Архіў навін
Наша слова
У мінулым навучальным годзе ў Гродзенскай вобласці агульнымі намаганнямі бацькоў, аддзелаў адукацыі і грамадскіх аб’яднанняў было створана 30 новых беларускіх класаў. Годам раней – 20.
У юбілейны год класікаў беларускай літаратуры Я. Купалы і Я. Коласа ў Ленінскім раёне нашага горада ў дзіцячым садку № 45 (паблізу пр. Будаўнікоў, вул. БЛК і вул. Горкага)з ініцыятывы бацькоў была створана беларуская рознаўзроставая група. Калі на пачатак ліпеня 2012 г. там было 9 дзетак, то заканчвае навучанне – 12.
15 – 26 ліпеня
Археалагічны летнік для моладзі і вучняў старэйшых класаў будзе праходзіць з 15 па 26 ліпеня 2013 г.
Мэта летніка – далучэнне моладзі і падлеткаў да практычнай дзейнасці па даследаванні і захаванні гістарычна-культурнай спадчыны. Запрашаюцца добраахвотнікі з ліку моладзі і школьнікаў ад 7 класа.
У праграме – праца на раскопках (6 гадзін на дзень для дарослых і 4 гадзіны на дзень для школьнікаў), лекцыі, адпачынак, экскурсіі. Школьнікамі будзе кіраваць педагог, які мае досвед правядзення экспедыцый. Пражыванне ў будынку вясковай школы. Выдаткі на праезд, харчаванне, пражыванне і экскурсіі пакрываюць арганізатары.
Якасць школьнай адукацыі – заўсёды гарачая тэма.
На тэматычным «круглым стале» ў дзяржаўнай газеце нечакана выявілася, што сённяшні крызіс школьнай адукацыі аднолькава ясна бачаць педагогі-практыкі і адміністрацыя навучальных устаноў, навукоўцы-даследчыкі і чыноўнікі адукацыйных структур.
Ці дазваляе школьная праграма паступіць у ВНУ без рэпетытарства?
Чаму падрыхтоўка да ЦТ па фізіцы забівае мысленне?
У якім выглядзе плануецца вяртанне да профіляў?
Колькі дзён у год павінны вучыцца школьнікі?
Чаму мы не ўдзельнічаем у міжнародным параўнальным даследаванні якасці адукацыі?
Калі варта адбіраць дзяцей у гімназію?
Чаму летась выпускнікоў было 64 тыс., а ў ВНУ ўзялі 81,3 тыс.?
Якія магчымасці дае падушнае фінансаванне школ?
Навошта настаўніку столькі справаздач і даведак?
Чаму ўсе думаюць, што настаўнік працуе 18 гадзін?
Шаноўны Мікалай Іванавіч!
Калісьці падчас семінара Вы задалі настаўнікам ключавое пытанне: «Кітайцы далі чалавецтву паперу, індыйцы – шахматы, арабы – лічбы... Што ж далі свету беларусы?»
Шмат настаўнікаў пачалі думаць, шукаць адказ. Нялёгкае пытанне.
Але адзін адказ дакладна знайшлі – беларусы далі свету сучасную педагогіку. Ідэі Льва Выгоцкага і Мікалая Запрудскага перавярнулі ўяўленні пра падыходы да навучання, прывялі ў сістэму і паставілі ўсё з галавы на ногі ў сучаснай педагагічнай навуцы і практыцы.
Апошнія тэрміны – 23, 30 мая
Што такое сапраўдны ўніверсітэт, якім ён павінен быць? Якія праблемы хвалююць беларускіх студэнтаў і як іх можна вырашыць? Прыходзьце на семінар «Правы студэнтаў простай мовай» 25 мая або 1 чэрвеня.
У праграме семінара: тэорыя і філасофія правоў чалавека, правы студэнтаў, дыскусіі пра сапраўднага студэнта, яго/яе ролю і месца ва ўніверсітэце, а таксама дзеянні і механізмы абароны правоў студэнтаў.
21 мая
З нагоды Дня Еўропы, які адзначаецца ў Еўрапейскім Саюзе 9 мая, запрашаем студэнтаў, выкладчыкаў, супрацоўнікаў ВНУ, даследчыкаў на міжнародны адукацыйны кірмаш.
21 мая з 10:00 да 15:30 у Міжнародным адукацыйным цэнтры імя Йаханеса Раў (Мінск, пр-т газеты «Правда», 11, станцыя метро «Пятроўшчына») выступаць з прэзентацыямі і адказваць на пытанні наведвальнікаў будуць прадстаўнікі Офіса праграмы TEMPUS у Беларусі; польскіх і літоўскіх універсітэтаў і фондаў акадэмічных абменаў; амбасадаў Вялікабрытаніі, Італіі, Фінляндыі, Францыі; Бюро Германскай службы акадэмічныіх абменаў (DAAD); Інстытута імя Гётэ; Еўрапейскай валанцёрскай службы; Інстытута шведскіх даследванняў; Беларускага нацыянальнага інфармацыйнага офіса 7-й Рамачнай праграммы навукова-тэхналагічнага развіцця Еўрапейскай Супольнасці.
3 1 па 12 мая ў Магілёве, Гродна і Мінску адбыліся паўфінальныя гульні юбілейнага, Х Нацыянальнага конкурсу школьных каманд «Што я ведаю пра Еўропу?». У гэтым спаборніцтве сышліся 15 школьных каманд з розных навучальных устаноў нашай краіны.
У юбілейны год агульная тэма гульні адпаведная – «Еўрапейскія і беларускія юбілеі і памятныя даты: людзі, падзеі, арганізацыі». Каманды прайшлі праз выпрабаванні 4 конкурсаў: пісьмовы тэст па гісторыі ЕС, брэйн-рынг на юбілейных і памятных датах краін ЕС, заданне па нацыянальна-вызваленчым паўстанні 1863–1864 гг., медыяазбука «Беларусь і Еўропа: асобы-юбіляры 2013».
Вядомы беларускі акцёр і тэлевядоўца Юрась Жыгамонт бліскуча правёў 4 паўфінальныя гульні. У склад журы ў розных рэгіёнах уваходзілі вядомыя грамадскія дзеячы, пісьменнікі, гісторыкі. Журы справядліва судзіла і цікава каментавала гульню.
Апошнія тэрміны – 24 мая, 20 чэрвеня 2013 г.
Грамадскае аб’яднанне «Адукацыйны цэнтр «ПОСТ»» запрашае да ўдзелу ў аднадзённых семінарах «Магчымасці працы з тэмай «Наш сусед Еўрасаюз» у школе: метадычныя асновы». Семінары адбудуцца ў Мінску 26 мая і 22 чэрвеня 2013 г.
Асноўныя пытанні, якія будуць разглядацца на семінары:
• Стварэнне і функцыянаванне Еўрапейскага саюза;
• Актуальныя праблемы і перспектывы развіцця Еўрапейскага саюза;
• Беларусь паміж ЕС і ЕўрАзЭС;
• Як зрабіць навучанне эфектыўным і прывабным: метадычныя рэкамендацыі.
Поўны тэкст прапановаў наконт удасканалення і практычнага ўжывання арт. 90 Кодэкса аб адукацыі, абмеркаваныя і прынятыя Нацыянальным бацькоўскім сходам пры Таварыстве беларускай школы.
Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь гарантуецца «свабода выбару мовы выхавання i навучання» (арт. 50), якая практычна «забяспечваецца развіццём сеткі ўстаноў адукацыі (класаў, груп, патокаў) з беларускай і рускай мовамі навучання і выхавання, выданнем літаратуры, падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў на беларускай і рускай мовах» (Кодэкс Рэспублікі Беларусь Аб адукацыі, арт. 90, п. 2).
Навучанне пачынаецца 15 мая 2013 г.
У рамках праекта «Пр@вы дзіцяці – з Інтэрнэту ў школу» групай беларускіх настаўнікаў падрыхтаваны два дыстанцыйныя курсы па правах дзіцяці: «ВЯЛІКІЯ правы маленькіх дзяцей (актыўныя метады ў прававым выхаванні)» і «Аб чым маўчаць нашы дзеці (гвалт і правы дзіцяці)».
Курсы прызначаны для настаўнікаў школ, класных кіраўнікоў, сацыяльных педагогаў, работнікаў СПЦ, а таксама студэнтаў, прадстаўнікоў няўрадавых арганізацый, моладзевых лідэраў. Навучанне бясплатнае.