Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
05.10.2013

Шаноўныя калегі!
Дзякуй, што Вы ёсць, што прыходзіце ў школу, не гледзячы на мізэрны заробак, што вучыце нашых дзяцей, хаця нібыта сёння гэтага ніхто не патрабуе, што прарываецеся праз бюракратыю і знаходзіце час на прафесійнае развіццё. Дзякуй, што ўкладаеце сваю душу у агульную справу – гадуеце беларусаў адукаванымі і свядомымі грамадзянамі нашай краіны.
Будзьма разам!
Ваш Nastaunik.info


27.09.2013

Вадзім Жылко 

Аўтару гэтых радкоў не аднойчы даводзілася асвятляць тэму «Лунінеччына літаратурная і краязнаўчая» – у друку, на разнастайных творчых канферэнцыях і сустрэчах. З гадамі сабрана даволі шмат разнастайных звестак. І многія матэрыялы гэтага «архіву» прысвечаны творчым людзям Лунінецкага раёна – педагогам. Бо не адзін мясцовы настаўнік займаецца літаратурнай творчасцю, даследуе гісторыю роднага краю. Перагарнем жа некаторыя старонкі…

25.09.2013

САСІМОВІЧ Ігар Яўгенавіч — настаўнік астраноміі, фізікі і інфарматыкі ў сярэдняй школе № 3 Глыбокага

25.09.2013

Вольга Дубоўская, nastgaz.by

Для Ігара Яўгенавіча Сасімовіча педагогіка – гэта стан душы. Ён увесь час з дзецьмі. Спачатку на ўроках, пасля на факультатывах і дапаўняльных занятках, а затым у віртуальнай прасторы. Ігар Яўгенавіч добрасумленна адказвае на ўсе пытанні сваіх падапечных у межах свайго блога, нават калі проста пытаюцца пра дамашняе заданне. І вось наступае чарговая раніца. Настаўнік спяшаецца ў сваю сярэднюю школу № 3 Глыбокага, каб патлумачыць чарговую фізічную з’яву, праверыць алгарытм па інфарматыцы і паназіраць за актыўнай дзейнасцю сваіх вучняў на ўроку астраноміі. І так на працягу трыццаці гадоў.

24.09.2013

Апошні тэрмін – 20 лістапада

«Ліберальны клуб» запрашае да ўдзелу ў інтэлектуальным конкурсе «Беларускае LEGO: пабудуй краіну, у якой будзеш жыць!». Да ўдзелу запрашаюцца навучэнцы старэйшых класаў, каледжаў, тэхнікумаў і студэнты 1–3 курсаў ВНУ.
Пераможцы атрымаюць каштоўныя прызы і будуць запрошаныя на трохдзённую школу з удзелам вядомых у Беларусі і за мяжой навукоўцаў і экспертаў у галіне эканомікі, паліталогіі, міжнародных адносінаў.
Каб узяць удзел, неабходна напісаць эсэ аб’ёмам 1000 – 1500 словаў на адну з наступных тэмаў:
• Што такое рынкавыя рэформы?
• Ці справядлівыя рынкавыя рэформы?
• Ці гатовыя беларусы да свабоднага рынку?
• Калі не рынак, то што: ці ёсць альтэрнатывы рынкавым рэформам у Беларусі?
• З чаго пачынаць рынкавыя рэформы ў Беларусі?
• Як правесці рэформу сістэмы адукацыі (ці аховы здароўя)?
• Якой будзе Беларусь праз 20 год?

20.09.2013

З ініцыятывы бацькоў з дапамогай грамадскай ініцыятывы «Вучымся па-беларуску» ствараюцца новыя беларускамоўныя групы ў дзіцячых садках Мінска: у Заводскім (м-н Шабаны), Фрунзенскім (пр. Пушкіна – вул. Адоеўскага) і Кастрычніцкім (вул. Ленінградская) раёнах.


Для пачатку працы груп неабходна іх дакамплектаванне.


Беларускамоўныя групы – гэта:

– магчымасць для вашага дзіцяці з маленства апроч рускай ведаць таксама і родную беларускую мову;

– паспяховае далейшае вывучэнне беларускай мовы ў школе;

– дапамога ў правядзенні нацыянальных святаў і конкурсаў для дзетак;

– бясплатныя беларускамоўныя кнігі і музычныя дыскі для вас і вашых дзяцей;

– магчымасць дадатковага навучання беларускім нацыянальным спевам і танцам;

– бясплатныя курсы па вывучэнні беларускай мовы для ўсіх жадаючых бацькоў.

19.09.2013

Прыём заявак – з 16 па 24 верасня; з 23 студзеня па 14 лютага; з 20 сакавіка па 27 сакавіка

Мінскі дзяржаўны палац дзяцей і моладзі запрашае ў 2013 – 2014 навучальным годзе да ўдзелу ў гарадскіх мерапрыемствах па беларускай філалогіі:
• Беларуская мова:
1. Для вучняў 9 класаў: «Скарбы мовы: да 90-годдзя з дня нараджэня М.В.Бірылы» (Тэма: «Лексічнае багацце беларускай мовы»).
• Беларуская літаратура:
1. Для вучняў 6 – 11 класаў: Літаратурная гасцёўня «Думаць вершы».
2. Для вучняў 10 – 11-х класаў: «Знак таленту», прысвечаны 90-годдзю з дня нараджэння Васіля Быкава.

18.09.2013

18 верасня

«Выкладанне грамадскіх дысцыплін у школах Беларусі: ад крытыкі да канструктыўнай альтэрнатывы» – прэзентацыя падручніка і круглы стол: Мінск, канферэнц-зала гатэля «Еўропа» (вул. Інтэрнацыянальная, 28). 18 верасня 2013 г., 19.00 – 21.30.
Выкладанне грамадскіх дысцыплін у беларускіх школах, параўнальна з іншымі прадметамі, сутыкаецца з асаблівымі праблемамі. Спажываныя ў адукацыйным працэсе падручнікі па грамадазнаўстве з’яўляюцца наўпростым адлюстраваннем ідэалагічных пастулатаў, якія беларуская ўлада спрабуе навязаць грамадству.
Адзіны спосаб супрацьстаяць гэтаму – забяспечыць школьнікаў альтэрнатыўнымі тлумачэннямі і ідэямі, а затым дазволіць ім выбраць тое, што для іх бліжэй.

17.09.2013

Першая сустрэча ў сераду 18 верасня

Вінцук Вячорка і Пётра Садоўскі запрашаюць на чарговы цыкл моўных сустрэч у «Арт Сядзібе». Што гэтым разам? Будзем пісаць тэксты, чытаць беларускую прозу і вершы, шукаць моўныя перліны.
Першая сустрэча адбудзецца ў сераду 18 верасня. Пачатак у 17.30. Вядзе лекцыю Пётра Садоўскі. Адрас: вул. Першамайская, 20 – 21 (асобны ўваход каля другога пад’езда).
Лекцыі будуць праходзіць на працягу верасня і кастрычніка кожную сераду. Уваход вольны.

17.09.2013

Навучанне з 30 верасня

Правы дзіцяці – сапраўдная каштоўнасць дэмакратычнага грамадства. Яны ўздзейнічаюць на кожны аспект нашага жыцця. У парушэннях правоў дзіцяці хаваюцца карані практычна ўсіх праблем сучаснага свету. Менавіта таму варта надаваць як мага больш увагі вывучэнню правоў дзіцяці ў школе.
У рамках праекта «Пр@вы дзіцяці – з інтэрнэту ў школу» групай беларускіх настаўнікаў падрыхтаваны два дыстанцыйныя курсы па правах дзіцяці: «ВЯЛІКІЯ правы маленькіх дзяцей (актыўныя метады ў прававым выхаванні)» і «Пра што маўчаць нашыя дзеці (гвалт і правы дзіцяці)».
Курсы прызначаны для настаўнікаў школ, класных кіраўнікоў, сацыяльных педагогаў, супрацоўнікаў СПЦ, а таксама студэнтаў, прадстаўнікоў няўрадавых арганізацый, моладзевых лідэраў – усіх, хто хоча цікава і эфектыўна навучаць правам дзіцяці.
Навучанне бясплатнае, дыстанцыйнае, не патрабуе прысутнасці ў інтэрнэце ў пэўны час. Пры ўмове паспяховага праходжання курсу і выканання фінальнага задвання ўдзельнікі атрымаюць сертыфікат міжнароднага ўзору.

Старонкі