Архіў навін
Як стварыць сістэму, якая будзе даваць вялікай колькасці людзей якасныя веды? Спачатку я меркаваў, што вучоба павінна быць на англійскай мове. Тады можна будзе адкрываць ВНУ па ўсім свеце. Але потым я, вядома, зразумеў, што, калі заняцца яшчэ і выхаваннем элітаў у Грузіі, то стварэннем англамоўнага універсітэта гэтая задача не вырашаецца. Вельмі важна вучыць на грузінскай мове. Інакш людзі, якія вучацца ў бакалаўрыяце на замежнай мове, перастаюць паўнавартасна валодаць роднай мовай - прынамсі, у сваёй спецыяльнасці. Я сустракаў добрых юрыстаў, якія вучыліся ў Германіі, але не здольныя напісаць закон па-грузінску. Яны проста такімі канструкцыямі не карыстаюцца.
Карацей, я стварыў строга грузінскі універсітэт.
11 красавіка ў ДУА «Гімназія № 14 г. Мінска» прайшла адкрытая навукова-практычная канферэнцыя настаўнікаў «Сучасныя падыходы да павышэння якасці адукацыйнага працэсу».
Да ўдзелу былі запрошаны настаўнікі школ, ліцэяў, гімназій, вучэбна-педагагічных комплексаў – з мэтай сістэматызацыі і распаўсюду практычнага досведу і пашырэння кантактаў паміж беларускімі ўстановамі адукацыі.
Алена Спасюк, naviny.by
Настаўнікаў у Беларусі шмат, але іх колькасць не спрыяе паляпшэнню якасці адукацыі ў школах – такую выснову змяшчае Агляд дзяржаўных выдаткаў у Беларусі, падрыхтаваны экспертамі Сусветнага банка..
Адзначыўшы даступнасць, некарумпаванасць адукацыі ў Беларусі, спецыяліст па праграмах дэпартамента адукацыі Сусветнага банка Ганна Аліфер на семінары беларускага ўрада і Сусветнага банка 5 красавіка ў Мінску вылучыла шэраг праблем сферы.
Прапануем для вашай школы (навучальнай установы) канцэртную праграму з песнямі, якія ўваходзяць у «Альбом школьных песень».
У канцэрце-прэзентацыі ўдзельнічаюць аўтары і выканаўцы, якія стваралі дыск, а таксама спецыяльныя госці. Песні прысвечаны разнастайным праявам школьнага жыцця («Першыя ўрокі», «Нашы настаўнікі», «Школьны вальс», «Лета», «Дырэктар школы», «Апошні званок», «Вальс развітання» і г.д.).
Мы прыязджаем на сваім транспарце, прывозім інструменты. Па магчымасці, на некаторых сцэнах мы просім паставіць гукаўзмацняльную апаратуру (калонкі, узмацняльнікі, мікшэрны пульт). Месцам правядзення прэзентацыі можа быць актавая зала, аўдыторыя, музей, бібліятэка.
Апошні тэрмін – 17 красавіка 23:55
11–12 мая 2013 г. у Вільні пройдзе трэнінг «Прававое інфармаванне назіральнікаў», накіраваны на лепшую юрыдычную падрыхтаванасць назіральнікаў за выбарамі.
Што рабіць, калі вы заўважылі парушэнні на ўчастку? Як абскардзіць дзеянні камісіі і іншых асобаў? Як сябе паводзіць у выпадку надзвычайнай сітуацыі, звязанымі з выкананнем абавязкаў назіральнікаў? Адказы на ўсе гэтыя пытанні можна будзе пачуць на трэнінгу, якія арганізоўваецца ў межах праекту «Назіранне за выбарамі: тэорыя і практыка».
Агляд адукацыйных навін
- Ці выжывуць беларускія школьнікі ва ўмовах глабальнай эканомікі? >>>
- Выйшла кніга пра гісторыю астраноміі ў Беларусі >>>
- Ці можна ў інвалідным вазку дабрацца да дыплома ВНУ? >>>
- Ва Украіне створаць адкрыты банк тэставых заданняў >>>
- Конкурс для студэнтаў «Рэбрэндынг адукацыі» >>>
Ірына Гуськова
6 красавіка ў ДУА СШ № 207 г. Мінска адбыўся практычны міжнародны семінар «Прэзентацыя фестывалю праектаў “Мы – грамадзяне Беларусі”».
У семінары прынялі ўдзел прарэктар Мінскага гарадскога інстытута развіцця адукацыі Міхал Пазнікаў, начальнік аддзела выхаваўчай працы ўпраўлення адукацыі адміністрацыі Маскоўскага раёна г. Мінска Святлана Кудзіна, адміністрацыя і педагогі ДУА «Сярэдняя школа № 207 г. Мінска», арганізатар конкурсу «Мы – грамадзяне Украіны» Пётр Кендзар, арганізатары конкурсу «Я – грамадзянін» у Чэшскай Рэспубліцы Радэк Прохазка і Марцін Мацейка.
Сучасная сістэма адукацыі рыхтуе прагматычных, ашчадных і абыякавых людзей, здольных выконваць дзеянні паводле інструкцыі, але няздольных крэатыўна мысліць і браць адказнасць на сябе. Паўстае пытанне: якім мы павінны выхоўваць грамадзяніна? Перш за ўсё, такім, які мае пэўныя сацыяльныя кампетэнцыі.
Агляд адукацыйных навін
- Ігар Кузьмініч: Выкладчыкі павінны працаваць без страху >>>
- Экс-прарэктар БДУ: Беларуская школа працягвае выхоўваць рабоў >>>
- Блог настаўнікаў Беларусі: Здаць грошы ў фонд чагосьці там і справаздацца... >>>
- Выкладчыкі з Гродна вучаць англійскую мову, каб зарабляць больш >>>
- Беларускія настаўнікі ў Польшчы >>>
- «Хай Пуцін ходзіць у жаночых туфлях» – маскоўскія школьнікі пра ўвядзенне школьнай формы >>>
- Настаўнікі паднялі паўстанне і захапілі чатыры радыёстанцыі ў мексіканскім штаце Герэра >>>
Мікалай ЗАПРУДСКІ,
прафесар кафедры педагогікі і філасофіі адукацыі
Акадэміі паслядыпломнай адукацыі.
“Настаўніцкая газета” ўжо неаднойчы звярталася да тэмы актыўнай ацэнкі. Ёсць прычыны, каб прадоўжыць тэму: па-першае, традыцыйная практыка кантролю і ацэнкі не задавольняе многіх педагогаў; па-другое, настаўнікі і метадысты праяўляюць вялікую цікавасць да праблемы аптымальнай арганізацыі кантрольна-ацэначнай дзейнасці на ўроку; у адукацыйным працэсе многія педагагічныя праблемы могуць паспяхова вырашацца пры прымяненні актыўнай ацэнкі (матывацыі вучняў да пазнавальнай дзейнасці і павышэння іх адказнасці, забеспячэння высокай выніковасці навучання, стварэння псіхалагічнага камфорту на занятках і інш.)
У Міжнародны дзень роднай мовы 21 лютага сёлета скульптар Гэнік Лойка, чые дзеці вучацца ў гімназіі №4 г. Мінска, правёў на ганку гімназіі творчую акцыю супраць русіфікацыі беларускамоўных школаў. Непасрэднаю прычынаю акцыі было юрыдычна хібнае ўпісанне ў статут гімназіі пункту пра дзве мовы навучання ў ёй. Бацькі вучняў-гімназістаў пры дапамозе Таварыства беларускай школы падрыхтавалі ліст-заяву, адрасаваную дырэктару гімназіі ды Фрунзенскаму РУА г. Мінска. 3 красавіка 2013 г. дэлегацыя бацькоў навучэнцаў 4-й гімназіі г. Мінска і Таварыства беларускай школы наведала дырэктара гэтай установы сп. Ю. Бандарэнку.