Архіў навін
Андрэй АЛЯХНОВІЧ, СШ № 1 г. Крупкі
Наша харугва была створана 17 студзеня 2000 году на базе сярэдняй школы № 1 г. Крупкі і ў той час налічвала 39 вучняў-краязнаўцаў. Мы зьяўляемся тэрытарыяльнай адзінкай РГА “Аб`яднаньне беларускіх скаўтаў” (РГА “ АБС “). Вырасьлі мы з краязнаўчага таварыства “Малое Палесьсе“, што дзейнічае на Крупшчыне з 1989 году. Асноўны кірунак нашай дзейнасьці – краязнаўства Крупскага й памежных раёнаў .
Артукул цалкам
Падтрыманне беларускамоўнага навучання і выхавання ў адукацыйных установах
Сумесна з іншымі дзяржаўнымі ўстановамі РГА «Таварыства беларускай школы» правяло:
Конкурс творчых вучнёўскіх прац «Не пакідайце ж мовы нашай беларускай…». 1999 г. (35 пераможцаў атрымалі льготныя пуцёўкі ў лагеры адпачынку, 15 з іх – у Балгарыю і Чэхію. Больш за 600 вучняў ганараваны падарункамі і граматамі).
Конкурс на лепшую беларускую вясковую школу “Захаванне нацыянальнай культурнай і гістарычнай спадчыны” (узнагароджана 50 школ рэспублікі), 2000 г. Сумесна з ТБМ.
Пётра Садоўскі, першы амбасадар Беларусі ў Германіі, зараз выкладчык нямецкай мовы і СМК Беларускага гуманітарнага ліцэя.
Наяўнасць у мове пэўнага слова адчыняе спраты ментальнасці народа і нават сацыяльных з’яваў… У шырокім сэнсе канцэпцыя нацыянальнага выхавання базуецца на шматлікіх складніках: палітычнай гісторыі, эканамічных адметнасцях, мове, міфах, маральных каштоўнасцях, эстэтычных ды этычных ідэалах. Гэта павінна свядома закладацца на адпаведных занятках… Артыкул цалкам…
Стажыроўка ў Польшчы па выкладанні правоў чалавека
Гродзенскае абласное грамадскае аб'яднанне маладых навукоўцаў «ВІТ» сумесна з Цэнтрам грамадскай актыўнасці “Pryzmat” (Сувалкі, Польшча) у рамах праекта “Drogowskazy” арганізуюць працоўную сустрэчу для настаўнікаў, прысвечаную выкладанню правоў чалавека з дапамогай інтэрактыўных метадаў.
Першая праблема, з якой я сутыкнулася пры карыстанні актыўнымі метадамі – гэта недахоп часу. Адпаведна праграме на кожным уроку патрэбна выкласці вялікі аб'ём інфармацыі. Тут акрамя лекцыі ды, ў меншай меры, працы з тэкстам, нічога не прыдумаеш. Зноў атрымліваецца актыўны на ўроку настаўнік, а вучань прыходзіць глядзець, як ён працуе. Тады я паспрабавала лекцыю зрабіць актыўнай, з выкарыстаннем камп'ютэрнай праграмы Power Point. Тое, што ў мяне атрымалася дазваляе зрабіць наступныя высновы: