Музыка і спевы

Песні для 1 класа ад «АБ-БА»

Беластоцкае «Аб'яднанне ў карысць дзяцей і моладзі, якія вывучаюць беларускую мову "АБ-БА"» выпусціла песні для 1–3 класаў пачатковай школы. На трох дысках размешчаны самі песні, а таксама мінусоўкі да іх.

Выйшаў «Альбом школьных песень» (аўдыё)

Пабачыў свет музычны дыск «Альбом школьных песень», створаны з ініцыятывы бялыніцкага музыкі Юрыя Несцярэнкі дзякуючы падтрымцы культурна-адукацыйнай фундацыі «Орса-Рамана».
Дыск змяшчае 11 кампазіцый, якія прыдадуцца пры арганізацыі школьных святаў, канцэртаў, ранішнікаў.
З радасцю паведамляем, што стваральнікі альбома папрасілі нас распаўсюдзіць частку накладу сярод аўтараў і сяброў Nastaunik.info.

«Няма прыгажэй ад маёй Беларусі» (аўдыё)

Nastaunik.info

Складанка беларускіх «школьных» вершаў і спеваў, задуманая Таццянай Грыневіч-Матафонавай і запісаная творчай камандай беларускіх аўтараў ды выканаўцаў, станецца выдатным падарункам для кожнага настаўніка роднай мовы, а таксама для любой сям’і, якая гадуе школьнікаў.
Складанка выканана ў двух дысках, якія змяшчаюць 106 аўдыё-трэкаў. Вершы школьнай праграмы прачыталі Зінаіда Бандарэнка, Зміцер Бартосік, Сяргей Дубавец, Юрась Жыгамонт, Сяржук Сокалаў-Воюш.

Старонкі