Архіў навін
Курсавы праект студэнта БДУКМ Аляксандра Варановіча. Каталог з тэкстамі кнігі «Дзіцячы фальклор» (гульні, дражнілкі, забаўлянкі, заклічкі і прыгаворы, калыханкі, песні), нотныя запісы некаторых твораў з магчымасцю праслухаць MIDI-файлы, раздзелы з аўтарскімі творамі для дзяцей, медыятэка.
Яўген Лівянт, kp.by
Маральна я ўжо быў гатовы, але ўсё-такі мне нялёгка было даведацца, што не толькі ўсе адзнакі ставяцца ў электронны журнал, але і зносіны з бацькамі адбываюцца на спецыяльных старонках школьнага сайта, куды вучні доступу не маюць.
Што наведванне дома вучняў магчымае толькі з дазволу бацькоў вучня.
Што ў 15 кабінетах школы ёсць мультымедыйныя праектары, а ў астатніх класах іх мантуюць.
Што ўсім настаўнікам ўсталявалі кампутар у класе або выдалі ноўтбук.
Што тры гады таму ўсім эстонскім школам было дазволена закупіць любое абсталяванне і матэрыялы ў патрэбнай колькасці для выкладання фізікі, хіміі, біялогіі і геаграфіі, і цяпер лабаранцкія поўныя як завязаць.
Што ў кожнай школе – нават такой невялікай – ёсць свая медсястра і свой лагапед, у адрозненне ад нашых, дзе медсястра або лагапед абслугоўваюць некалькі школ.
Што дырэктарка школы справаздаецца апякунскай радзе, якая складаецца з настаўнікаў, вучняў, бацькоў вучняў, чыноўніка і выпускнікоў школы.
Пабачыў свет музычны дыск «Альбом школьных песень», створаны з ініцыятывы бялыніцкага музыкі Юрыя Несцярэнкі дзякуючы падтрымцы культурна-адукацыйнай фундацыі «Орса-Рамана».
Дыск змяшчае 11 кампазіцый, якія прыдадуцца пры арганізацыі школьных святаў, канцэртаў, ранішнікаў.
З радасцю паведамляем, што стваральнікі альбома папрасілі нас распаўсюдзіць частку накладу сярод аўтараў і сяброў Nastaunik.info.
Nastaunik.info
Складанка беларускіх «школьных» вершаў і спеваў, задуманая Таццянай Грыневіч-Матафонавай і запісаная творчай камандай беларускіх аўтараў ды выканаўцаў, станецца выдатным падарункам для кожнага настаўніка роднай мовы, а таксама для любой сям’і, якая гадуе школьнікаў.
Складанка выканана ў двух дысках, якія змяшчаюць 106 аўдыё-трэкаў. Вершы школьнай праграмы прачыталі Зінаіда Бандарэнка, Зміцер Бартосік, Сяргей Дубавец, Юрась Жыгамонт, Сяржук Сокалаў-Воюш.
folk-by.16mb.com
Курсавы праект студэнта БДУКМ Аляксандра Варановіча, прысвечаны беларускаму дзіцячыму фальклору… і не толькі. Галоўны змест рэсурса – каталог з тэкстамі кнігі «Дзіцячы фальклор», выдадзенай у 1972 годзе ў Мінску (складальнікі: Г.А. Барташэвіч – тэксты; В.І. Ялатаў – музычная частка). У дадатак да тэкстаў кнігі на сайце змешчаны нотныя запісы некаторых твораў з магчымасцю праслухаць MIDI-файлы.
Сайт «Беларускі дзіцячы фальклор»
Сайт folk-by.16mb.com – курсавы праект студэнта БДУКМ Аляксандра Варановіча, прысвечаны беларускаму дзіцячыму фальклору… і не толькі. Галоўны змест рэсурса – каталог з тэкстамі кнігі «Дзіцячы фальклор», выдадзенай у 1972 годзе ў Мінску (складальнікі: Г.А. Барташэвіч – тэксты; В.І. Ялатаў – музычная частка). У дадатак да тэкстаў кнігі на сайце змешчаны нотныя запісы некаторых твораў з магчымасцю праслухаць MIDI-файлы.
Таксама сайт прапануе: раздзелы з аўтарскімі творамі для дзяцей; медыятэку (у тым ліку – відэа спектакляў «Дзівосныя авантуры паноў Кубліцкага ды Заблоцкага», «Казачная торба», «Пра ката Сафрона і пеўніка Андрона»).
3 – 5 студзеня
У Мінску пачаўся II Рэспубліканскі калядны фестываль педагагічнага майстэрства.
Фестываль ладзіць ДУА «Акадэмія паслядыпломнай адукацыі», разам з ГА «Беларускае педагагічнае таварыства».
У праграме фестывалю – майстар-класы, трэнінгі, педагагічныя студыі, круглыя сталы з найлепшымі педагогамі краіны. Сярод заяўленых тэмаў – сістэма актыўнай ацэнкі, кампетэнтнасны падыход, інтэрактыўныя метады, праектная дзейнасць, дыстанцыйнае навучанне ды інш.
Наталля Ільініч: На лістападаўскіх канікулах група беларускіх настаўнікаў наведала Літву з адукацыйным візітам «Знаёмства з літоўскай сістэмай адукацыі». Вандроўку арганізавала грамадская арганізацыя АЦ «Пост», а непасрэдна апекавалася намі супрацоўніца адукацыйнага цэнтра Аля Дзяргай.
Шаноўныя калегі, дарагія сябры! Віншуем вас з Новым годам!
Дзякуй вам за вашую працу, за шчырасць і годнасць. Дзякуй за матэрыялы для нашага сайта і водгукі на іх. Дзякуй за веды і каштоўнасці, якія вы даеце нашым дзецям.
Шчаслівых падзеяў і радасных зменаў у 2013 годзе! Заставайцеся з намі!
Ваш Nastaunik.info.
Іна Студзінская, Радыё Свабода
У 2012 годзе ў Беларусі закрылі 128 малакамплектных школ у сельскай мясцовасці. Пераважна яны былі беларускамоўныя. Толькі ў 16 з прыкладна 230 сярэдніх навучальных установаў Мінска ёсць магчымасць вучыцца па-беларуску. Ніводнай цалкам беларускамоўнай школы няма ў абласных цэнтрах і вялікіх гарадах краіны. У Магілёве ў беларускамоўным класе засталася адна навучэнка – Ялінка Салаўёва.
Намесніца старшыні Таварыства беларускай школы Тамара Мацкевіч кажа, што трэба самім спрабаваць змяніць сітуацыю: «Ніхто ўжо не чакае зменаў пры гэтым кіраўніцтве. Трэба ствараць альтэрнатыўныя навучальныя ўстановы. Міністэрства адукацыі асобна займаецца імітацыяй адукацыйнага працэсу, а людзі самі: гэта ёсць і беларускамоўнае навучанне, садкі, гурткі, пазакласныя мерапрыемствы. „ялінкі“, „кружэлкі“, метадычныя матэрыялы, дыстанцыйнае навучанне – усё ідзе паралельна па-беларуску. Гэта не звязана з Міністэрствам».