Замежная мова

Слоўнічак тынэйджэра

Кожны беларус, нават выдатнік, трапляючы ў англамоўную краіну, сутыкаецца з шматлікімі ідыомамі, моладзевым слэнгам і г.д. Каб было лягчэй зразумеціь сваіх раўналеткаў, Маша Ляўчук і Эля Бахар з СШ № 5 г. Навагрудку склалі слоўнічак для тынэйджэраў «The English used nowadays». Зразумела? Got it? – тады Come on! Карыстайцеся.
Спампаваць слоўнік “The English used nowadays”

Выратавальны даведнік па граматыцы англійскай мовы.


«Мой юны сябар,
раней ты атрымаў ад мяне Англійска-беларускі слоўнік. Спадзяюся, ён быў табе някепскім памочнікам. Зараз ты трымаеш у руках гэты маленькі даведнічак, які ўтрымлівае ў сціслай форме ўвесь школьны курс англійскай граматыкі. Яго дастаткова, каб чытаць і перакладаць з англійскай самыя розныя тэксты. Гэта ягоная асноўная задача. Але ён будзе карысным і пры падрыхтоўцы да здачы тэстаў...»
Загрузіць даведнік

 

Англа-беларускі слоўнік навуковых тэрмінаў па астраноміі, матэматыцы, фізіцы і хіміі

«Слоўнічак гэты ўзнік выключна з жадання мець у нашай мове дапаможнік, што задаволіў бы самыя пільныя патрэбы беларускага чытача, найперш навучэнца, у такога кшталту літаратуры. Слоўнік змяшчае самыя звычайныя тэрміны, якія сустракаюцца як у навучальнай літаратуры, гэтак і ў навукова-папулярных публікацыях. Зазначу, што навуковыя тэксты ў англійскай мове чытаюцца лёгка і проста: цяжкіх для разумення матэрыялаў у ЗША і Брытаніі проста не друкуюць..»
Загрузіць слоўнік


Дзядзька Мікола прапануе і беларуска-англійскі слоўнік для школьнікаў

«Як карыстацца гэтым слоўнікам. Гэты слоўнік мае на мэце дапамагчы школьніку перадаць беларускую думку па-англійску. Майстэрства перакладу патрабуе добрых ведаў абедзвюх моваў, досведу і рэгулярнага практыкавання. Гэта вельмі асабістае майстэрства. Слоўнічак складзены проста, але мае адну адметнасць. У беларускіх словах усюды праз мяккі знак пазначана мяккасць вымаўлення шэрагу зычных як асаблівасць беларускага маўлення. Паколькі мяккі знак гуку не абазначае, то яго можна не браць пад увагу як літару, таму звычайны алфавітны парадак словаў амаль не парушаўся. Нават калі і ёсць пэўная перамена месца слова, то яго лёгка знайсці...»

Загрузіць слоўнік



Англійска-беларускі слоўнік для школьнікаў ад Дзядзькі Міколы

«Слоўнічак, які ты трымаеш у руках, складзены для таго, каб дапамагчы табе перакладаць школьныя тэксты, трошкі палегчыць жыццё і навучыцца англійскай мове. Слоўнічкі, што маюць падручнікі, звычайна не ўтрымліваюць багата якіх словаў, што надта нязручна. Вось і паспрабаваў я, твой сябар, сабраць разам словы з усіх цяперашніх падручнікаў, дадаць словы з падручнікаў мінулых гадоў і стварыць гэтую кніжачку. Я хацеў, каб слоўнічак быў невялікі, каб ім было зручна і проста карыстацца. Таму, вядома, у ім таксама не будзе ўсіх словаў, але самае-самае патрэбнае ты ў ім, канешне, знойдзеш...» 
Загрузіць слоўнік (ZIP, 175 KB)



Фізкультурны кампанент


Ганна Байкова, настаўніца СШ № 131 г.Мінска
Фізкультурна–пазнавальны кампанент па асноўным тэмам школьнай праграмы па англійскай мове для 1–4 класаў школ з паглыбленым вывучэннем англійскай мовы.

Спампаваць



Распрацоўка ўрока па тэме «MUCH – MANY»

Ганна Байкова, настаўніца СШ № 131 г.Мінска
Да Вашай увагі распрацоўка па тэме «MUCH – MANY» для 3-ага класа пры выкарыстанні падручніка «Английский язык» І.Н.Верашчагінай і В.У.Афанасьевай. Як дапаможны матэрыял прапануецца прэзентацыя PowerPoint па дадзенай тэме. цалкам
Загрузіць прэзентацыю PowerPoint


Спалучэнне актыўных метадаў навучання з тэставай сістэмай ацэнкі ведаў

Валянціна Быстрык, настаўніца англійскай мовы СШ № 5 г.Навагрудка
«Хачу падзяліцца сваім досведам працы з вучнямі 9-х класаў у курсе англійскай мовы. Па-першае, мне хацелася даць добрыя веды па тэмах, увесці ва ўжытак спецыяльныя тэрміны. Па-другое, падрыхтаваць дзяцей да тэставай сістэмы ацэнкі. Па-трэцяе, ведаючы пра ключавыя кампетэнцыі, якія становяцца асновай зместу базавай адукацыі ў Еўропе, мы планавалі развіццё і паглыбленне некаторых элементаў у нашай краіне. Актыўныя метады навучання павінны былі дапамагчы ў гэтым вучням і настаўніку». цалкам


Cooperativa learning


Тым, хто хоча пашырыць свой лексічны запас і адначасова пагуляць у кмп'ютэрныя гульні. http://www.english.language.ru/games/index.html


 

Летняя школа ў Наваградку сабрала настаўнікаў з усёй Беларусі. Праграма навучання складалася з iнтэрнэт- i кампутарных тэхналогiяў вывучэння англійскай мовы, кааператыўнага навучання, выкарыстання вiдэа і аўдыя-крынiцаў.

Старонкі