Архіў навін
Настаўнік фізікі Алесь Сядзяка: Пакуль дзяржава, нават і ў Вашай асобе, не зразумее, што пытанне адраджэння нацыі – гэта пытанне дзяржаўнае, “каб не ўмёрлі”, то мы страцім яшчэ адно пакаленне пад апладысменты “русского мира”.
Алена Чарнова, метадыст НІА, падзялілася карыснай напрацоўкай – практычным заняткам для вучняў па аднаўленні і алічбоўцы фота ў графічным рэдактары Photoshop.
Падчас першай беларускай неканферэнцыі EdCamp Ілля Бондар прадставіў праект "Настаўнік для Беларусі".
Вучні часта задаюць пытанні пра лайфхакі, убачаныя на YouTube. Яны вылікаюць вялікую цікавасць дзяцей і маюць добры патэнцыял для выкарыстання на ўроках прыродазнаўчага цыкла з мэтай фарміравання прадметных ведаў і медыякампетэнцыі.
Як педагогам навучыць вучняў чытаць медыятэксты? Як навучыць выяўляць медыяпасланне ў медыятэксце? Як яго дэкадаваць? Як навучыць вучняў вылучаць маніпуляцыі і не паддавацца прапагандзе, як шукаць інфармацыю і выяўляць сапраўдная яна ці не? Адказ просты – “Навучыцць дзяцей ствараць медыятэкст”. Каб навучыць гэтаму вучняў – трэба навучыцца самому.
Аляксандр Якубоўскі, настаўнік фізікі жодзінскай жаночай гімназіі, падзялiўся карысным спосабам зацікавіць вучняў з дапамогай інфаграфікі. Адукацыйная інфаграфіка – гэта візуальнае паданне вучэбнага матэрыялу, дзе можна знаходзіць дадатковыя сэнсы, аналізаваць, рабіць уласныя высновы.