Беларуска-польска-беларускі дзіцячы слоўнік

Валерыя Ждановіч. Слоўнік для дзяцей беларуска-польскі, польска-беларускі; Slownik dla dzieci białorusko-polski, polsko-białoruski. Менск: Мэдысонт, 2006.

Рэдактары: Вінцук Вячорка, Сяргей Дубавец, Павал Казанецкі. Мастацкі рэдактар: Эдзік Качан.

Цудоўнае багата ілюстраванае выданне можа быць дасканалым дапаможнікам як для вывучэння беларускай мовы польскімі дзяцьмі, так і польскай мовы – беларускімі. Слоўнік апрацаваны не ў традыцыйнай форме алфавітнага парадку, а падае словы і звароты тэматычна. Гэта дазваляе пазнаць мову ва ўсёй яе прыгажосці. Традыцыйныя слоўнікі не даюць магчымасці абіраць варыянты зваротаў, фразелагізмаў ды ідыёмаў. Гэты слоўнік дазваляе не толькі пазнаць адпаведнік у іншай мове, але і прасачыць выкарыстанне ў прамым і ўскосным значэнні. Малюнкі дадаюць кніжцы зразумеласці, дазвалаюць пачаць навучане дзяцей, якія яшчэ не пазналі грамату. Дасканалы падручнік, добрая забава, цікавае выданне. 

Спампаваць цалкам ці асобныя раздзелы на kamunikat.org