Працягваючы тэму шматмоўнай адукацыі для дзяцей, мы публікуем пераклад артыкула даследчыцы Кэтрын Кінзлер, рысвечанага асаблівасцям развіцця кагнітыўных і камунікацыйных здольнасцяў дзяцей-білінгваў. Кэтрын Кінзлер – прафесар псіхалогіі і спецыяліст у галіне чалавечага развіцця Корнэльскага ўніверсітэта (ЗША).
Развіццё сацыяльных кампетэнцый у дзяцей-білінгваў
Вядома, што людзі, якія з дзяцінства карыстаюцца некалькімі мовамі, маюць пэўныя перавагі. Авалодаўшы дзвюма і больш мовамі, мы атрымліваем больш магчымасцяў камунікацыі і новы досвед. Аднак даследаванні апошніх гадоў у галіне псіхалогіі дазваляюць гаварыць пра новыя нечаканыя пазітыўныя эфекты білінгвізму. Напрыклад, у пэўных выпадках дзеці-білінгвы перасягаюць аднамоўных па кагнітыўным развіцці: у іх лепш развіваецца так званы кантроль выканаўчых функцый – кампанент, які адыгрывае галоўную ролю ў вырашэнні праблем і іншых задачах, якія патрабуюць ментальных высілкаў.
Два нядаўнія даследаванні паказалі, што шматмоўнасць спрыяе не толькі развіццю кагнітыўных навыкаў дзіцяці, але і яго сацыяльных здольнасцяў.
Адно з даследаванняў, праведзенае нашай лабараторыяй псіхалогіі развіцця сумесна з вучонымі Чыкагскага ўніверсітэта і апублікаванае ў часопісе Psychological Science у 2015 годзе, сведчыць аб тым, што дзеці-білінгвы паказваюць лепшыя камунікацыйныя здольнасці, чым маналінгвы.
Мы ўзялі групу дзяцей у ЗША ўзростам ад 4 да 6 год, якія раслі ў роных моўных асяроддзях, і стварылі сітуацыю, дзе тыя павінны былі ацаніць пэўня рэчы з перспектывы іншага чалавека. Напрыклад, дарослы звяртаўся да дзіцяці: “Ой, тут маленькая машынка! Пасунь маленькую машынку, калі ласка”. Дзіця бачыла тры машынкі – маленькую, сярэднюю і вялікую – і магло заўважыць, што дарослы са свайго месца не бачыць найменшай машынкі. Такім чынам, гаворачы пра “маленькую” машынку, дарослы меў на ўвазе тую, якая для дзіцяці будзе “сярэдняй”.
Мы адзначылі, што дзеці-білінгвы робяць гэтае заданне лепш за аднамоўных. Калі прыгледзецца, можна зразумець, чаму так адбываецца. Каб інэрпрэтаваць выказванне ішнага, часта трэба ўлічаць не толькі яго змест, але і агульны кантэкст сітуацыі. Што вядома аўтару выказвання, а што – не. Што менавіта ён мае на ўвазе? Спецыфіка сацыяльнага досведу, які атрымліваюць дзеці з шматмоўнага асяроддзя, у тым, што яны пастаянна ўлічваюць становішча іншых у моўнай сітуацыі: білінгвы звяртаюць увагу на тое, з кім варта карыстацца той ці іншай мовай, хто разумее тую ці іншую думку, дзе і калі тая ці іншая мова будзе дарэчы.
Яшчэ адна цікавая выснова з даследавання – дзеці-маналінгвы, якія рэгулярна сутыкаліся з іншай мовай (напрыклад, тыя, ў каго бабуля і дзяуля размаўляюць на іншай мове), рабілі заданне не менш паспяхова, чым дзеці-білінгвы. Гэта гаворыць пра тое, што вядучым фактарам камунікатыўнага развіцця з’яўляецца менавіта шматмоўнае асяроддзе, а не веданне некалькіх моў.
Апошняя выснова выклікае пытанне: ці не з’яўляецца эксперымент чарговым прыкладам таго, як дзеці-білінгвы пакзваюць вышэйшы ўзровень кагнітыўнага развіцця? Яно ўзнікла і ў нас. Таму мы далі ўсім дзецям стандартны тэст равіцця кантролю выканаўчых функцый і вызначылі, што білінгвы прайшлі тэст лепш за аднамоўных дзяцей, у тым ліку тых з іх, хто рэгулярна сутыкаўся з іншымі мовамі. Такія дзеці рабілі заданні на кагнітыўнае разіццё на ўзроўні маналінгваў, а камунікацыйныя заданні – на ўзроўні білінгваў. Іх уменне прымаць пункт гледжання іншага, такім чынам, тлумачыцца не кагнітыўнымі здольнасцямі, а пэўнымі сацыяльнымі фактарамі.
У наступным даследаванні мы з калегамі аналізавалі ўплыў шматмоўнасці на малодшых дзяцей узростам 14-16 месяцаў, якія яшчэ не ўмеюць гаварыць. Падчас эксперыменту дзецям паказвалі два аналагічныя прадметы, напрыклад, бананы, з розных перспектыў: адзін з бананаў маглі бачыць і дзіця, і дарослы, другі – толькі дзіця. Калі дарослы прасіў дзіця “даць банан”, дзеці альбо давалі любы з іх, альбо, улічыўшы кантэкст сітуаыі, яны перадавалі менавіта той банан, які бачыць дарослы.
Мы адзначылі, што дзеці з аднамоўнага асяроддзя аднолькава часта выбіралі розныя бананы. Пры гэтым дзеці з шматмоўнага асяроддзя, у тым ліку маналінгвы, якія час ад часу чулі іншую мову, ужо ў гэтым узросце ўсведамлялі, што перспектыва іншага можа адрознівацца: яны найчасцей цягнуліся да банана ў полі зроку дарослага.
Падагульніўшы, можна сказаць, што шматмоўнае асяроддзе спрыяе развіццю базавых навыкаў міжасабовага ўзаемадзеяння. Вядома, стаць поўным білінгвам зможа не кожны. Але з улікам нашых даследаванняў можна сказаць, што перавагі сацыяльнага развіцця, уласцівыя білінгвам, звязаны менавіта з адаптацыяй дзіцяці ў асяроддзі шматмоўя, а не непасрэдна карыстаннем некалькімі мовамі. Гэта стане добрай навіной для аднамоўных бацькоў, якія ўсё ж хочуць забяспечыць сваім дзецям шматмоўны досвед.