Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
30.08.2013

Шаноўныя настаўнікі, вучні ды іх бацькі!
Неўзабаве – Дзень ведаў, які распачне новы навучальны год.
Ад шчырага сэрца ўсіх віншуем, зычым, каб веды былі радаснымі, сустрэчы – сяброўскімі, дні – цікавымі. Каб беларуская школа была тым месцам, куды хочацца прыходзіць.
Для вас – «Зноў у школе» са складанкі «Няма прыгажэй ад маёй Беларусі» (словы А.Вольскага, музыка І.Лучанка, спявае Адась Матафонаў).

29.08.2013

Наталья Алейнікава, Брестский курьер

Падобна, улады на свой лад успрынялі біблійны пасыл: «няхай не ведае левая рука твая, што робіць правая» – два ведамствы практычна адначасова прынялі рашэнні, якія кардынальна адаб’юцца на працы школьных настаўнікаў. Так, з 1 верасня Савет міністраў на 25% павысіў ім заробак, а Міністэрства адукацыі павялічыла гадзінную нагрузку, праз што рост дабрабыту педагогаў неяк адразу зменшыўся. Апроч таго, па краіне пракацілася хваля аптымізацыі сістэмы адукацыі, у народзе названая проста – скарачэнне. Брэстчыну гэты «вецер пераменаў» таксама не прамінуў.

28.08.2013

Вячаслаў Зайцаў, Газета Слонімская

На працягу амаль усяго перыяду акупацыі Польшчай заходнебеларускіх земель (1921–1939 гг.) у грамадскiм жыццi беларусаў вялкую ролю адыгрывала Таварыства беларускай школы – культурна-асветнiцкая, а затым i рэвалюцыйна-дэмакратычныя арганiзацыя.
Датай стварэння Таварыства беларускай школы лiчыцца 22 лютага 1922 года, калi на адным з паседжанняў Цэнтральнай беларускай школьнай рады ў Вiльні была прынята пастанова стварыць спецыяльнае Таварыства беларускай школы, якому ЦБШР перадасць свае паўнамоцтвы і маёмасць.

27.08.2013

Міхась Кудзейка

Сучаснае дэмакратычнае грамадства не прымае таптання на месцы сістэмы адукацыі, якая затрымалася дзесьці ў мінулым стагоддзі. Сучасны вучань – гэта не той ружовашчокі хлапчук або дзяўчынка з павязаным на шыі чырвоным гальштукам, гатовы на ўсё дзеля чыёйсьці ідэі. Сучасны вучань практычны і рацыянальны, самабытны і індывідуальны. Яго не прымусіш рэалізоўваць нечыя ідэі, ён сам ідэйны і мэтанакіраваны, калі гэтаму спрыяюць жыццёвыя ўмовы.
Адсутнасць такіх умоў мадэлюе сітуацыю адрыньвання ад рэальнай рэчаіснасці.

27.08.2013

Міхась Кудзейка

Сучаснае дэмакратычнае грамадства не прымае таптання на месцы сістэмы адукацыі, якая затрымалася дзесьці ў мінулым стагоддзі. Сучасны вучань – гэта не той ружовашчокі хлапчук або дзяўчынка з павязаным на шыі чырвоным гальштукам, гатовы на ўсё дзеля чыёйсьці ідэі. Сучасны вучань практычны і рацыянальны, самабытны і індывідуальны. Яго не прымусіш рэалізоўваць нечыя ідэі, ён сам ідэйны і мэтанакіраваны, калі гэтаму спрыяюць жыццёвыя ўмовы.
Адсутнасць такіх умоў мадэлюе сітуацыю адрыньвання ад рэальнай рэчаіснасці. Як вынік, мы бачым, з якім нежаданнем нашы дзеці ходзяць у школу, як сучасная інфармацыйная прастора (Інтэрнэт, тэлебачанне) складае ўсю большую канкурэнцыю інфармацыйнаму полю ўстановы адукацыі. Калі падумаць, то дзяцей можна зразумець: ці паўстане ў вас жаданне, у век развіцця камп’ютарных тэхналогій, дэмакратызацыі грамадскіх адносін хадзіць па адукацыю ў «мінулае», дзе пастаянна навязваюць «актуальныя» веды рэпрадуктыўнымі спосабамі выкладання, дзе вызначаюць паспяховасць навучання па рэйтынгавай сістэме, у якой асабовыя якасці не ўлічваюцца, як не ўлічваюцца інтарэсы, магчымасці і здольнасці саміх дзяцей… Вось і атрымліваецца, што наведванне школы звязана з неабходнасцю – але ніяк не з патрэбай. Як гэтую неабходнасць ператварыць у патрэбу? Рашэнне гэтай праблемы трэба пачынаць не з вучня, а з сістэмы адукацыі.

22.08.2013

Апошні тэрмін 15 верасня

Амбасада Нідэрландаў у Польшчы мае дзве праграмы на 2013 год на фінансаванне праектаў, скіраваных на развіццё грамадзянскай супольнасці ў Беларусі: Праграму Малых Праектаў Амбасады (МАТРА фонд) і Фонд Правоў Чалавека.
Максімальны памер гранта – 25 000 еўра. Заяўкі павінны быць пададзеныя згодна з патрабаваннямi МАТРА фонду і Фонду Правоў Чалавека. Акрамя таго, дзейнасць па праекце і падыходы да праектаў павінны перагукацца з мэтамi МАТРА фонду і Фонду Правоў Чалавека.

21.08.2013

Вадзім Жылко

У свой час яшчэ Макаранка з сумам згадваў, як ягоныя незычліўцы з ліку «чынавенства ад педагогікі» катэгарычна выступалі супраць нават мінімальных грашовых заробкаў ці прэмій для выхаванцаў калоніі: маўляў, грошы – ад нячысціка, яны несумяшчальныя з выхаваннем дзіцяці, распальваюць уласніцкія інстынкты ды хцівую канкурэнцыю паміж навучэнцамі…
Часы цяпер зусім іншыя, грошы для нашага грамадства сталі ці не найгалоўнейшым сімвалам паспяховасці, але наколькі прысутнічае гэтая тэматыка ў сістэме беларускай сярэдняй адукацыі? Вось жа ў суседніх краінах (Расія, Украіна…) усё актыўней прапагандуецца і пашыраецца такі прадмет, як «Фінансавая пісьменнасць». У Беларусі ў гэтым кірунку таксама вядзецца пэўная праца. Але пра тое мы пагаворым трохі пазней, а пакуль дамо слова бацькам, якіх папросім адказаць на пытанне: ці патрэбна даваць грошы дзецям, асабліва ў малодшых класах?

 

20.08.2013

Апошні тэрмін – 22 жніўня

Семінар-летнік «Юны бёдвотчар» ладзіцца з 26 па 30 жніўня грамадскай арганізацыяй «Ахова птушак Бацькаўшчыны». Да ўдзелу запрашаюцца вучні 8 – 10 класаў.
Летнік пройдзе на тэрыторыі і пры падтрымцы біясфернага рэзервата «Прыбужскае Палессе».
У часе летніка ўдзельнікі атрымаюць базавую інфармацыю пра назіранні за птушкамі, а таксама навыкі жыцця ў палявых умовах.
Арганізатары аплочваюць харчаванне ўдзельнікаў, праезд – за свой кошт. Колькасць месцаў абмежаваная.

19.08.2013

Ігар Яўгенавіч, Блог настаўнікаў Беларусі

Не люблю скардзіцца, але і абыякава прайсці міма бяздумных новаўвядзенняў у беларускай адукацыі не магу. Хоць, вядома, да розных дурасцяў кіраўніцтва наш народ ужо даўно прывык. У многіх нават устойлівы імунітэт на розныя прыгожыя абяцанкі выпрацаваўся. Аднак, гэтым разам логікі ў павелічэнні стаўкі настаўнікаў да 20 гадзін я зусім не знаходжу. Не выходзіць ніякай эканоміі ні для казны, ні для педагогаў, ні для бацькоў...

16.08.2013

Апошні тэрмін падоўжаны да 17 верасня

Конкурс «Народны журналіст» працягваецца. Дашліце тэкст, фотарэпартаж, відэа, аўдыя, блог пра мясцовыя праблемы. Гэткім чынам вы падтрымаеце хвалю мясцовых кампаній «Зробім лепш!», якую ініцыяваў шэраг дэмакратычных няўрадавых арганізацый.
«Народныя журналісты» – не прафесійныя рэпарцёры. Яны хочуць вырашыць важную для сябе і мясцовых людзей праблему, таму смела і гучна кажуць пра яе. Многія ў Беларусі не вераць, што могуць паўплываць на сітуацыю – і ў сваёй мясцовасці, і ў краіне ў цэлым. Часта гэта вынікае з недахопу інфармацыі.

 

Старонкі