Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
05.04.2013

Абласны этап конкурса «Настаўнік года – 2013» завяршыўся суперфіналам. Лепшым на Магілёўшчыне стаў настаўнік беларускай мовы і літаратуры з гімназіі №1 горада Магілёва Юрый Каласоўскі. У аснову педагагічных ідэй Юрася пакладзена стратэгія актыўнай ацэнкі.
Відэа знаходіцца тут




03.04.2013

875 тысяч дзяцей Даніі не могуць наведваць школы з-за канфлікту паміж прафсаюзам настаўнікаў і мясцовымі ўладамі.
Настаўнікі Даніі выйшлі на страйк, таму што апасаюцца, што ўзровень адукацыі можа быць зніжаны. Пры гэтым заробак настаўніка ў Даніі складае каля 5 тысяч еўра пры сярэдняй нагрузцы 16 гадзін у тыдзень.
А чаму трэба здарыцца, каб на вуліцу выйшлі беларускія педагогі?


03.04.2013

Агляд адукацыйных навін

- За што ціснулі на Ігара Кузьмініча >>>
- Казка Ігара Кузьмініча пра Белага рыцара >>>
- Аўтар «Гродназнаўства» Вячаслаў Швед таксама застаўся без пасады прафэсара >>>
- Швед: Яны нас выпіхваюць, каб астатнія маўчалі >>>
- Сельскія школы: расклад на заўтра >>>
- БДУІР пераходзіць на навучанне па сістэме 4+2. Што гэта такое? >>>




03.04.2013

«Кто скупил дома в Майями? – Доктора с учителями!»

Глядзець/

02.04.2013

Запрашаем паўдзельнічаць у практычным міжнародным семінары па грамадзянскім выхаванні моладзі «Прэзентацыя фестывалю праектаў “Мы – грамадзяне Беларусі”», які адбудзецца 6 красавіка, а 10.00 у ДУА «СШ № 207 г. Мінска» (вул. Рафіева, 103). У мерапрыемстве прымуць удзел адміністрацыя школы, настаўнікі ДУА «СШ № 207 г. Мінска», прарэктар Мінскага гарадскога інстытута развіцця адукацыі, кандыдат педагагічных навук Пазднікаў М.А., адзін з арганізатараў конкурсу «Мы – грамадзяне Украіны», кандыдат педагагічных навук Кендзар П.І., арганізатары конкурсу «Я – грамадзянін» у Чэшскай Рэспубліцы, настаўнікі Р. Прахазка і кандыдат філасофскіх навук М.Мацейка.
Тэлефон для даведак 205 26 57.

02.04.2013

Для каго: студэнты і магістранты
Дзе: Германія
Калі: 1 кастрычніка 2013 – 28 лютага 2014
Фінансавыя ўмовы: стыпендыя
Дэдлайн: 21/04/2013
Аб’яднанне студэнцкага абмену ў Цэнтральнай і Усходняй Эўропе (GFPS) выдзяляе стыпендыі для беларускіх студэнтаў і магістрантаў для навучання ў нямецкім універсітэце на працягу зімовага семестра 2013–2014 (1 кастрычніка 2013 – 28 лютага 2014).


02.04.2013

Інстытут імя Гётэ ў Мінску пачынае новы адукацыйны праект для беларускай моладзі “Roots and Treetops / Карані і вершаліны”, які будзе ажыццяўляцца ў супрацоўніцтве з Брытанскім Саветам у Польшчы і Французскім Альянсам у Малдове. У рамках дадзенага праекта маладыя людзі, якія пройдуць адбор, атрымаюць магчымасць прыняць удзел у бясплатных супер-інтэнсіўных курсах англійскай, нямецкай і французскай моў. Акрамя гэтага, на апошняй стадыі праекта яго ўдзельнікі наведаюць шэраг еўрапейскіх краін, каб бліжэй пазнаёміцца са структурай Еўрапейскага Саюза і дзейнасцю яго інстытутаў.
Анкеты-заяўкі знаходзяцца тут



01.04.2013

Дарагія калегі-настаўнікі! Замест першакрасавіцкай «качкі" пра тое, што адмянілі суботнікі ці абавязковую падпіску, прапануем вам падборку жартаў пра нашу школу. Добрага настрою вам і вашым вучням!

Настаўнік: «Палова не можа быць большай або меншай. На жаль, большая палова класа гэтага не разумее».
----------
Узровень дэмакратыі ў нашай школе настолькі высокі, што ніхто не баіцца ўголас сказаць самі разумееце што самі разумееце пра каго.
-----------
- За настаўніцай гоніцца рабаўнік: «Давай деньги!»
- Адкуль у мяне грошы – я ж настаўніца.
- Тогда давай часы!
- Часы не дам – забірай класнае кіраўніцтва.




31.03.2013

«Прашу разглядаць мой сыход з установы адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы» формай ПРАТЭСТА супраць незаконнага пераследу выкладчыкаў за іх грамадскія погляды» – напісаў 31 сакавіка ў Ігар Кузьмініч.  

Сваё рашэнне ён патлумачыў у адкрытым лісце, накіраваным на імя старшыні гарадзенскага аблвыканкаму Сямёна Шапіры.

29.03.2013

Агляд адукацыйных навін
- 7 год праграме імя Кастуся Каліноўскага >>> 
- Іна Кулей: У Беларусь вярнулася 80% «каліноўцаў"  >>>
- Тэст для рэктара >>> 
- У Мінску абмеркавалі сістэму забеспячэння якасці вышэйшай адукацыі ў краінах Еўрасаюза, Грузіі і Казахстана >>>
- Ці будзе ў Расіі школьная форма? >>>



Старонкі