Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
18.07.2022

На ўзровень вышэйшай адукацыі дакументы прымаюцца на бюджэт з 18 да 24 ліпеня; да 8 жніўня – на платнай аснове.
Унутраныя ўступныя выпрабаванні ў вну працягнуцца з 25 ліпеня па 2 жніўня.
 Залічэнне на бюджэт завершыцца 4 жніўня; на платнай аснове – 10 жніўня.

13.07.2022

На ютуб-канале выйшла відэакніга «Чытанка для маленькіх».  (Cпампаваць PDF-версію можна на нашым сайце тут). Відэакнігу можна можна і ГЛЯДЗЕЦЬ, і СЛУХАЦЬ, і ЧЫТАЦЬ адначасова.

08.07.2022

Зроблена ў Беларусі? Якія адукацыйныя прадукты ёсць у Беларусі, а таксама глабальныя праекты з беларускімі каранямі?

07.07.2022

Заўсёды актуальны Янка Купала. Сёння 140 гадоў народнаму паэту! Дзе, што і каго пачытаць-паслухаць-паглядзець пра Купалу для сябе і на ўрокі дзецям?

05.07.2022

2 ліпеня 2022 года на базе Альхоўскай сярэдняй школы Астравецкага раёна завяршыўся настаўніцкі летнік, прысвечаны павышэнню кваліфікацыі "Супрацоўніцтва і ўзаемнае навучанне настаўнікаў як эфектыўны механізм прафесійнага развіцця".

30.06.2022

Як зрабіць моўны летнік вясёлым і цікавым? Парады і падарункі ад настаўнікаў англійскай мовы. Іна Плешавеня, Таццяна Раманенкава, Ганна Лысенак і Таццяна Пархімовіч дзеляцца інструкцыямі.

26.06.2022

Аляўціна Сямёнаўна Вячорка была па адукацыі настаўніцай і была сапраўдным сябрам Nastaunika.info і Таварыства беларускай школы.

23.06.2022

Надзея Гарэцкая ведае як зрабіць урок цудам. Калі вы шукаеце матывацыю пачаць займацца з дзецьмі анлайн, вам сюды.

23.06.2022

Лета для настаўнікаў не толькі час адпачынку, але і магчымасць спакойна і метадычна пазнаёміцца з напрацоўкамі калег у адкрытым доступе ў сацыяльных сетках. Сёння раскажам пра фб-дзённікі настаўнікаў мовы і літаратуры. Сачыце за допісамі! Вельмі цікава назіраць як рэалізуюцца ідэі! Вучымся разам!

22.06.2022

Фб-дзённікі настаўнікаў гісторыі і грамадазнаўства. Сачыце за допісамі! Вельмі цікава назіраць як рэалізуюцца ідэі! Вучымся разам!

Старонкі