03.09.2013
Пачатак
Старшынёй з’езда быў выбраны Павел Крынчык, жыхар вескі Вострава. Сакратаром – аўтар гэтых радкоў.
На з’ездзе выступілі дзясяткі дэлегатаў. Яны расказвалі аб рабоце, скардзіліся на цяжкасці і перашкоды, якія чыніла паліцыя. З’езд выбраў пастаянны камітэт – акруговую ўправу ў колькасці пяці чалавек. Старшынёй камітэта быў выбраны Сямён Жыткевіч з вёскі Кракотка, намеснікам старшыні – Павел Крынчык, сакратаром выбралі мяне».
Мы выязджалі ў аддаленыя вёскі для арганізацыі гурткоў, дзе іх яшчэ не было. Часта сяляне самі прыязджалі па нас на сваіх фурманках».
Як успамінае А. Лябецкая, у вёсцы Чамяры членамі ўправы была арганізавана вялікая беларуская бібліятэка, а сяляне той вёскі «прадалі сена з агульнай сенажаці, купілі лесу і, працуючы па нядзелях, пабудавалі сваімі сіламі народны дом».
Мемуарыстка прыгадвае, што «бібліятэка ў в. Вялікая Кракотка, якая вядома ў Беларусі па сваёй масава-палітычнай рабоце і колькасці чытачоў, бярэ свой пачатак таксама з часоў дзейнасці Таварыства беларускай школы». Знакамітай у той перыяд на Слонімшчыне была бiблiятэка-чытальня iмя Алеся Гаруна ў мястэчку Казлоўшчына. У ёй налiчвалася 149 кнiг, з якiх 89 было на беларускай мове. Сярод выданняў пераважала драматычная тэматыка.
Да канца 1927 года склаўся мясцовы актыў ТБШ.
З цягам часу аўтарытэт таварыства ўзрастаў. У сярэдзіне 1928 года дзейнічала ўжо каля 430 гурткоў, у якіх мелася больш за 14 тысяч удзельнікаў.
Своеасаблівымі пляцоўкамі культурна-асветніцкага жыцця Беларусі сталі гімназіі. Напрыклад, аўтарытэтам карысталася Віленская гімназія, там працаваў згуртаваны кваліфікаваны педагагічны калектыў. У 20–30-я гады гімназісты выдавалі часопісы «Покліч», «Зорка», «Рунь», «Наперад» і іншыя. У навучальнай установе былі характэрны паважлівыя адносіны да вучняў і клопат аб рэпутацыі.
Аднак пашырэнне нацыянальнай iдэi сярод прыхільнікаў ТБШ і ў першую чаргу пачатак моцнай палітызацыі гэтай арганiзацыi былі, зразумела, не даспадобы польскім уладам. Палiцыя вяла няспынны наступ на яе сяброў: забараняла акруговыя і павятовыя з’езды, управы, гурткі, клубы, бібліятэкі, арыштоўвала і судзі ла актывістаў і кіраўнікоў. У жніўні 1928 года на адзін год была забаронена дзейнасць галоўнай управы таварыства. Гэта ўзмацніла ідэйна-палітычную раз’яднанасць у кіраўніцтве арганізацыі, яе ідэалагічны раскол – з восені 1928 года Таварыства беларускай школы пачало падзяляцца на прыхільнікаў культурнаасветніцкай дзейнасці і на тых, хто асноўную ўвагу надаваў палітычнай барацьбе.
Падобная лiнiя рэпрэсiўных паводзiн польскiх улад была не даспадобы беларусам. Напрыклад, гэта бачна з паведамлення сялян в. Вострава Слонiмскага павета: «У 1929 годзе ўладай была закрыта адзiная наша культурна-асветная ўстанова – гурток ТБШ, а таксама бiблiятэка-чытальня. Рашуча пратэстуем супраць зачынення нашых культурнаасветных устаноў».
Нягледзячы на рэпрэсіі, шмат прыхільнікаў таварыства працягвала весці самаадданую працу. У 1930 годзе ў дзейнасці ТБШ назіраўся ўздым – у чэрвені працавалі 483 гурткі, якія аб’ядноўвалі каля 15 тысяч чалавек.
У той час у Слонімскім павеце дзейнічаў 61 гурток. Але ў адказ на гэты ўздым ужо са жніўня польскія ўлады ўзмацнілі рэпрэсіі. Да восені 1932 колькасць гурткоў зменшылася да 150 (каля 4 тыс. чалавек). Арышты i суд над галоўнай управай ТБШ у лютым 1933 годзе нанеслi моцны ўдар па нацыянальным руху. Сярод актывiстаў запанавалi прыгнечанасць i жах.
Польскія ўлады працягвалі весці наступ на навучальныя ўстановы. Яны закрылі беларускія гімназіі ў Радашковічах (1929), Клецку (1931), Навагрудку (1934), шэраг беларускіх пачатковых школ.
Але нават у такiх абставiнах не спынялася актыўная дзейнасць сапраўдных сяброў ТБШ.
Канчатковым ударам па пазіцыях арганізацыі стала яе забарона 2 снежня 1936 года.
Напрыканцы хочацца прывесцi эмацыянальнае выступленне Б. Тарашкевiча ў польскiм сейме ад 17 лiстапада 1926 года: «Усiм народам, цэлай масай вядзем барацьбу за нацыянальную культуру i школу. Мы ўсё ж будзем даказваць свае правы i, ведучы барацьбу арганiзаванай масай, пакажам сваю сiлу, загартуем яе ў барацьбе. Няхай Вам сняцца горкiя слёзы нашых дзяцей, бiтых у польскай школе за тое, што гавораць па-беларуску!»
У свой час сапраўдныя сябры Таварыства беларускай школы ад шчырай душы паклікалі беларусаў разам палюбіць родную мову і культуру. Іх намаганні знайшлі свой шчыры водгук у сэрцах народа. І гэты водгук жыве і зараз!
Вячаслаў Зайцаў, Газета Слонімская (28 августа 2013 г.)