Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
08.02.2008

Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя

«Педагагічнае ўзаемадзеянне ў сістэме адпачынку і аздараўлення дзяцей і моладзі: інтэрактыўная педагогіка» 12–14 мая 2008 г. у НДАЛ «ЗУБРАНЯ».


Нацыянальны дзіцячы аздараўленчы лагер «Зубраня», Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт, Цэнтр па праблемах развіцця педагагічнай адукацыі БДПУ, Цэнтр праблем развіцця адукацыі БДУ, грамадскае аб'яднанне «Адукацыйны цэнтр «Пост», рэдакцыя навукова-педагагічнага часопіса «Народная асвета» запрашаюць прыняць удзел у Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Педагагічнае ўзаемадзеянне ў сістэме адпачынку і аздараўленні дзяцей і моладзі: інтэрактыўная педагогіка», якая адбудзецца 12–14 мая 2008 гады ў НДАЛ «ЗУБРАНЯ».


Чытаць падрабязней

08.02.2008

Раім наведаць выставу «Жодзінцы»
На адкрыццё выставы «Жодзінцы» ў сталічны Палац мастацтваў народ ішоў і ішоў бяз спыну. Супрацоўнікі Палацу такой колькасці прысутных не бачылі шмат год. Выстава руйнуе стэрэатып пра Жодзіна як радзіму беларускіх аўтагігантаў і замацоўвае за горадам статус аднаго з культурніцкіх цэнтраў краіны.
“Нас вывеў на гэты шлях Багуслаў Радзівіл, – кажа адзін з арганізатараў імпрэзы Алесь Марачкін, – ўвесь час савецкая прапаганда гаварыла пра тое, што Жодзіна існуе пяцьдзесят-шэсцьдзесят гадоў з дня заснавання БелАЗу.

08.02.2008

Стажыроўкі ў Польшчы для студэнтаў

Польска-Амерыканскі Фонд Свабоды, Фонд “Баруссія”, Калегія Усходняй Эўропы, Фонд Адукацыі для Дэмакратыі запрашае актыўных студэнтаў з Беларусі, Украіны на стажыроўку ў Польшчу.

У межах двухтыднёвага побыту ў Польшчы ўдзельнікі атрымаюць магчымасьць азнаёміцца з дзейнасьцю польскіх акадэмічных цэнтраў, даведацца пра дзейнасьць грамадзкіх арганізацый, сустрэцца з грамадзкімі дзеячамі Польшчы, наведаць лекцыі, майстар-клясы, культурныя мерапрыемствы.

У праграме “Study Tours to Poland” могуць узяць удзел студэнты ва ўзросце ад 18 да 21 года з высокiмi паказчыкамi паспяховасцi, якiя актыўна ўдзельнiчаюць у грамадcкiм жыцьцi;

Апошні тэрмін падачы заяўкі – да 15 лютага.

Заяўкі прымаюцца толькі ў электронным выглядзе па адрасе: nabor@studytours.pl.
Фармуляр заяўкi знаходзiцца на вэб-старонцы http://www.studytours.pl

У назве лiста абавязкова неабходна акрэслiць назву горада, прозвiшча кандыдата i нумар пашпарту.

08.02.2008

Вакансіі ў ЕГУ

Еўрапейскі гуманітарны універсітэт на конкурснай аснове ладзіць набор выкладчыкаў для ўдзелу ў праекце па стварэнні праграмы бізнэс-адукацыі разам з універсітэтам Лімерыка (Ірляндыя).

У рамках праекту магчымая стажыроўка ў бізнэс-школе ўніверсітэту Лімерыка.
Для ўдзелу ў конкурсе трэба даслаць Curricullum Vitae на англійскай мове.

Абавязковыя патрабаванні да кандыдатаў: веданне англійскай мовы і
наяўнасць ступені PhD альбо MBA.

Апошні тэрмін падач заяўкі – да 15 лютага.
Заяўкі прымаюцца па адрасе: baproject@ehu.lt
я інфармацыя – на старонцы ЕГУ.

08.02.2008

Конкурс малых праектаў «Стань праектным мэнэджэрам, рэалізуй свае ідэі"

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца грамадскія актывісты ва ўзросце ад 18 да 28 гадоў, якія жадаюць палепшыць свае лідэрскія навыкі, набыць практычны досвед працы з міжнароднымі НДА і праектамі.


Падрабязную інфармацыю і форму заяўкі глядзіце тут.

Паводле рассылкі VB

08.02.2008

Адкрытая канферэнцыя гарадзенскіх аматараў птушак

23 лютага Гарадзенскае абласное аддзяленне ГА “Ахова птушак Бацькаўшчыны” запрашае ўсіх ахвотных на адкрытую канферэнцыю АПБ.
Тут вы даведаецеся пра асаблівасці жыцця і ахову птушак ад вядучых арнітолагаў і аматараў назіранняў птушак з усёй Беларусі; першымі паглядзіце навукова-папулярны беларускі фільм “Сцежкай ваўка”, сустрэнецеся з яго рэжысёрам Ігарам Бышнёвым; возьмеце ўдзел у выбары найлепшых фотаздымкаў на абласной фотавыставе “Нашы птушкі-2007”, а таксама ў разнастайных спаборах і абмеркаваннях.

08.02.2008


Праграма курса на выбар для вучняў 9 класа агульнаадукацыйных устаноў з 12-гадовым тэрмінам навучання, разлічаная на 17 гадзін (2 разы ў месяц на працягу года). Прадугледжваецца правядзенне практычных заняткаў. Пры планаванні навучальнага працэсу настаўнік мае права самастойна вызначаць колькасць гадзін на вывучэнне той ці іншай тэмы з улікам пазнавальных магчымасцей і інтарэсаў вучняў.

У дадатку да праграмы прыводзіцца прыкладная тэматыка даследчых прац вучняў 9 класа.

Аўтар-складальнік: Лебедзь Міхаіл Іосіфавіч

08.02.2008


Асновы вучнёўскай даследчай працы па гісторыі

Праграма курса на выбар для вучняў 9 класа агульнаадукацыйных устаноў з 12-гадовым тэрмінам навучання, разлічаная на 17 гадзін (2 разы ў месяц на працягу года). Прадугледжваецца правядзенне практычных заняткаў. Пры планаванні навучальнага працэсу настаўнік мае права самастойна вызначаць колькасць гадзін на вывучэнне той ці іншай тэмы з улікам пазнавальных магчымасцей і інтарэсаў вучняў.

У дадатку да праграмы прыводзіцца прыкладная тэматыка даследчых прац вучняў 9 класа.

Старонкі