Апошні тэрмін падачы заявак – 30 чэрвеня
Запрашаем настаўнікаў сярэдніх школ, а таксама ўсіх, хто працуе на ніве адукацыі і жадае паглыбіць свае веды ды падзяліцца ўласным досведам, да ўдзелу ў семінарах па тэме «Эфектыўныя метады матывацыі і ацэнкі. Актыўная ацэнка».
Плануецца правесці:
І. 18–19 ліпеня 2012 г.: семінар-знаёмства з метадам актыўнай ацэнкі (для настаўнікаў усіх прадметаў усіх школьных узроўняў, метадыстаў);
ІІ. 20–21 ліпеня 2012 г.: cемінар-падтрымку для для настаўнікаў і метадыстаў, якія маюць досвед выкарыстання метаду актыўнай ацэнкі.
У кожным з мерапрыемстваў прымуць удзел ад 16 да 18 слухачоў.
Найбольш зацікаўленым і заангажаваным будзе прапанаваны ўдзел у адукацыйнай вандроўцы ў Варшаву напрыканцы праграмы.
І. Семінар-знаёмства з метадам актыўнай ацэнкі
Праграма семінара для пачаткоўцаў прадугледжвае:
Знаёмства з канцэпцыяй Актыўнай ацэнкі і яе асноўнымі элементамі (планаванне мэтаў уроку і крытэрыяў поспеху, роля зваротнай інфармацыі ад настаўніка вучням, ключавыя пытанні і тэхніка іх задавання, узаемаацэнка і самаацэнка). Знаёмства з правіламі гадавога онлайн-курса, прысвечанага актыўнай ацэнцы (пачнецца ўвосень гэтага года).
Знаёмства з метадам Актыўнай Ацэнкі, паводле якога ацэнка «дапамагае вучыцца». У шматлікіх краінах гэты метад лічыцца адным з найболей перспектыўных. Даклад Арганізацыі эканамічнага развіцця і супрацоўніцтва (OEDC) 2005 года сведчыць аб эфектыўнасці гэтага метаду для паляпшэння вынікаў навучання, матывавання агульнай цікаўнасці да жыцця і выраўноўвання адукацыйных магчымасцяў.
Мэтавая аўдыторыя: настаўнікі усіх прадметаў усіх школьных узроўняў, метадысты.
Працягласць курсаў: 2 дні х 6–7 гадзін.
Тэрмін правядзення семінара: 18–19 ліпеня 2012 г.
Мэты семінара:
• пазнаёміць настаўнікаў з канцэпцыяй актыўнай ацэнкі;
• выкласці элементы актыўнай ацэнкі;
• выканаць з удзельнікамі практыкаванні па выкарыстанні актыўнай ацэнкі;
• паспрыяць прыняццю рашэння аб выкарыстанні (ці не) актыўнай ацэнкі.
Меркаваныя вынікі семінара:
Удзельнікі пазнаёмяцца з элементамі актыўнай ацэнкі; вызначацца, ці жадаюць яны выкарыстоўваць актыўную ацэнку ва ўласнай школьнай практыцы; заплануюць падвышэнне сваёй кваліфікацыі ў гэтым кірунку.
Метады, якія будуць выкарыстоўвацца ў працэсе навучання: праца ў групах, кароткія лекцыі, мадэляванне.
Вядоўцы: Трэнеры праграмы «Школа навучання» Цэнтра грамадзянскай адукацыі (Варшава), якія выкарыстоўваюць у сваёй працы актыўную ацэнку.
Арганізатары забяспечваюць:
- Выкладанне ад дасведчаных інструктараў з найлепшых навучальных цэнтраў Польшчы.
- Магчымасць для абмену досведам і перадавой практыкай з іншымі удзельнікамі.
- Публікацыю матэрыялаў, падрыхтаваных удзельнікамі семінара.
- Сертыфікат аб заканчэнні курсу.
- Пакрыццё выдаткаў на праезд, пражыванне і харчаванне ўдзельнікаў.
Адукацыйная вандроўка ў Варшаву
Удзельнікі летняга трэнінга будуць запрошаны ў адукацыйную вандроўку ў Варшаву. Удзельнікі вандроўкі змогуць сустрэцца з практыкамі АА ў Польшчы, наведаць польскія школы ды навучальныя ўстановы і паўдзельнічаць у правядзенні ўрокаў. Таксама ўдзельнікі змогуць зладзіць для сваёй групы прэзентацыі ўласных урокаў з выкарыстаннем элементаў АА.
Умовай удзелу ў паездцы з’яўляецца распрацаваны сцэнар урока паводле АА ці іншыя метадычныя матэрыялы, якія будуць размешчаны на рэсурсе aacenka.by.
Прымаючы бок забяспечвае праезд, пражыванне і харчаванне ўдзельнікаў пад час адукацыйнага візіту.
Тэрмін вандроўкі: кастрычнік-лістапад 2011 года
ІІ, Семінар для тых, хто хоча паглыбіць веды ў метадзе актыўнай ацэнкі
Падчас навучання настаўнікі, якія працуюць паводле метаду актыўнай ацэнкі, сплануюць і правядуць свае ўрокі. Заклікаем удзельнікаў мець з сабой відэазапісы са сваіх урокаў. Запісы будуць выкарыстоўвацца толькі ў часе семінара і прыдадуцца для фармулявання зваротнай сувязі экспертаў. Калі вы маеце магчымасць узяць уласныя запісы, пазначце гэты пункт ў анкеце-заяўцы.
У часе семінара ўдзельнікі навучацца выконваць функцыі ментара онлайн-курсаў, перадусім фармуляваць эфектыўную зваротную сувязь ўдзельнікам курсаў.
Даты семінара-падтрыкі: 20–21 ліпеня 2012 г.
Умовы ўдзелу ў семінары:
• веданне асноўных элементаў АА;
• удзел у семінары для пачаткоўцаў,
• досвед выкарыстання АА;
• падрыхтаваны план урока: тэма, мэты ўрока, дапаможныя матэрыялы (напр. падручнік, матэрыялы-крыніцы, навучальныя дапаможнікі).
Для ўдзелу неабходна запоўніць анкету (doc 25,5 Kb) і даслаць яе да 30 чэрвеня ўключна на адрас aacenka@gmail.com .
Паводле aacenka.by
Cемінары «Эфектыўныя метады матывацыі і ацэнкі. Актыўная ацэнка»
27.04.2012