Архіў навін
Апошні тэрмін – 18 жніўня
Грамадскае аб’яднанне «Адукацыйны цэнтр «ПОСТ»» запрашае ў школу-семінар «Еўрапейскі Саюз у школе: ад тэорыі да практыкі», якая пройдзе з 23 па 25 жніўня на базе пад Мінскам.
Да ўдзелу запрашаюцца настаўнікі і студэнты педагагічных спецыяльнасцяў, якім цікавая тэма «Еўрапейскі саюз у школе» і магчымасці выкарыстання яе ў працы са школьнікамі.
Задачы школы-семінара: абмен досведам рэалізацыі мерапрыемстваў па зададзенай тэматыцы; пашырэнне метадычнай базы па тэме Еўрапейскага саюза; павышэнне кампетэнтнасці педагагічнага праектавання; абмеркаванне перспектываў прасоўвання атрыманага досведу ў межах навучальна-выхаваўчага працэсу ў школах.
Удзельнікі атрымаюць камплект метадычных матэрыялаў па тэме школы-семінара.
У хрэстаматыі дзецям малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту «Залатая яблынька» сабраныя народныя казкі, легенды і паданні, а таксама творы беларускіх пісьменнікаў.
Залатая яблынька. Казкі, легенды, паданні. Хрэстаматыя дзецям малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту
У чытанцы «Залатая яблынька» сабраныя народныя казкі, легенды і паданні, а таксама творы беларускіх пісьменнікаў.
Фальклорныя пярліны пераказалі такія майстры слова як Якуб Колас, Крыстына Лялько, Уладзімір Сіўчыкаў, Уладзімір Ягоўдзік і Алесь Якімовіч, а сярод арыгінальных твораў – тэксты Яна Баршчэўскага, Пятра Васючэнкі, Клаўдзіі Каліны, Янкі Купалы, Максіма Танка, Станіслава Шушкевіча.
Укладальнікам тома выступіў пісьменнік Уладзімір Сіўчыкаў, а аздобіла яго сваімі малюнкамі мастачка Алена Карповіч.
Адрасуецца кніжка дзецям малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту, іх бацькам, бабулям і дзядулям, а таксама навучэнцам педагагічных коледжаў, настаўнікам і выхавацелям.
Тэма нумару: «Добры ўрок»
Якім павінен быць добры ўрок? Мы прапанавалі адказаць на гэта пытанне настаўнікам, удзельнікам курса дыстанцыйнага навучання па актыўнай ацэнцы. Адказ можна было даць вельмі кароткі (1 – 2 абзацы), на ўсе гэтыя тры ці на адно з трох пытанняў.
1. Як Вы думаеце цяпер: у добрым уроку павінны быць элементы АА – ці гэта неістотна?
2. Што ў ім абавязкова павінна быць?
3. А чаго ў добрым уроку не павінна быць ніколі?
Вадзім Жылко
Лунінец – райцэнтр на самым усходзе Брэсцкай вобласці, найперш вядомы як чыгуначны вузел і «сталіца» клубнічнага краю. Што датычыцца сферы адукацыі, то ў райцэнтры чатыры агульнаадукацыйныя школы, адзін ліцэй, два прафесійна-тэхнічныя каледжы (політэхнічны і сельгасвытворчасці). А яшчэ – некалькі дзіцячых садоў, Цэнтр дзіцячай творчасці, дзве дзіцяча-юнацкія спартыўныя школы, цэнтр карэкцыйнага развіцця. Не забудземся таксама пра не адзін дзясятак сельскіх школ і пра горад Мікашэвічы, які належыць да Лунінецкага раёна і ў якім маюцца тры школы і гімназія. Так ці інакш, а ў сферы адукацыі Лунінеччыны працуе не адна сотня людзей.
«Я хачу сваіх «Асвечаных беларушчынай» перадаць Таварыству беларускай школы для бясплатнай раздачы настаўнікам», – напісаў з вязніцы Алесь Бяляцкі – літаратуразнаўца, які праз сітуацыю ў краіне стаўся абаронцам правоў чалавека і праз гэта трапіў у лік палітвязняў.
«Асвечаныя беларушчынай» – кніга эсэ і нарысаў пра літаратуру і пісьменнікаў, якую Алесь Бяляцкі дапісваў ужо ў зняволенні. Частка твораў, размешчаных у гэтай кнізе, друкавалася ў часопісах «Дзеяслоў», «Маладосць», а таксама ў штотыднёвіку «Літаратура і мастацтва».
«Кніга, падрыхтаваная за кратамі, знаёміць чытача з Алесем Бяляцкім – удумлівым гісторыкам літаратуры, схільным да псіхалагічных рэканструкцый, тонкім літаратурным крытыкам і эсэістам, які здолеў працягнуць сваю літаратуразнаўчую дзейнасць нават у нечалавечых умовах, што створаныя ў беларускіх турмах», – піша ва ўводзінах да выдання укладальніца і рэдактар Паліна Сцепаненка.
Калі вы настаўнік і хочаце атрымаць кнігу «Асвечаныя беларушчынай», лістуйце на nastaunik.info@gmail.com .
Апошні тэрмін – 25 ліпеня
The U.S. Embassy Minsk is pleased to announce a call for applications from teacher trainers, tertiary/secondary teachers of English, and program administrators in Belarus to participate in one of the nine ENGLISH TEACHER PROFESSIONAL DEVELOPMENT DISTANCE LEARNING COURSES provided through a U.S. University.
Please submit applications electronically to e-teacher@usembassy.minsk.by
For more detailed information please contact Public Affairs Section staff by e-mail: e-teacher@usembassy.minsk.by or telephone: +375 17 2170481.
Апошні тэрмін – 15 ліпеня
АРР «Дзедзіч» запрашае маладых людзей з усіх рэгіёнаў Беларусі да ўдзелу ў добраахвотніцкім летніку «Залессе 2013», які пройдзе ў вёсцы Залессе Камянецкага раёна з 23 па 28 ліпеня.
Восенню 2008 года ў гэтай вёсцы намаганнямі сяброў «Дзедзіча» быў знойдзены і выкуплены прыгожы дом 1931 года пабудовы. Ужо 4 гады паступова, але мэтанакіравана вядуцца будаўнічыя працы па стварэнні грамадскага асяродка для адукацыйных, культурных, спартыўных і экалагічных імпрэз, летнікаў, семінараў, канферэнцый, музычных фэстаў, у якіх будзе браць удзел моладзь з Беларусі і іншых краін Еўропы.