Архіў навін
Падавайце заяўкі! Для ўдзелу ў фестывалі неабходна запоўніць і выслаць анкету да 13 лютага 2018 года.
Мэта фестывалю: выяўленне і распаўсюджванне інавацыйных ідэй у сферы развіцця медыяпісьменнасці як ключавой кампетэнцыі ХХІ стагоддзя; абмен педагагічным вопытам выкарыстання эфектыўных медыяадукацыйных практык і пашырэнне прасторы прафесійных зносін.
Серыяламанія захапіла вольны час дарослых, дзяцей, падлеткаў. Абмяркоўваць эпізоды, герояў, чакаць выхадаў новых сезонаў і бавіць час за праглядам анлайн-бібліятэк – стандартнае моладзевае і не толькі хобі. Разам з тым даказана, што серыялы прызваны праграмаваць паводзіны людзей.
Ала Мікалаеўна Лазіцкая, настаўнік-метадыст, дырэктарка сярэдняй школы №2 г. Століна правяла майстар-клас для настаўнікаў »Фарміраванне чытацкіх кампетэнцый сродкамі медыяадукацыі«, на якім яна распавяла пра перадумовы і ўмовы трансфармацыі адукацыі.
Перад настаўнікам малодшых класаў стаіць сур’ёзная задача: не толькі пазнаёміць вучняў з медыятэкстамі, але і навучыць ацэньваць, выдзяляць галоўнае, рабіць высновы на пачатковым узроўні, закладваючы аснову фарміравання медыякультуры ў старшых класах.
Чарговы артыкул Галіны Сухавай з серыі, прысвечанай актыўнай ацэнцы (АА) і дыстанцыйнаму курсу па яе авалоданні. Фармат матэрыялу: пытанні настаўнікаў, якія вучацца, і адказы педагогаў, якія вучаць.
Прапануем карту школ і гімназій сталіцы, а таксама буйных гарадоў, дзе беларускія дзеці могуць атрымаць адукацыю на беларускай мове.