Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
17.08.2007

Для каго працуе сайт Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь?
Сайт Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь мае 2 версіі: рускамоўную і англамоўную. Версіі на дзяржаўнай беларускай мове пакуль няма. У раздзеле для карыстальнікаў на старонцы «География посещений» можна пацікавіцца, каму найбольш патрэбная нашая адукацыйная інфармацыя. У лідэрах наведвальнікаў Злучаныя Штаты Амерыкі – 60 254 наведвальнікаў.

16.08.2007

Запрашаем на сустрэчу 'Бацькі і дзеці'
Паважаныя калегі і сябры!
Вашае жыццё звязанае з выхаваннем і развіцьцём дзіцяці?
Вы хочаце болей пра гэта даведацца, альбо падзяліцца сваім досведам, альбо знайсці аднадумцаў?
Мы запрашаем вас на сустрэчу 'Бацькі і дзеці'.
Мы – гэта Рэсурсная праграма навучальных гурткоў. А сустрэча наша будзе прысвечаная таму, як праз навучальны гурток для дарослых можна распавесці і даведацца нешта новае пра выхаванне дзяцей, пра развіццё дзіцяці, пра зносіны паміж бацькамі і дзецьмі і шмат пра што іншае.
У праграме нашай сустрэчы:
-майстар-класы, ў якіх лідэры, якія праводзілі навучальныя гурткі па адпаведных тэмах, падзеляцца сваім досведам, уражаннямі і вынікамі працы.
-прадстаўленне новых тэмаў гурткоў, якія плануюцца.
-абмеркаванне магчымасці і перспектываў працы навучальных гурткоў з тэмаю 'Бацькі і дзеці'.
Сустрэча адбудзецца 30 жніўня а 18.00
Калі вы маеце жаданне ўзяць у ёй удзел – паведамце нам праз тэл. (8–029) 645–06–12, 388–25–64 або праз e -mail: hurtki.team@gmail.com. Падрабязную інфармацыю пра навучальныя гурткі для дарослых вы можаце знайсці на сайце http://www.adukatar.net/
 Каманда Рэсурснай праграмы навучальных гурткоў

15.08.2007

Цалкам зразумелая трыганаметрыя
Навучальны дапаможнік Міхася Булавацкага

Дапаможнік (арыентаваны на праграму сярэдняй школы) прапануе навучэнцам шматразовы агляд інфармацыйнай прасторы курса трыганаметрыі: у форме тлумачальных тэкстаў з малюнкамі для ўспрыняцця і асэнсавання, у форме пытанняў з адказамі для больш надзейнага ўсведамлення, у форме трох кампактаў апорных сігналаў для шырокаахопнага разумення і запамінання, у форме разнастайных практыкаванняў з парадамі па іх выкананні для трэнажу ў выкарыстанні атрыманых ведаў.

15.08.2007

Міхась Булавацкі, настаўнік вышэйшай катэгорыі Магілёў
bulavacki@mail.ru
Дапаможнік (арыентаваны на праграму сярэдняй школы) прапануе навучэнцам шматразовы агляд інфармацыйнай прасторы курса трыганаметрыі: у форме тлумачальных тэкстаў з малюнкамі для ўспрыняцця і асэнсавання, у форме пытанняў з адказамі для больш надзейнага ўсведамлення, у форме трох кампактаў апорных сігналаў для шырокаахопнага разумення і запамінання, у форме разнастайных практыкаванняў з парадамі па іх выкананні для трэнажу ў выкарыстанні атрыманых ведаў.<

08.08.2007

Ці варта вучыцца за мяжою?
Ці гарантуе дыплём унівэрсытэту эўрапейскай краіны працу ў Беларусі? Выпускнікі замежных ВНУ часта сутыкаюцца з тым, што іх адукацыю прызнаюць “недастатковай” і нават прапануюць давучыцца ў Беларусі, каб “падцягнуць” дыплём да беларускага ўзроўню. Ці ёсьць сэнс выпраўляцца ў замежжа па адукацыю?

– на старонцы Радыё Свабода.

08.08.2007

Навіны ўступнай кампаніі
- Сёлета сярэдні конкурс на дзённы бюджэт па ўсёй краіне склаў 2,6 чалавекі на месца. Цікава, што летась конкурс быў дакладна такім сама ж – 2,6 чалавекі. Адпаведна, конкурсы ў ВНУ пераважна захаваліся на тым жа ўзроўні. Неспадзяванка атрымалася з прахадным балам. >>>
- У ПТВ Гомельскай вобласці недабор навучэнцаў.
У сувязі з гэтым тэрмін прыёму дакументаў у шэрагу з іх працягнуты да сярэдзіны верасня. >>>
- Больш чым 10 чалавек прэтэндуюць на кожнае бюджэтнае месца ў юрыдычным каледжы Беларускага дзяржаўнага ўнiверсiтэта >>>

07.08.2007

Новыя правілы беларускага правапісу даступныя ў Інтэрнэце


Адпаведны законапраект “Аб Правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі” выкладзены на Нацыянальным прававым інтэрнет-партале.
Пачытаць новыя правілы можна тут.

Паводле Радыё Рацыя

04.08.2007

Руска-беларускі фізічны слоўнік
Слоўнік змяшчае блізу 25,000 тэрмінаў розных раздзелаў фізікі – механікі,
тэрмадынамікі, электрадынамікі, оптыкі, квантавай механікі і іншых, а таксама некаторыя
тэрміны сумежных навук – астраноміі, хіміі, матэматыкі.
Для студэнтаў, аспірантаў і выкладчыкаў вышэйшых навучальных установаў, вучняў і
настаўнікаў сярэдніх школ, навукоўцаў і інжынераў.

04.08.2007

Слоўнік змяшчае блізу 25,000 тэрмінаў розных раздзелаў фізікі – механікі,
тэрмадынамікі, электрадынамікі, оптыкі, квантавай механікі і іншых, а таксама некаторыя
тэрміны сумежных навук – астраноміі, хіміі, матэматыкі.

Для студэнтаў, аспірантаў і выкладчыкаў вышэйшых навучальных установаў, вучняў і
настаўнікаў сярэдніх школ, навукоўцаў і інжынераў.
Аўтары – Уладзімір Самайлюкевіч, Уладзімір Пазняк,
Аляксандр Сабалеўскі.

Спампаваць pdf-файл (12 MБ)

03.08.2007

Табліца асноўных фізічных канстант
У табліцы прыведзеныя значэнні асноўных фізічных пастаянных.
Складзеная Петуховым Юрыем Аляксандравічам.

Спампаваць pdf-файл (53 KБ)
Спампаваць архіў з зыходным tex-файлам і стылевым пакетам для LaTeX (3 KБ)

Старонкі