Архіў навін
Алена Палейка
8 ліпеня ў Еўрапейскім гуманітарным універсітэце ў Вільні адбыўся фінал Х Нацыянальнага конкурсу школьных каманд «Што я ведаю пра Еўропу?» Удзельнікі прайшлі складаны шлях да сённяшняй гульні: адборачны інтэрнэт-тур і хваляванні «жывых» паўфіналаў. У жорсткай канкурэнтнай барацьбе заваявалі месца ў фінале наступныя каманды: «Беларускае кола» з Наваградка, «Разам» з Маладзечна, «Еўра-М» з Магілёва і DVDend з Жодзіна.
sn-plus.com
Леў Марголін задае пытанні пра мову Вінцуку Вячорку.
– Некаторыя лічаць, што беларуская мова ўжо адыйшла ў нябыт і аднавіць яе ў якасці мовы, на якой размаўляе насельніцтва, немагчыма. Ці падзяляеце вы гэтую думку?
– Не, не падзяляю. Што датычыцца афіцыйнага статусу мовы, то зрабіць гэта элементарна, для гэтага проста трэба прызнаць несапраўднымі вынікі рэферэндуму 1995 году. А вось рэальны статус беларускай мовы патрабуе дакладнага, выверанага падыходу. Але нічога немагчымага няма, мы ведаем, што цягам двух пакаленняў было адноўлена фактычнае ўжыванне валійскай мовы ў гарадах Уэльса, які не мае, дарэчы, дзяржаўнай незалежнасці. І валійская мова змагалася не з рускай, а з англійскай, якая ёсць глабальнай, сусветнай мовай.
Беларускі камітэт ICOMOS прапануе спіс валанцёрскіх летнікаў на сезон 2013 г. Сёлета у асноўным гэта архелагічныя раскопкі на любы густ. Але ёсць і іншыя прапановы.
Любча, Смаляны, Сёмкава, Крэва, Наваградчына, Асавец, Белавежская пушча, Бірулі, Юравічы – месцы правядзення, даты, тыпы работ, умовы пражывання і ўмовы ўдзелу, арганізатары, кантакты.
Карыстайцеся магчымасцю добра адпачыць і плённа папрацаваць, а таксама дадаць інфармацыю пра сваю акцыю, летнік, прыборку!
Шаноўныя калегі! Арганізатары трэнінга тэрмінова шукаюць яшчэ аднаго ўдзельніка ад Беларусі. Трэнінг «Сіла настаўніка» адбудзецца ў Малдове 20–27 ліпеня. Настаўнікі з краін Усходняй Еўропы і Каўказа збяруцца разам, каб абмеркаваць і абмяняцца досведам, як фармальную адукацыю можна сумясціць з нефармальнай. Працоўная мова – англійская. Арганізатары аплочваюць 70% праезду. Больш інфармацыі тут. Заяўка тут.
Тэма летніка – «Абагульненне педагагічнага досведу». Пад кіраўніцтвам вядомага педагога Мікалая Іванавіча Запрудскага 45 настаўнікаў з усіх куткоў Беларусі абагульняюць свой досвед педагагічнай дзейнасці і выноходзяць новыя метады і сродкі, каб палепшыць нашую адукацыю. Напрацягу тыдня на беразе Страчы ў Альхоўцы будуць праходзіць майстар-класы, мазгавыя штурмы і праца у групах над новымі адукацыйнымі задачамі і выклікамі. Гэта значыць, што хутка сайт Nastaunik.info папоўніцца новымі карыснымі матэрыяламі.
Апошні тэрмін – 10 ліпеня
Міжнародны адукацыйны праект «Назіранне за выбарамі: тэорыя і практыка», які рэалізуецца ў партнёрстве з арганізацыяй Belarus Watch, Еўрапейскім гуманітарным універсітэтам, Беларускім Домам правоў чалавека ў Вільні, абвесціў конкурс на праходжанне стажыроўкі для беларускіх выкладчыкаў, якія цікавяцца праблематыкай выбараў і назірання за выбарамі. Мэтай стажыроўкі з’яўляецца пашырэнне і ўдасканаленне ведаў у сферы электаральнай праблематыкі для выкладання ў вышэйшых навучальных установах Беларусі.
Першая вочная сесія запланаваная на 5 кастрычніка 2013 г. Працягласць усёй часткі праекта, у рамках якога прадугледжаная стажыроўка – з кастрычніка 2013 г. да вясны 2014 г.
Алена Спасюк, naviny.by
Уступная кампанія – 2013 праходзіць пад знакам змяншэння колькасці абітурыентаў і павелічэння прахадных балаў для ўдзелу ў конкурсе. Пры гэтым захоўваецца трэнд, назіраны на працягу апошніх гадоў – нізкі ўзровень падрыхтоўкі абітурыентаў.
Агульны прыём ва ўсе 54 ўстановы вышэйшай адукацыі Беларусі сёлета складзе 79,3 тыс. чалавек. У 2012 годзе беларускія ВНУ прынялі крыху больш за 91,6 тыс. новых студэнтаў.
Ужо вядомыя вынікі цэнтралізаванага тэставання па некаторых прадметах.
Мінімальны бал на ЦТ, які трэба набраць, каб мець права падаваць дакументы для паступлення ў ВНУ, сёлета значна павялічыўся. Абітурыенты павінны набраць мінімум 10 балаў па рускай або беларускай мовах; 15 балаў – па матэматыцы, фізіцы, хіміі, біялогіі; 20 балаў – па гісторыі Беларусі, сусветнай гісторыі найноўшага часу, грамадазнаўстве, геаграфіі, замежных мовах.
29 чэрвеня
Свята традыцыйнай культуры «Зялёныя святкі» пройдзе ў Магілёве 29 чэрвеня на тэрыторыі этна-комплекса ў Казіміраўцы. Яго ладзіць гарвыканкам і «Студэнцкае этнаграфічнае таварыства».
Фэст прымеркаваны да Троіцы. Гурты з розных куткоў Беларусі пакажуць мясцовыя асаблівасці траецкіх святкаванняў.
– «Зялёныя святкі» – характэрная для Магілёўшчыны назва траецкіх святаў, – кажа адна з арганізатараў свята Ганна Сілівончык. – Зялёныя, бо ў гэты перыяд дрэвы і кветкі знаходзяцца ў росквіце. Святкі, бо сюды ўваходзіць цэлы цыкл абрадаў.
На фестываль у Магілёў з’едуцца музыкі і рамеснікі з усёй Беларусі. Сярод удзельнікаў вядомыя беларускі фолк-гурты: «Гуда» і «Горынь», «Кудмень», капэла «На Таку», клуб традыцыйнага танцу «СІТА». Аўтэнтычныя траецкія абрады пакажуць бабулі з Бялыніцкага і Чавускага раёнаў.
Уваход на фэст вольны.
Мікалай Запрудскі, Кіраванне ў адукацыі
У любой дзейнасці чалавека неабходнымі яе элементамі з’яўляюцца кантроль і ацэнка. Менавіта яны выступаюць рэгулятарамі гэтай дзейнасці, даюць чалавеку інфармацыю аб тым, наколькі паспяхова ідзе працэс, якія існуюць складанасці. Гэта дазваляе ў выпадку неабходнасці карэктаваць свае дзеянні. Кантрольна-ацэначная дзейнасць – гэта дзейнасць па кантролю і ацэнцы ходу і вынікаў таго або іншага працэсу. Кантроль разумеюць як працэс параўнання кантралюемага аб’екта, дзейнасці з эталонамі, нормамі, крытэрыямі. Ацэнка – гэта вуснае або пісьмовае выражэнне вынікаў кантролю.
Перадусім, звернемся да традыцыйнай практыкі кантрольна-ацэначнай дзейнасці ў адукацыйным працэсе. У большасці яна характарызуецца наступным: адзіным кантралёрам і ацэншчыкам на ўроку з’яўляецца настаўнік, вучні і бацькі пазбаўлены адпаведных паўнамоцтваў; ацэньваюцца толькі вынікі навучання (тое, як ідзе працэс засваення ведаў застаецца па-за ўвагай); змест кантролю (што будзе ацэньваецца) часта засакрэчаны; на ўроках зашмат часу траціцца на кантроль (патрэбна ж выставіць адзнакі); прымяняецца толькі бальная або рэйтынгавая ацэнка; адзнакі іншы раз выкарыстоўваюцца як сродак уціску на вучняў.
Віктар Лістападаў, zautra.by
«Напэўна, чыноўнікі зразумеюць, што ў адукацыі ёсць праблемы, калі будуць разбурацца масты, пабудаваныя выпускнікамі ВНУ, якія спачатку прайшлі школу, пасля ўніверсітэт і паўсюль атрымлівалі адзнакі без ведаў», – лічаць настаўнікі.
У нашых школах практычна не пакідаюць праз непаспяховасць на другі год. Для людзей, ангажаваных у сферу адукацыі, відавочна, што гэта не адлюстраванне поспехаў школьнікаў, а дэманстрацыя крывадушнасці і фальсіфікацыі, прысутных у сістэме сярэдняй адукацыі.