Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
11.09.2008

Пошук шляхоў да роднай мовы з Ірынай Сыско

Настаўніца пачатковых класаў гарадзенскай школы №10 Ірына Сыско паспрабавала падысці да важнай сучаснай праблемай Беларусі – выправіць цяперашні стан адносінаў да беларускай мовы ў малодшых школьнікаў, якія жывуць у рускамоўным асяроддзі. У выдадзенай нядаўна кнізе «Шляхі да роднай мовы» яна прапаноўвае шэраг методык засваення новай лексікі, разглядае спосабы ўжывання актыўных метадаў і інавацыйных тэхалогій у выкладанні беларускай мовы. Кніга адрасаваная спецыялістам рознай кваліфікацыі, занятым практычнай дзейнасцю ў сістэме пачатковага навучання.

Nastaunik.info раіць звярнуць увагу на гэтую кніжку ў кнігарнях!

11.09.2008

Падручнік для 10 класа 12-гадовай школы

Аўтары падручніка нямецкай мовы для школ з беларускай мовай навучання – А. П. Будзько і В. М. Еўтуховіч.
Спампаваць тут (rar, 4,3 МБ)

Паводле сайтаadu.by

11.09.2008

Ці перашкаджае мова жыццёвым дасягненням?

У нядаўнім нумары вілейскай ”Рэгіянальнай газеты” падымалася праблема адсутнасці ахвотных аддаваць дзяцей у беларускамоўныя класы. Бацькі матывуюць гэта тым, што з рускай мовай прасцей паступіць і лягчэй нечага дасягнуць у жыцці. Пра тое, ці сапраўды гэта так, карэспандэнты запыталіся ў вядомых асоб рэгіёну.

Чытаць поўны артыкул на vialejka.org

09.09.2008

Менск і Мінск, Гародня і Гродна

Запрашаем вас на восеньскую сустрэчу ў Гродне – чацвер, 11 верасня, 18.30, Будзёнага 48а-44 (памяшканне Таварыства Беларускай Школы).

Гарадская ментальнасць беларусаў: мінулае і сучаснасць – штодзённае жыццё ў беларускіх гарадах 19–20 стст., як працавалі і як бавілі час насельнікі беларускіх гарадоў, чым, урэшце рэшт, адрозніваецца Менск і Мінск, Гародня і Гродна. Нашым госцем будзе Захар Шыбека, доктар гісторыі, прафесар.

Захар Шыбека вядомы ў галіне беларускага горадазнаўства адмысловец, ён аўтар “Нарысаў гісторыі Беларусі. 1795–2002”, “Гарады Беларусi (60-я гады ХIХ–пачатак ХХ стагоддзяў)”, яго кнігі выходзілі на чэшскай і польскай мовах.

Пачатак сустрэчы – чацвер, 11 верасня, 18.30, Будзёнага 48а-44 (памяшканне Таварыства Беларускай Школы).

Паводле «Нашай Нівы»

09.09.2008

Выстава-біенале беларускіх мастакоў

4 верасня пачала працу выстава беларускіх мастакоў. Яна праходзіць у Мінску ў Палацы мастацтваў па адрасе вул. Казлова, 3; ст. м. «Пл. Перамогі", тэл.: (017) 288–15–49; (017) 290–60–10

Графік працы выставы:

Аўторак–нядзеля – з 11:00 да 19:00,
выходны – панядзелак.

Кошт квіткоў – 4,000 руб.,
льготны квіток для студэнтаў – 3,000 руб.,
льготны квіток для школьнікаў і пенсіянераў – 2,500 руб.

Выстава працуе да 24 верасня 2008 г.

Даведка: біенале – фестываль, які ладзіцца кожныя два гады і адлюстроўвае дасягненні ў мастацтве, або ў вызначанай сферы культуры, за гэты час.

Паводле рассылкі belngo.info

09.09.2008

Выхавацелька для беларускамоўных дзетак

Беларускамоўным дзеткам з мінскага 314-га садка (вул. Багдановіча, 68 А) тэрмінова патрэбныя выхавацелька і няня.

Тэл: 334‑25‑61 (гарадcкі, адміністрацыя), 676‑89‑88 (мабільны, бацькоўскі камітэт).

Паводле «Нашай Нівы»

06.09.2008


Не так даўно на сайце «Нацыянальнага інстытута адукацыі" быў размешчаны першы раздзел падручніка па чарчэнні для 9 класа В. М. Вінаградава. На жаль, нягледзячы на тое, што прызначаны падручнік для школ з беларускай і рускай мовамі навучання, беларускамоўнай версіі на сайце няма. Каманда Nastaunik.info прапануе вам пераклад гэтага раздзела на беларускую мову (малюнкі будуць адаптаваныя для беларускамоўнага навучання ў хуткім часе).

Спампаваць тут (zip, 5 МБ)

06.09.2008


Падручнік па чарчэнні па-беларуску: першы раздзел

Не так даўно на сайце «Нацыянальнага інстытута адукацыі" быў размешчаны першы раздзел падручніка па чарчэнні для 9 класа В. М. Вінаградава. На жаль, нягледзячы на тое, што прызначаны падручнік для школ з беларускай і рускай мовамі навучання, беларускамоўнай версіі на сайце няма. Каманда Nastaunik.info прапануе вам пераклад гэтага раздзела на беларускую мову (малюнкі будуць адаптаваныя для беларускамоўнага навучання ў хуткім часе).

Спампаваць тут (zip, 5 МБ)

05.09.2008

Сайт Нацыянальнага інстытута адукацыі пачаў змяшчаць электронныя версіі падручнікаў
У бліжэйшы час на партале пачнецца размяшчэнне ўзораў падручнікаў і навучальных дапаможнікаў па прадметах для розных тыпаў школ з беларускай і рускай мовамі навучання, рэкамендаваных у 2008/2009 навучальным годзе. Матэрыялы будуць знаходзіцца ў раздзеле «Навукова-метадычная дзейнасць», катэгорыя «УМК».

Старонкі