Архіў навін
25 – 26 лютага
У ДУА «Акадэмія паслядыпломнай адукацыі» з 25 па 26 лютага 2013 г. адбудзецца тэматычны семінар для педагагічных работнікаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі «Выкарыстанне праектных задач у адукацыйным працэсе на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі».
У праграме семінара будуць разгледжаны пытанні па выкарыстанні ў адукацыйным працэсе I ступені агульнай сярэдняй адукацыі праектных задач. У рамках правядзення семінара плануецца рэалізацыя ўрокаў рашэння праектных задач на базе ДУА «Сярэдняя школа № 11 г. Мінска».
Іншагароднім удзельнікам на час правядзення семінара прапануецца інтэрнат.
14 – 15 лютага
Цэнтр прафесійнага развіцця і інавацыйнай адукацыі ДУА «Акадэмія паслядыпломнай адукацыі» з 14 па 15 лютага 2013 г. праводзіць семінар «Актыўная ацэнка як новая стратэгія навучання».
Прапанаваны практычны курс адрасаваны кіраўнікам і спецыялістам, якія робяць крокі на шляху стварэння збалансаванай сістэмы кантролю і ацэнкі вучэбных дасягненняў у адукацыйнай установе; педагагічным работнікам, зацікаўленым ва ўжыванні тэхналогій, якія стымулююць ацэначную самастойнасць вучняў; усім, хто цікавіцца новымі тэхналогіямі ў адукацыі.
Навучанне будзе праходзіць у рэжыме мадэлявання рэальнага навучальнага працэсу з выкарыстаннем разнастайных актыўных спосабаў арганізацыі працы. Іншагароднім удзельнікам на час правядзення семінара прапануецца інтэрнат.
Віктар Малышчыц – выкладчык астраноміі і фатограф – выклаў на рэсурс Vimeo кліп, зроблены з фотаздымкаў зорнага неба над славутымі беларускімі мясцінамі.
...Часам дастаткова хаця б раз убачыць сапраўднае зорнае неба, каб назаўсёды палюбіць яго. А часам дастаткова проста аднойчы ўбачыць сваю краіну пад зорным небам, каб яшчэ больш закахацца ў яе.
Беларусь: У абдымках зорак (відэа)
Віктар Малышчыц – выкладчык астраноміі і фатограф – выставіў на рэсурс Vimeo кліп, зроблены з фотаздымкаў зорнага неба над славутымі беларускімі мясцінамі.
...Часам дастаткова хаця б раз убачыць сапраўднае зорнае неба, каб назаўсёды палюбіць яго. А часам дастаткова проста аднойчы ўбачыць сваю краіну пад зорным небам, каб яшчэ больш закахацца ў яе. Крыштальная роўнядзь Браслаўскіх азёраў, палярнае ззянне над Вілейскім водасховішчам, Млечны Шлях між старых дубоў і над мурамі старых храмаў і замкаў…
Апошні тэрмін – 3 лютага, 18.00
E-Governance Акадэмія і Міжнародная няўрадавая арганізацыя «Пакт» запрашаюць прадстаўнікоў арганізацый ды ініцыятываў грамадзянскай супольнасці да ўдзелу ў адукацыйным візіце «Інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі для развіцця грамадзянскай супольнасці». Візіт пройдзе з 24 лютага па 2 сакавіка 2013 г. у Таліне (Эстонія).
Праграма ўключае ў сябе адукацыйныя сесіі, а таксама наведванне эстонскіх установаў, якія актыўна выкарыстоўваюць ІТ-тэхналогіі ў сваёй працы.
Працоўная мова – руская. Арганізатары пакрываюць выдаткі на атрыманне візаў, даезд, пражыванне і харчаванне. Па выніках паездкі ад удзельнікаў будуць запытаныя справаздачы з апісаннем карыснасці вынікаў візіту для арганізацый.
Матэматыка, мова, літаратура, гісторыя, фізіка
16 студзеня ў Магілёве адбылося «Беларускае пяціборства-ХІІ». Развязваць сваёй мовай матэматычныя задачы, адказваць на пытанні з прыродазнаўства, гісторыі Беларусі, беларускай літаратуры і мовы сабраліся 23 навучэнцы 8 – 11 класаў з розных гарадоў і вёсак Магілёўшчыны. 23 спаборнікі гатовы былі даказваць, што атрымалі ў сваіх установах годную адукацыю.
Адбылося «Беларускае пяціборства-ХІІ». Развязваць сваёй мовай матэматычныя задачы, адказваць на пытанні з прыродазнаўства, гісторыі Беларусі, беларускай літаратуры і мовы сабраліся 23 навучэнцы 8 – 11 класаў з розных гарадоў і вёсак Магілёўшчыны. 23 спаборнікі гатовы былі даказваць, што атрымалі ў сваіх установах годную адукацыю.
Міхась Булавацкі
23 школьнікі розных класаў з розных гарадоў і вёсак сядзяць ва ўніверсітэцкай аўдыторыі, думаюць і нешта пішуць. Што адбываецца? – Ідзе працэс «беларусізацыі».
Гэтыя школьнікі сабраліся на «Беларускае пяціборства». Яны маюць высокія адзнакі па беларускай мове і звыклі лічыць, што гэтай мовай больш-менш прыстойна валодаюць. Ім прапануецца развязаць нескладаную матэматычную задачу і адказаць на пытанні з фізікі. І раптам (!) яны ўсведамляюць, што для выказвання сваіх думак у іх не хапае слоў.
«Беларускае пяціборства-ХІІ»: Вынікі, заданні, адказы
16 студзеня ў Магілёве адбылося «Беларускае пяціборства-ХІІ». Развязваць сваёй мовай матэматычныя задачы, адказваць на пытанні з прыродазнаўства, гісторыі Беларусі, беларускай літаратуры і мовы сабраліся 23 навучэнцы 8 – 11 класаў з розных гарадоў і вёсак Магілёўшчыны. 23 спаборнікі гатовы былі даказваць, што атрымалі ў сваіх установах годную адукацыю. У некаторых гэта атрымалася, хаця тут варта дадаць слова «адносна», таму што выніковыя балы невялікія, асабліва ў гуманітарных намінацыях.
На нядаўняй онлайн-канферэнцыі міністр адукацыі Сяргей Маскевіч выказаўся наконт аб’ёму папяровай працы настаўнікаў:
Тут ёсць два аспекты, якія мы ўлічваем, і таму не прымаем паспешлівых рашэнняў. У нас шмат новых няпрофільных пытанняў, якія ляжаць на ўстановах адукацыі. Далёка не так шмат краін, дзе школа адказвае і за харчаванне, і за транспартнае абслугоўванне, і за рамонт. Гэта значыць пытанне дастаткова сур’ёзнае. Калі б нашы ўстановы адказвалі выключна за адукацыйную дзейнасць, і класнаму кіраўніку не было б цікава, ела дзіця ці не, прыйшло яно ці прыехала, – гэта было б адно пытанне.
Шмат справаздач прыходзіцца пісаць пра дзейнасць, якая не звязана з адукацыйнай. Аднак у нас вельмі адказныя педагогі, якія рэагуюць на любую інфармацыю...