Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
11.04.2015

Бясплатныя заняткі па-беларуску (мова, гісторыя, інфарматыка ды інш.) для вучняў 7–9 класаў. Заняткі праходзяць у ТБМ кожны панядзелак і сераду з 16.30 да 18.20.

10.04.2015

Тэкст і відэазапіс майстар-класа Святланы Мацулевіч, прысвечанага дэманстрацыі калегам актуальнасці тэхнік АА, а таксама навучанню тэхнікам задавання пытанняў, НАШТОБУЗУ, зваротнай сувязі.

10.04.2015

Сёння споўнілася 50 гадоў з дня народзінаў Сержука Вітушкі – моладзевага лідара беларускай незалежнасці, педагога і гісторыка, аўтара казак для дарослых і дзяцей.

10.04.2015

Беларускія студэнты і ментары дыстанцыйнага курса «Актыўная ацэнка – новая стратэгія навучання» наведалі ў Польшчы некалькі школ, каб паглядзець, як іх калегі працуюць з актыўнай ацэнкай.

09.04.2015

Напрамкі профільнага навучання ў школе будуць фармавацца з улікам патрэбаў рынку працы ды іншых фактараў. Пра гэта заявіла намесніца міністра адукацыі Беларусі Раіса Сідарэнка.

09.04.2015

Настаўнік з Магілёва Міхась Булавацкі займаецца перакладамі, перамагае ў спаборніцтвах па більярдзе, захапляецца гісторыяй, а матэматыку наогул лічыць не проста навукай, а сапраўднай філасофіяй.

08.04.2015

«Рэгіянальная газета»: Што трэба зрабіць, каб будынак дапамагаў берагчы не толькі цяпло і святло, але і грошы? Гэта ведаюць нават пяцігодкі з ясляў-садка №6 у Ашмянах!

08.04.2015

У параўнанні з 2014 годам змяніўся пералік ды парадак уступных выпрабаванняў па некаторых спецыяльнасцях на факультэтах БДУ: міжнародных адносін, вайсковым, геаграфічным, гістарычным і юрыдычным.

08.04.2015

«Работа над памылкамі»: выкладчыкі сталічнага ліцэя пра залежнасць узроўню ведаў па гісторыі ад мовы выкладання, пра змены зместу падручнікаў за апошнія 30 гадоў, пра пытанні гісторыі, якія хвалююць вучняў.

08.04.2015

Настаўнікі і кіраўнікі адукацыйных арганізацый з Асамблеі НДА пабывалі ў Славакіі, дзе пазнаёміліся з усім спектрам мясцовых адукацыйных арганізацый: грамадскімі, дзяржаўнымі і камерцыйнымі.

Старонкі