Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
15.08.2013

Іна Хоміч, Брестский курьер

Казахстан у Балонскі працэс прынялі, як гавораць эксперты, авансам. Казахі не парупіліся своечасова пра падвядзенне сістэмы вышэйшай адукацыі да агульнага назоўніка і абяцалі гэта зрабіць ужо ў «балоні». Але слова пакуль так і не стрымалі.
Берасцейка Насця Сяргеева з’яўляецца ўдзельніцай адмысловай дзяржаўнай праграмы па абмене студэнтаў паміж Рэспублікай Беларусь і Казахстанам. Паводле дамоўленасці, беларусы могуць паступаць у ВНУ Казахстана бясплатна і без экзаменаў, а грамадзяне Казахстану на такіх жа умовах вучацца ў вышэйшых навучальных установах нашай краіны. «Аб праграме я даведалася выпадкова ад калегі па працы і наважылася паспрабаваць. Успрыняла гэта як добры шанс нешта змяніць у жыцці – мне было ўжо 27 год, і не было чаго і думаць пра паступленне на дзённае аддзяленне якога-небудзь з нашых універсітэтаў. Акрамя маёй, у той год была пададзена толькі адна заяўка, таму не было нават ніякага конкурсу», – расказвае студэнтка.

14.08.2013

Вадзім Жылко

Праблему рэпетытарства ўжо не аднойчы абмяркоўвалі прафесійныя педагогі, да якіх аўтар гэтых радкоў сябе не адносіць: нягледзячы на адпаведную адукацыю, у жыцці больш даводзілася займацца іншымі справамі. Але журналіст, як і кожны чалавек, жыве ў грамадстве, пастаянна сутыкаецца з ацэнкамі тых ці іншых з’яў, чуе ад суразмоўцаў довады як «за», так і «супраць». У тым ліку за і супраць рэпетытарства. У выніку гэты матэрыял я вырашыў падзяліць на дзве умоўныя часткі: спачатку выкласці ў абагуленым выглядзе меркаванні на карысць рэпетытарства, а потым – наадварот. Такі вось атрымаўся «ўмоўны дыялог». А тое, што прыводзяцца разважанні не прафесіяналаў, а бацькоў ды іншых «дылетантаў», можа, і да лепшага, бо часам асобныя аспекты праблемы лягчэй разгледзець збоку… 

13.08.2013

Апошні тэрмін – 5 верасня

Настаўнікі гісторыі запрашаюцца да ўдзелу ў праекце «Даць гісторыі голас і твар: Выкарыстанне інтэрв’ю са сведкамі часу на занятках па гісторыі Беларусі», які праводзіцца інтэрнет-праектам «Беларускі архіў вуснай гісторыі» і Міжнародным грамадскім аб’яднаннем «Адукацыя без межаў» з верасня па лістапад 2013 года ў г. Мінску.
Падчас праекта ўдзельнікі:
• пазнаёмяцца з досведам ўжывання вусных успамінаў на занятках па гісторыі;
• распрацуюць матэрыялы да ўрокаў па гісторыі Беларусі з выкарыстаннем інтэрв’ю сведкаў часу, размешчаных на партале Беларускага архіва вуснай гісторыі;
• абмяркуюць метадычныя, навуковыя і іншыя пытанні на сустрэчах працоўнай групы, якія будуць праходзіць штотыдзень у верасні і кастрычніку ў Мінску;
• атрымаюць зваротную сувязь па распрацаваных матэрыялах ад калег и экспертаў;
• прадэманструюць свае матэрыялы калегам падчас семінара па вуснай гісторыі.
Распрацаваныя матэрыялы будуць размешчаныя на сайце Беларускага архіва вуснай гісторыі, а ўдзельнікі атрымаюць сертыфікаты.

12.08.2013

Арцём Мартыновіч, euroradio.by

Толькі ў Віцебскай вобласці плануюць зачыніць 25 школ і тры садкі.
«Усталяваць павышэнне тарыфных ставак настаўнікам устаноў адукацыі на 25%... Рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання, у падпарадкаванні якіх знаходзяцца ўстановы адукацыі, накіроўваць сродкі, вызваленыя ў выніку аптымізацыі дзяржаўных устаноў адукацыі і колькасці іх работнікаў, на павышэнне заработнай платы і стымуляванне працы педагагічных работнікаў», – чытаю Пастанову Саўміна № 689.
Еўрарадыё вырашыла высветліць, як школы зарабілі на аптымізацыі, лічы на скарачэнні.

12.08.2013

Алена Спасюк, naviny.by

З 1 верасня ў Беларусі павышаюцца нормы педагагічнай нагрузкі і тарыфныя стаўкі для педагогаў. На думку экспертаў, гэтыя новаўвядзенні наўрад ці прывядуць да сур’ёзнага рэальнага павелічэння зарплаты настаўнікаў.
Згодна з пастановай Міністэрства адукацыі ад 22 ліпеня 2013 г. № 51, 52, 53, 1 верасня для настаўнікаў і педагогаў дадатковай адукацыі норма педагагічнай нагрузкі за стаўку павялічваецца з 18 да 20 гадзін на тыдзень, выкладчыкам установаў прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі – з 720 да 800 гадзін у год. Цяпер сярэдняя педагагічная нагрузка настаўніка складае 22 гадзіны на тыдзень, зазначылі ў Мінадукацыі.
Адначасова пастановай Савета міністраў ад 6 жніўня 2013 г. № 689 1 верасня на 25% павышаюцца тарыфныя стаўкі (аклады) настаўнікам, педагогам дадатковай адукацыі, выкладчыкам установаў прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі. Павышэнне заработнай платы звязана з павышэннем нормы педагагічнай нагрузкі, адзначаецца ў паведамленні прэс-службы міністэрства. 

 

08.08.2013

Вадзім Жылко

Лета лічыцца найлепшай парою года для ўмацавання здароўя дзяцей і іх адпачынку. «Індустрыя» аздараўлення ў нашай краіне дастаткова развітая, тым болей, што ў шэрагу выпадкаў частку фінансавых выдаткаў з бацькамі падзяляюць прадпрыемствы і арганізацыі, дзе тыя працуюць, прафкамы і гэтак далей. Дастаткова вялікая колькасць беларускіх школьнікаў можа дазволіць сабе адпачынак і ў замежжы – як з бацькамі, так і ў складзе дзіцячых груп па разнастайных «гуманітарных лініях».
Каму аздараўленне – а каму праца. Ці падабаецца педагогам суправаджаць дзяцей у санаторыі і па некалькі тыдняў знаходзіцца ўдалечыні ад дома? Якія асаблівасці мае навучанне і ўвогуле жыццё ў «санаторных ўмовах»? Сваімі меркаваннямі папрасіў падзяліцца знаёмых педагогаў. 

07.08.2013

Заробак асобных катэгорый педагагічных работнікаў з 1 верасня павысіцца. Такое рашэнне змяшчаецца ў пастанове Савета Міністраў ад 6 жніўня 2013 г. №689.
Павышэнне тарыфных ставак (акладаў) настаўнікам установаў адукацыі, педагогам дадатковай адукацыі ўстановаў адукацыі, іншых арганізацый, якім згодна з заканадаўствам дадзена права ажыццяўляць адукацыйную дзейнасць, выкладчыкам установаў адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, прызначана ў памеры 25%.

05.08.2013

Апошні тэрмін – 25 жніўня

20 – 30 верасня дзесяць хлопцаў і дзяўчат з Беларусі, разам з дзесяццю хлопцамі і дзяўчатамі з Польшчы, возьмуць удзел у адукацыйных мерапрыемствах, скіраваных на павышэнне адукацыйнага ўзроўню ў тэмах самапрэзентацыі, камунікацыі, вядзення перамоваў.
Плануюцца сустрэчы з прадстаўнікамі культуры, бізнесу, грамадскіх арганізацый і мясцовага самакіравання. Акрамя таго, удзельнікі добра правядуць час у падарожжах па маляўнічым рэгіёне Малая Польшча і змогуць падчас заняткаў пазнаёміцца ​​з польскай культурай і завязаць міжкультурны дыялог.
Беларускія ўдзельнікі змогуць пазнаёміцца ​​з практыкай public achievement – стварэннем груп, мэтай якіх з'яўляецца рашэнне лакальных праблем з дапамогай намаганняў грамадскасці.

05.08.2013

Іна Хоміч, Брестский курьер

Мы працягваем падарожжа па розных краінах Балонскага працэсу, далучыцца да якога ў хуткім часе разлічвае і Беларусь. Гэтым разам зазірнем у ВНУ яшчэ адной заснавальніцы адзінай сеткі ўніверсітэтаў – Партугаліі.
Сёння наш герой – выпускнік Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна Дзяніс Кіцель – асоба, вядомая ў экалагічных і біялагічных колах. Яшчэ падчас свайго студэнцтва Дзяніс узначальваў Брэсцкую абласную арганізацыю «Ахова птушак Бацькаўшчыны», працаваў у міжнародных праектах.

01.08.2013

Вадзім Жылко

Геаграфія, хоць фармальна да гуманітарных дысцыплін не належыць, але ж істотна ўплывае на фарміраванне паўнавартаснай асобы чалавека і грамадзяніна. З другога боку, ці ўсе гэта разумеюць? Яшчэ класічны Мітрафанушка чуў парады не вучыць геаграфію, бо рамізнікі адвязуць, куды трэба. У XXI стагоддзі, пэўна, ролю рамізнікаў выконваюць навігатары. Як з той жыхаркай Бельгіі, што паехала ў суседні горад, а ў выніку апынулася ў Харватыі, перасёкшы палову Еўропы. Даверылася тэхніцы, што называецца…
Жарты жартамі, а мы вырашылі больш сур’ёзна паразважаць аб становішчы геаграфіі ў беларускіх школах з педагогам, які аддаў выкладанню гэтага прадмета трыццаць гадоў жыцця. Мой суразмоўца – выкладчык сярэдняй школы №2 горада Лунінца (Брэсцкая вобласць) Аляксандр Пятровіч Хаўдзееў. Дарэчы, ён уваходзіць у склад творчай абласной групы настаўнікаў геаграфіі, якая пару гадоў таму стварыла «Атлас Брэсцкай вобласці», распрацоўвае разнастайныя практычныя і алімпіядныя заданні. Як кажуць, праблему ведае з усіх бакоў.

Старонкі