Архіў навін
25 чэрвеня ў будынку Гістарычнай майстэрні адбылася цырымонія ўзнагароджання пераможцаў конкурсу метадычных матэрыялаў «Адукацыя для свабоды». Таварыства беларускай школы ўзнагародзіла ўсіх удзельнікаў дыпломамі. Найлепшыя аўтары ў кожнай з пяці намінацый атрымалі заахвочвальныя прызы, якія прыдадуцца ім у педагагічнай працы. Падчас цырымоніі працавала выстава метадычнай літаратуры, якую настаўнікі маглі забраць для сваіх бібліятэк. Шматлікія грамадскія арганізацыі, прыватныя выдавецтвы і проста асобы далучыліся да фармавання прызавога фонду і арганізацыі выставы.
Шчыры дзякуй усім!
Глядзець фотарэпартаж /
gorad.by
Амаль год зацікаўленыя бацькі дамагаліся адкрыцця ў Магілёве класа з з выкладаннем усіх вучэбных прадметаў на беларускай мове.
Гарадская ўлада пайшла насустрач: першага верасня 2011 года ў СШ № 1 (вуліца Першамайская, 24) такі класс з’явіўся. На сёння ў ім тры вучні.
У аддзеле адукацыі магілёўскага гарвыканкама запэўнілі, што клас працягне сваю працу і ў наступным навучальным годзе. Праўда з пажаданнем: колькасць вучняў мусіць павялічыцца. Утрымліваць клас усяго з трыма навучэнцамі невыгадна. А гэта значыць, што важкая нагода для ліквідавання такога класа застаецца...
Паводле рассылкі belngo.info
17 чэрвеня 2011 г. Рада ААН па правах чалавека прыняла канчатковую версію дакумента, які вызначае парадак звароту дзяцей, іх законных прадстаўнікоў і групаў грамадзян у Камітэт ААН па правах дзіцяці са скаргамі на парушэнні правоў дзяцей. на сайце: http://www.crin.org/resources/infodetail.asp?id=25223 .
«Выкарыстанне прыёмаў і метадаў асобасна-арыентаваных тэхналогій»
Даслала Таццяна Барткевіч (Глыбоцкая дзяржаўная раённая гімназія).
Асобасна-арыентаваныя тэхналогіі маюць на мэце арыентацыю на ўласцівасці асобы, яе фарміраванне і развіццё ў адпаведнасці з прыроднымі здольнасцямі дзіцяці, стварэнне ўмоў для творчасці і самаактуалізацыі асобы.
Апошні тэрмін падачы заявак - 30 чэрвеня
Centrum Współpracy Młodzieży ладзіць навучальны візіт для лідэраў моладзевых ініцыятываў, сябраў НДА, валанцёраў з Беларусі, Грузіі, Малдовы й Украіны, які адбудзецца ў Гдыні (Польшча) ў кастрычніку 2011 г.
Удзельнікі атрымаюць магчымасць цягам двух тыдняў наведаць розныя арганізацыі, пазнаёміцца з польскімі палітыкамі і прадстаўнікамі мясцовых органаў улады.
Арганізатары кампенсуюць выдаткі на праезд, страхоўку і каля 70% выдаткаў на візу.
Афіцыйныя мовы праекта: руская, англійская, польская.
Твой Стыль
Выйшаў зборнік матэрыялаў міжнароднай навуковай канферэнцыі, прысвечаны асобе Кастуся Каліноўскага і яго эпосе.
Матэрыялы надрукаваныя Беларускім гістарычным таварыстам і Польскім інстытутам у Мінску.
Твой Стыль
Выйшаў зборнік матэрыялаў міжнароднай навуковай канферэнцыі, прысвечаны асобе Кастуся Каліноўскага і яго эпосе.
Матэрыялы надрукаваныя Беларускім гістарычным таварыстам і Польскім інстытутам у Мінску. Як узнікла ідэя правядзення канферэнцыі і выдання навуковага зборніка, распавёў адзін з ягоных аўтараў, гродзенскі гісторык Андрэй Вашкевіч:
- Ідэя і ўзнікненне гэтага зборніка, як і правядзенне канферэнцыі, стала вынікам своеасаблівай рэакцыі на тыя памкненні афіцыйных ідэолагаў, якія сёння прысутнічаюць у беларускай інтэлектуальнай прасторы і якія накіраваны на спробу вывесці Кастуся Каліноўскага з ліку нацыянальных герояў.
Апошні тэрмін падачы заявак – 30 чэрвеня
Міжнароднае грамадскае аб’яднанне «Адукацыя без межаў» (Беларусь), Фундацыя еўрапейскіх даследванняў (Польшча), Цэнтр інцыятываў ЮНЕСКА (Польшча) запрашаюць да ўдзелу ў доўгатэрміновай моладзевай праграме “Нефармальная адукацыя для пачаткоўцаў”.
У межах праграмы запланавана тры сустрэчы:
- адукацыйны летнік ў наметах у в. Дунаева, Мінскай вобласці (13–17.07.2011);
- практычны семінар у Вроцлаве, Польшча (14–18.09.2011);
- круглы стол у Мінску (10–11.12.2011).
Апошні тэрмін падачы заявак – 1 ліпеня
Школа адукатараў запрашае ўсіх, хто хоча павысіць свой узровень кампетэнтнасці ў галіне распрацоўкі адукацыйных мерапрыемстваў і падрыхтаваць пісьмовыя заяўкі для ўдзелу ў конкурсе правядзення адукацыйных мерапрыемстваў у рамках Тыдня нефармальнай адукацыі – 2011.
Школа адукатара пройдзе ў фармаце чатырохдзённай школы-семінара 15–17 ліпеня. Тэма – «Распрацоўка канцэпцый адукацыйных мерапрыемстваў".