Архіў навін
Адукацыя на прыродзе
Арыгінальная электронная кніга, напісаная Галінай Верамейчык і Вольгай Пчолкінай, вельмі дыхтоўна і паслядоўна распавядае аб сукупнасці метадаў навучання на прыродзе. Лаканічна і ёміста апісаныя гісторыя развіцця гэтай групы методык, яе тэарэтычныя асновы, роля ў грамадзянскім выхаванні вучняў і ўласна самі метады. Кніга напісаная добрым і зразумелым стылем, без нагрувашчвання штампаванай тэрміналогіі, што вельмі вылучае яе на фоне сучаснай метадычнай літаратуры і робіць даступнай і карыснай шырокаму колу педагогаў.
Спампаваць тут (pdf, 505 КБ)
Арыгінальная электронная кніга, напісаная Галінай Верамейчык і Вольгай Пчолкінай, вельмі дыхтоўна і паслядоўна распавядае аб сукупнасці метадаў навучання на прыродзе. Лаканічна і ёміста апісаныя гісторыя развіцця гэтай групы методык, яе тэарэтычныя асновы, роля ў грамадзянскім выхаванні вучняў і ўласна самі метады. Кніга напісаная добрым і зразумелым стылем, без нагрувашчвання штампаванай тэрміналогіі, што вельмі вылучае яе на фоне сучаснай метадычнай літаратуры і робіць даступнай і карыснай шырокаму колу педагогаў.
Два студэнты стварылі электронную энцыклапедыю Беларусі
Студэнт БДУ Аляксей Кульбіцкі ды студэнт Радыётэхнічнага універсітэту Мікалай Дзятлаў сканчаюць працу над унікальнай электроннай энцыклапедыяй па гісторыі ды культуры Беларусі. Не кожная краіна свету можа пахваліцца такім электронным даведнікам. А пачалі працу над праграмай Аляксей ды Мікалай яшчэ два гады таму, калі сканчалі школу.
Інтэрв'ю з маладымі майстрамі чытайце на старонцы Польскага радыё для замежжа
Артыкул Леаніда Лаўрэша з газеты «Наша слова», прысвечаны жыццю прафесара Віленскай Акадэміі Францішка Нарвайша, з якога вынікае, што ў Гродне напрыканцы XVIII стагоддзя была абсерваторыя.
Спампаваць артыкул (doc, 32 КБ)
Паводле сайта pawet.net
Каментваць
Астранамічная абсерваторыя ў Гародні
Артыкул Леаніда Лаўрэша з газеты «Наша слова», прысвечаны жыццю прафесара Віленскай Акадэміі Францішка Нарвайша, з якога вынікае, што ў Гродне напрыканцы XVIII стагоддзя была абсерваторыя.
Спампаваць артыкул (doc, 32 КБ)
Паводле сайта pawet.net
Каментваць
У Мінску працуе выстава «Зямля і космас Язэпа Драздовіча»
15 кастрычніка ў Менску ў Доме-музеі I з'езду РСДРП адкрылася выстава «Зямля і космас Язэпа Драздовіча», прысвечаная 120-годдзю са дня нараджэння аднаго з заснавальнікаў нацыянальнага гістарычнага жывапісу, майстра дэкаратыўна-прыкладнага мастацтва, скульптара, этнографа, фалькларыста, археолага, педагога і пісьменніка Язэпа Драздовіча.
У экспазіцыі прадстаўлена 177 твораў графікі, жывапісу, разьбярства па дрэве, у тым ліку знакамітыя маляваныя насценныя дываны «З замкам над возерам. Накцюрн» і «Тракайскі замак», творы, прысвечаныя касмічнай тэме, матэрыялы навуковых даследаванняў па астраноміі, а таксама фрагменты яго археалагічных калекцый.
Па словах доктара філалагічных навук Арсена Ліса, адкрыццё Я.Драздовіча як мастака адбылося паўстагоддзя таму. «Гэта быў выбітны графік, які афармляў першыя беларускія перыядычныя выданні, у тым ліку газету «Наша Ніва», першыя выданні беларускага каляндара. Гэта быў выбітны асветнік, які ўдзельнічаў у заснаванні беларускіх школ, дзе сам і выкладаў", — сказаў навуковец.
Паводле naviny.by
Каментваць
Настаўнік Мікалай Бусел думае пра Беларусь
Вядома, настаўніку лягчэй за ўсё зацыкліцца на вырашэнні надзённых праблемаў, якія дзяржава з дапамогай адукацыйнага чынавенства падкідае ўсё больш і больш. Але ёсць яшчэ настаўнікі, якія глядзяць на праблемы шырэй, якія здольныя і прааналізаваць і напісаць, што думаюць... Прапануем прачытаць артыкул Мікалая Бусла са Светлагоршчыны, дасланы ў газету «Наша Ніва»
Чытаць /
Стыпендыі на даследчыя праекты
Беларускі Фонд Публічнай Палітыкі ў супрацоўніцтве з Беларускім
інстытутам Стратэгічных даследаванняў (www.belinstitute.eu) абвяшчае
конкурс стыпендый на даследчыя праекты на 2008–2009 гг. Працягласць
праграмы складае 4–9 месяцаў.
Стыпендыятам прадастаўляецца магчымасць незалежнай працы (з
рэгулярнымі кансультацыямі з запрошанымі экспертамі) над даследчым
праектам, які будзе ўхвалены камісіяй.
Тэмы даследаванняў:
эканамічныя праблемы, сацыяльныя і палітычныя падзеі, міжнародныя
адносіны, значныя для Беларусі.
Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца грамадзяне Беларусі, якія валодаюць
ведамі ў адпаведнай галіне, падцверджанымі справаздачай аналітычнай працы, акадэмічнага, адміністратыўнага досведу альбо досведу працы са СМІ, з'яўляюцца актывістамі грамадзянскай супольнасці. Прэтэндэнты мусяць падцвердзіць праесійныя здольнасці праз публікацыі,
рэалізаваную навукова-даследчую працу, і г.д.
Апошні тэрмін падачы заявак: 7 лістапада 2008 году.
Падрабязную інфармацыю аб конкурсе глядзіце тут
Паводле рассылкі belngo.info
Ан-лайн журналістыка для пачаткоўцаў
Інтэрнэт-супольнасць “Moladz.org” абвяшчае набор таленавітых і
творчых маладых людзей для ўдзелу ў семінары па ан-лайн журналістыцы.
Сэмінар адбудзецца 26 кастрычніка 2008 году ў Мінску.
Удзел у семінары бясплатны, арганізатары таксама кампенсуюць выдаткі на праезд.
Анкеты знаходзяцца па спасылцы і прымаюцца да 20-га кастрычніка на адрас vkonkurs@gmail.com
Кантакты арганізатараў:
vkonkurs@gmail.com, 321–48–76 (velcom) – Надзея, 58–81–741 (mts) – Дар'я.
Паводле рассылкі belngo.info