Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
20.02.2013

Апошні тэрмін – 25 сакавіка

United World Colleges абвясціў конкурс для беларускіх вучняў на атрыманне бясплатных стыпендый на навучанне ў каледжах Італіі і Галандыі.
Навучанне вядзецца на англійскай мове па сістэме Міжнароднага бакалаўрэата (International Bacalaureat). Тэрмін навучання – 2 гады. Прэтэндэнты мусяць мець 16 год на 1 верасня 2013 г. 
На I тур трэба даслаць: эсэ на тэму «Маё любімае свята» (2 старонкі А4 на англійскай ці беларускай мовах); копію ведамасці паспяховасці за бягучы навучальны год; характарыстыку ад класнага кіраўніка; копіі грамат і дыпломаў, якія сведчаць пра грамадскую, творчую і спартыўную дзейнасць.

19.02.2013

Юрыдычная клініка БДЭУ прапануе школам супрацоўніцтва – правядзенне студэнтамі-юрыстамі Факультэта права БДЭУ заняткаў па праве (розныя тэмы) для школьнікаў.
У рамках «Жывога права» студэнты праводзяць заняткі на прававую тэматыку з выкарыстаннем інтэрактыўных методык выкладання у школах, гімназіях, дзіцячых інтэрнатных установах.
Асноўныя тэмы заняткаў: адміністрацыйная адказнасць, крымінальная адказнасць, шлюб і сям’я, абарона правоў спажыўцоў, асновы працоўнага права для малалетніх, спадчына у жыцці кожнага.

19.02.2013

Правальсаваць лёгкім крокам на якім-свяце лічыцца шыкоўным ды выклікае захапленне і лёгкую зайздрасць. Акрамя таго, ва ўсіх еўрапейскіх сталіцах усталявалася традыцыя: выпускны баль – гэта белая сукенка, фрак і вальс.

18.02.2013

Апошні трэрмін – 19 лютага

Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне «Беларуская Асацыяцыя клубаў ЮНЕСКА» ў лютым-красавіку 2013 г. праводзіць у Мінску курс нефармальнай адукацыі «Школа трэнерскага майстэрства».
У рамках навучальнай праграмы будуць зладжаныя 5 узаемазвязаных інтэрактыўных семінараў і 4 вэбінары паміж імі пачатковага ўзроўню па навучанні асновам працы трэнера з групай ва ўмовах нефармальнай адукацыі. Агульная працягласць курса: 72 акадэмічныя гадзіны (40 – семінары, 4 – вэбінары, 28 – практыкум).
Паміж семінарамі і вэбінарамі будзе арганізавана практычная адукацыйная дзейнасць удзельнікаў для замацавання атрыманых ведаў і ўменняў на базе сваіх арганізацый, а таксама наладжана праца па абмене досведам у рамках партала дыстанцыйнага навучання РГА «БелАЮ».
Унёсак удзельнікаў складае 200 000 беларускіх рублёў за кожны семінар. Настаўнікі могуць звяртацца да арганізатараў па зніжкі.
Па заканчэнні навучальнага курса выпускнікі, якія паспяхова выканалі ўсе кампаненты праграмы навучання, атрымаюць пасведчанне аб удзеле ў курсе з указаннем усіх выкананых кампанентаў. Выпускнікам курса будзе прапанаваны ўдзел у іншых праграмах павышэння кваліфікацыі ў вобласці нефармальнай адукацыі.

18.02.2013

22 лютага 19:00

Хочаце даведацца, якія існуюць праграмы для навучання за мяжой? Ці хацелі б павучыцца ў іншай краіне, але не ведаеце, як гэта зрабіць? 22 лютага на тэматычнай сустрэчы збяруцца прадстаўнікі розных праграмаў, якія дзейнічаюць у Беларусі, а таксама іх удзельнікі. Спецыяльныя госці:
• Viktar Khotsim (International Education and Career Advising Center, EHU);
• Karsten Münchhoff (German Academic Exchange Service (DAAD));
• Alexander Wolf (Robert Bosch Stiftung);
• Rajko Lassonczyk (Goethe-Institut, Minsk);
• Kristin Ekström (Svenska institutet, Minsk);
• А таксама людзі, якія прайшлі навучанне па праграмах UGRAD, Erasmus Mundus, DAAD.

17.02.2013

Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь апублікаваў «Статыстычны агляд да Міжнароднага дня роднай мовы». Што характэрна, па руску. У аглядзе пададзены лічбы гэтага навучальнага года, датычныя беларускамоўных выхаванцаў і навучэнцаў ва ўстановах адукацыі Беларусі.
Такім чынам, у 2012/2013 навучальным годзе беларускамоўныя садкі наведваюць каля 45 тысяч дзяцей (11,4%), садкі з рускай і беларускай мовамі – каля 15 тысяч дзяцей (3,8%).
Беларускамоўных школьнікаў сёлета – 151 тысяча (16,4%).
Ва ўстановах сярэдняй спецыяльнай адукацыі 1400 навучэнцаў (0,9%) вучацца па-беларуску, каля 22 тысяч (14,6%) – на дзвюх мовах.
Нарэшце, у цяперашніх ВНУ па-беларуску навучаюцца каля 700 чалавек (0,2%), па-беларуску і па-руску – каля 160 тысяч студэнтаў (37,4%).

15.02.2013

Міхась Скобла, Радыё Свабода

Паводле афіцыйнай статыстыкі ў Беларусі 51% беларускамоўных школаў. На асаблівай дошцы гонару Мінадукацыі дзве сталічныя гімназіі – № 4 і № 23. Але якая рэальнасць схаваная за лічбай 51%? Госцем перадачы «Вольная студыя» – скульптар Гэнік Лойка, які адстойвае права сваіх дзяцей вучыцца па-беларуску – акурат у «беларускамоўнай» гімназіі № 4.

13.02.2013

Аўтар – Алена Палейка (Мінск). Метадычныя распрацоўкі планаў-канспектаў правядзення творчых урокаў па гісторыі. Акцэнт у распрацоўках зроблены на дзейнасць настаўніка і планаваныя вынікі работы. З педагагічных тэхналогій перавага аддадзена гульнемадэляванню і праектнай дзейнасці.

13.02.2013

Метадычныя рэкамендацыі па правядзенні творчых урокаў гісторыі

Аўтар – Алена Палейка (Мінск). Метадычныя распрацоўкі планаў-канспектаў правядзення творчых урокаў па гісторыі. Акцэнт у распрацоўках зроблены на дзейнасць настаўніка і планаваныя вынікі работы. З педагагічных тэхналогій перавага аддадзена гульнемадэляванню і праектнай дзейнасці.
Планы-канспекты сістэматызаваны ў адпаведнасці з тэмамі вучэбнай праграмы: Першабытнае грамадства на тэрыторыі Беларусі; Беларускія землі ў канцы V – першай палове ХІІІ ст.; Дзяржаваўтваральныя працэсы на тэрыторыі Беларусі ў ІХ – сярэдзіне ХІІІ ст.; Хрысціянізацыя беларускіх зямель; Беларусь у другой палове ХІІІ – сярэдзіне ХІV ст.; Становішча беларускіх зямель у складзе ВКЛ у XIV – XV стст.; Беларускія землі ў сярэдзіне ХVI – ХVIII стст.; Рэфармацыйны рух у ВКЛ; Эпоха Асветніцтва і яе ўплыў на развіццё культуры Беларусі; Наш край ў сярэдзіне ХVI – ХVIII стст.

13.02.2013

Падвядзенне і абвяшчэнне вынікаў – 5 лістапада

Сайт Birdwatch.by разам з выдавецкай ініцыятывай «Гарадзенская бібліятэка» абвяшчае фотаконкурс «Магія дзікай прыроды – 2013», прысвечаны здымкам беларускай прыроды.
Для ўдзелу ў фотаконкурсе неабходна размясціць на сайце Вirdwatch.by. Фотаздымкі прымаюцца і аценьваюцца ў чатырох намінацыях: «Магія дзікіх птушак», «Магія дзікіх жывёл», «Магія МакраСвету», «Магія краявідаў».
Прамежкавыя вынікі фотаконкурсуабвяшчаюцца штомесяц на сайце Вirdwatch.by. Канчатковыя вынікі абвяшчаюцца пад час урачыстага адкрыцця Дзён Св.Губерта ў Гродне.
Па тры найлепшыя здымкі з кожнай з чатырох намінацый будуць выдрукаваныя ў каляровым календары на 2014 год.

Старонкі