Напішы дыктоўку з Зінаідаю Бандарэнкаю праз інтэрнэт (відэа)

21.02.2012

Тэлеканал «Белсат» падтрымлівае V Агульнанацыянальную дыктоўку, якая адбываецца 21 лютага ў Міжнародны дзень роднай мовы. Напісаць яе цяпер можна і дыстанцыйна праз інтэрнэт.

выявы Максіма Танка, Якуба Коласа і Янкі Купалы будуць прысутнічаць на паперы і асадках «Белсат» падрыхтаваў асадкі і паперу для ўдзельнікаў дыктоўкі Дыктоўка пройдзе за тры этапы, наступныя два запланаваныя на 15 і 25 сакавіка. Сёлетнюю дыктоўку традыцыйна арганізоўвае Таварыства беларускай мовы (ТБМ). Пераможцы дыктоўкі ў кожным з пяці гарадоў – Менск, Горадня, Магілёў, Баранавічы і Ліда – атрымаюць ад незалежнага тэлеканалу спадарожнікавыя антэны з аплочаным мантажом.

Старшыня ТБМ Алег Трусаў кажа: «Нашая мэта – заклікаць людзей да дыктоўкі, даць ім тэксты, а далей ужо ідзе вольны валанцёрскі рух».

Напісаць дыктоўку можна ў сядзібе ТБМ у Менску (21 лютага а 17:30), падчас іншых зарганізаваных спатканнях, на ўроках літаратуры, слухаючы радыё ці праз інтэрнэт.

Відэадыктоўка, прачытаная славутаю беларускаю тэлевядоўцаю Зінаідаю Бандарэнкаю



Кожны зможа напісаць яе сам ці са сваімі блізкімі ды сябрамі.

Хаця афіцыйны пачатак дыктоўкі 21 лютага, то ў некаторых гарадах яе пачалі раней. Дыктоўка ў Магілёве адбылася 19 лютага а ў Горадні пройдзе 25 сакавіка. У Баранавічах улады не далі памяшкання для ўсебеларускай дыктоўкі .

Дыктоўку арганізуюць і за мяжой. У Варшаве яе можна напісаць у Палацы Культуры і Навукі (Collegium Civitas, Aula A, XII p., PKiN, pl.Defilad). Пачатак а 18-й.

Сёлетнюю дыктоўку арганізатары прысвяцілі юбілеям трох беларускіх літаратараў: Максіма Танка, Якуба Коласа і Янкі Купалы. Тэксты прапаноўваюцца на выбар – гэта праграмны верш Максіма Танка і малавядомы ліст Янкі Купалы.

Зміцер Саўка, кіраўнік моўнай службы «Белсату», зазначае: «Дыктоўка – гэта арыгінальны спосаб заявіць пра ненармальнасць сітуацыі. Калі б у нас беларуская мова займала належнае месца ў штодзённасці, то, відаць, людзі б «пісалі дыктоўку» штодня. Інакш кажучы, яны запаўнялі б нейкія бланкі, яны пісалі б штосьці сваім калегам. А тут мы паказваем, што мала беларускай мовы ў штодзённасці, мала мы ёй карыстаемся. Давайце рабіць гэта часцей. І вось наўмыснасць такога, у пэўным сэнсе бессэнсоўнага дзеяння напаўняе яго не фармальным, а сімвалічным сэнсам».

Сімвалічныя выявы Максіма Танка, Якуба Коласа і Янкі Купалы будуць прысутнічаць на паперы і асадках, якія ўдзельнікі дыктоўкі атрымаюць ад «Белсату».

Пераможцы дыктоўкі ў кожным з пяці гарадоў – Менск, Горадня, Магілёў, Баранавічы і Ліда – атрымаюць ад незалежнага тэлеканалу спадарожнікавыя антэны з аплочаным мантажом.

«Беларуская мова павінна быць у нашай штодзённасці, і дыктоўка павінна быць штодня ў кожнага чалавека, які ўмее пісаць. На жаль, гэтага няма, таму мы робім дыктоўку наўмысна», – падкрэслівае Зміцер Саўка.

Ідэю правядзення Агульнанацыянальнай дыктоўкі ў 2008 г. запрапанаваў філосаф Уладзімір Падгол.

Белсат ТВ