Англа-беларускі слоўнік навуковых тэрмінаў па астраноміі, матэматыцы, фізіцы і хіміі

Англа- беларускі слоўнік навуковых тэрмінаў па астраноміі, матэматыцы, фізіцы і хіміі
Складальнік Мікола Бусел,
в. Дуброва Светлагорскага р-на

 
Пра слоўнік.

Слоўнічак гэты ўзнік выключна з жадання мець у нашай мове дапаможнік, што задаволіў бы самыя пільныя патрэбы беларускага чытача, найперш навучэнца, у такога кшталту літаратуры. Слоўнік зьмяшчае самыя звычайныя тэрміны, якія сустракаюцца як у навучальнай літаратуры, гэтак і ў навукова- папулярных публікацыях. Зазначу, што навуковыя тэксты ў англійскай мове чытаюцца лёгка і проста: цяжкіх для разумення матэрыялаў у ЗША і Брытаніі проста не друкуюць.

Рэестр слоўніка фармаваўся шляхам роспісу на карткі брашур з тэкстамі па астраноміі, матэматыцы, фізіцы і хіміі, а таксама падручнікаў і даведнікаў, выдрукаваных у Брытаніі. Каштоўнаю крыніцаю навуковай лексікі быў часопіс Scientific American.

Пры ператлумачэнні тэрмінаў на беларускую мову былі скарыстаны наступ- ныя лексікаграфічныя працы:
Англо-русский словарь, М., “Русский язык”, 1982 /В.К. Мюллер/
Англо-русский политехнический словарь, М., “Советская энциклопедия”, 1971, /под ред. А.Е. Чернухина/
Руска-беларускі фізічны слоўнік, Мн., “Навука і тэхніка”, 1994 /У. Самайлюковіч, У. Пазняк, А. Сабалеўскі./
Русско- белорусский математический словарь, Мн.,”Вышэйшая школа”, 1993. /под ред. Я.В. Радыно/
Расейска- беларускі хімічны слоўнік, Мн., “Беларусь-Тэхналёгія”. 1993./ Задзіно- чанне беларускіх студэнтаў”/
Русско- белорусский словарь, Мн., Изд-во “Белорусская советская энциклопедия” имени Петруся Бровки, 1982
Толковый словарь английских терминов по астрономии и астрофизике, М., “Мир” /Дж. Хопкинс/, 1980
The Concise Oxford Dictionary of current English, “Oxford University Press”, 1972
Longman Dictionary of Scientific Usage, Moscow,
Russky yazyk publishers, /F. Godman, Emf Payne/, 1987

Слоўнік зьмяшчае каля 2800 рэестравых словаў, разам з састаўнымі тэрмінамі ў слоўніку каля 5 000 тэрмінаў, што найчасьцей сустракаюцца ў навуковым англійскім і амерыканскім тэксце. Таксама ёсьць невялікая колькасьць назваў простых прылад і кампутарных тэрмінаў. Граматычныя паметы ў слоўніку адсутнічаюць: граматычная катэгорыя відаць з кантэксту. Праз нахільную рысу падаюцца варыянты альбо сінонімы. Розныя значэнні слова аддзяляюцца коскай; коскай з кропкай аддзяляюцца розныя часьціны мовы. У састаўных тэрмінах рэестравае слова падаецца першай літарай. Гэтак жа яно падаецца і ў беларускім перакладзе. Калі між значэнняў ёсць некалькі на аднолькавую першую літару, то першы раз у састаўным тэрміне слова падаецца цалкам, каб пазьбегнуць блытаніны. Склонавыя канчаткі ў састаўных тэрмінах не падаюцца, яны лёгка вызначаюцца з кантэксту. Сфера ўжытку тэрміна не пазначана: чытач лёгка вызначыць, які беларускі адпаведнік дапасуе да кантэксту. Да таго ж, багата якія навукі карыстаюцца аднолькавымі тэрмінамі.
Назвы хімічных элементаў і імёны найбольш выбітных навукоўцаў знаходзяцца ў канцы слоўніка.