Прапануем артыкул Наталлі Сяргееўны Кобысь, настаўніцы англійскай мовы з гімназія ім. Я.Купалы г. Мазыра
(артыкул на рускай мове цалкам можна спампаваць тут)
(артыкул на рускай мове цалкам можна спампаваць тут)
Арганізацыйнае і вучэбна-метадычнае забеспячэнне дыстанцыйнага навучання
Сучасны настаўнік на сваіх уроках выкарыстоўвае інфармацыйныя адукацыйныя тэхналогіі нароўні з традыцыйнымі формамі навучання. Адмысловае месца займае дыстанцыйнае навучанне, якое з нядаўніх часоў стала ключавым кірункам асноўных адукацыйных і развіццёвых праграм ЮНЕСКА.
У сваёй педагагічнай дзейнасці я арганізую дыстанцыйнае навучанне з дапамогай інтэрнэт платформаў, сацыяльных сетак і анлайн-генератараў. Так, напрыклад, выкарыстоўваючы свой персанальны сайт на платформе lepshy.by (Мал.1) і ў групе ва Вкантакте (Мал. 2), я размяшчаю заданні і дадатковы матэрыял для навучэнцаў, якія хочуць замацаваць ці наадварот падцягнуць свае веды па прадмеце. На сваім персанальным сайце я публікую не толькі заданні, але і матэрыял, які мог бы зацікавіць і заматываваць дзяцей. Я стараюся даваць заданні для развіцця ўсіх відаў маўлення. Калі якасна падабраць заданні, можна фармаваць, удасканальваць навыкі і развіваць уменні навучэнцаў нават з дапамогай інтэрнэту.
Часцей за ўсё для фармавання і замацавання граматычнага матэрыялу, я выкарыстоўваю Google формы (Мал. 3), якія вельмі простыя ў выкарыстанні. трэба проста перайсці па спасылцы, азнаёміцца і выканаць прапанаванае заданне. Такая форма эканоміць час, бо праграма сама правярае і зводзіць у табліцу вынік. Хачу звярнуць увагу, што вучні любяць гэтую форму работы. Яны выконваюць тэсты ў Google форме з ахвотай, але ж, насамрэч, гэтыя тэсты не адрозніваюцца нічым ад тэстаў на паперы.
Пры фармаванні навыкаў успрымання і разумення маўлення на слых я прапаную навучэнцам паглядзець відэаматэрыял або паслухаць аўдыёматэрыял і выканаць прапанаваныя заданні. Калі, напрыклад, настаўнік мае магчымасць звязацца з вучнем па відэасувязі, можна дэталёва абмеркаваць усё, што было пачута. Прагледзеўшы ці праслухаўшы матэрыял загадзя, вучань будзе мець больш часу на абмеркаванне. Гэта дазваляе рацыянальна выкарыстоўваць час.
Сёння ў інтэрнеце можна знайсці велізарную колькасць анлайн-генератараў, якія дазваляюць зрабіць заданні для замацавання граматычнага і лексічнага матэрыялу. Так, напрыклад, на сайце theteacherscorner.net, бясплатна можна згенераваць заданні на любы ўзровень і густ (Мал. 4).
Пры фармаванні і ўдасканаленні навыкаў пісьмовай гаворкі, я выкарыстоўваю прыём «Picture story» (Мал. 5). Ні для каго не сакрэт, што наглядна-ілюстрацыйны метад вельмі эфектыўны пры фармаванні навыкаў маўлення і пісьмовай гаворкі. Асабліва гэтая форма работы карысна для дзяцей, якія не могуць наведваць школу. Выкарыстоўваючы дадзены прыём, я прапаную дзецям скласці апавяданне, узяўшы за аснову гісторыю з некалькіх карцінак. Пры стварэньні такіх гісторый, я карыстаюся сайтам storyboardthat.com. Выкарыстоўваючы гатовыя шаблоны лакацый, герояў і прадметаў, можна стварыць гісторыю ў карцінках і папрасіць скласці апавяданне, напрыклад, ужываючы як мага больш пройдзенай лексікі ці пройдзенага граматычнага матэрыялу. Форма праверкі дадзенага задання можа быць розная, у залежнасці ад магчымасцяў узаемадзеяння настаўніка і навучэнца.
Выбар заданняў можа быць разнастайным, усё залежыць ад таго, наколькі якасна настаўнік валодае "інтэрнэт граматай". Калі настаўнік з інтэрнэтам на "ты", то вучэбна-метадычнае забеспячэнне пры арганізацыі дыстанцыйнага навучання можа быць не толькі карысным, але пазнавальным і займальным адначасова. Як паказвае практыка, калі настаўнікі задаюць дзецям выканаць заданні па падручніках або прачытаць некалькі параграфаў самастойна, дзеці страчваюць цікавасць да навучання. А вось калі, паспрабаваць зацікавіць дзяцей, то вынік будзе нашмат лепшы. Ні для каго не сакрэт, што абшары інтэрнэту бязмежныя, галоўнае, умець правільна выкарыстоўваць інфармацыю ў сваіх мэтах.
Можна з упэўненасцю сказаць, што пры шырокім выкарыстанні інфармацыйных тэхналогій у адукацыі дыстанцыйнае навучанне будзе толькі набіраць сваю папулярнасць. І відавочна, што сродкі дыстанцыйнага навучання трэба вывучаць больш дэталёва, развіваць і ўкараняць у сваю педагагічную дзейнасць.