Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
18.12.2009


«Казка пра смелага вожыка»

Сцэнар п'есы-казкі А. Якімовіча можа быць карысным для рознага кшталту пазашкольных мерапрыемстваў, а таксама для дзіцячага тэатра.


Спампаваць сцэнар (doc, 56 КБ)




18.12.2009


Сцэнар п'есы-казкі А. Якімовіча можа быць карысным для рознага кшталту пазашкольных мерапрыемстваў, а таксама для дзіцячага тэатра.


Спампаваць сцэнар (doc, 56 КБ)




18.12.2009

ДОБРААХВОТНЫ САЦЫЯЛЬНЫ/ ЭКАЛАГІЧНЫ ГОД У ГЕРМАНІІ
Рэспубліканская моладзевая грамадская арганізацыя «Ліга добраахвотнай працы моладзі» пачынае набор на праграму «ДОБРААХВОТНЫ САЦЫЯЛЬНЫ/ ЭКАЛАГІЧНЫ ГОД У ГЕРМАНІІ"
 Што гэта такое? Праграма «Добраахвотны сацыяльны/экалагічны год у Германіі» – гэта доўгатэрміновы дабраахвотніцкі праект, на працягу якога ўдзельнік-валанцёр працуе на сацыяльна-значных праектах, уносячы сваё пасільны ўнёсак у іх рэалізацыю; пазнаючы сябе, развіваючы свае здольнасці/асобу, назапашваючы практычны досвед і паляпшаючы веды мовы (3 разавыя курсы ў тыдзень).
Валанцёру бясплатна прадстаўляецца жыллё, харчаванне, а таксама медыцынская страхоўка на ўсе выпадкі жыцця; выдаюцца штомесячныя кішэнныя грошы.
Хто можа ўдзельнічаць? У праекце можа ўдзельнічаць любы, каму ўжо ёсць 18 гадоў, але няма яшчэ 27;
Для ўдзелу ў праграме неабходна веданне нямецкай мовы на гутарковым узроўні. Самае галоўнае – ваша матывацыя. Гэта жаданне быць валанцёрам,  працаваць,з мэтай рэалізаваць сацыяльна-значныя праекты.
Набор на праграму здзяйсняецца да сакавіка 2010 гада 
Звяртайцеся на адрас: «Ліга добраахвотнай працы моладзі», вул. Б. Хмяльніцкага 4,
тэл.: (017) 2840881Б www.lyvs.bn.by  




16.12.2009

Валанцёрскі праект у Іспаніі

Грамадская арганізацыя «Фіальта» (Беларусь) і арганізацыя Ser Joven – (Іспанія) запрашаюць валанцёраў на доўгатэрміновы валанцёрскі праект тэрмінам на 1 год. (пачатак 1.01.2011 і заканчэнне 1.01.2012) ў Іспаніі, г. Сантандэр


Сайт прымаючай арганізацыі www.ser-joven.org


Асноўныя задачы валанцёраў падчас праекту:

-дапамога ў арганізацыя пазашкольных мерапрыемстваў для дзяцей ва ўзросце 6–12 гадоў. Валанцёр будзе працаваць разам з іспансікмі калегамі, якія будуць яго\яе суправаджаць і навучаць працы з дзецьмі ў вольны час.


-дапамога ў дзейнасці гадлёвага латка падчас кірмашоў.


Асноўныя патрабаванні для кандыдатаў:


-Быць ва ўзросце 18 гадоў

-Валодаць размоўнай англійскай ці іспанскай мовай

-Быць гатовымі працаваць на карысць мясцоваму насельніцтву

-Жадаць атрымаць новы жыццёвы, валанцёрскі досвед

Праект фінансуецца за кошт праграмы Еўрапейскага Саюза праграмы «Моладзь у Дзеянні". Валанцёру аплочваюцца выдаткі на пражыванне, праезд і кошт візы. Штомесяц валанцёру будуць выдавацца невялікія кішэнныя грошы і грошы на ежу.


Валоданне іспанскай мовай не з'яўляецца абавязковым, на працягу першых трох месяцаў валанцёр зможа наведваць інтэнсіўныя моўныя курсы.


Падчас валантэрыяту ўдзельнік не можа ўладкоўвацца на працу і па сканчэнні тэрміна праекта мусціць вернуцца ў сваю краіну.


Для таго каб стаць удзельнікам праекта, кандыдаты павінны запоўніць заяўку і рэзюмэ (у вольнай форме) на англійскай ці іспанскай мове і даслаць не пазней за 17.12.2009 на паштовую скрыню evsbelarus.@gmail.com




16.12.2009


Конкурс эсэ па правах чалавека


10 снежня 2009 году ў Дзень правоў чалавека Фонд развіцця прававых тэхналогій і Цэнтр прававой трансфармацыі абвесцілі конкурс эсэ па правах чалавека.


Конкурс накіраваны на падтрымку самастойных даследаванняў па пытаннях забеспячэння і абароны правоў чалавека ў Беларусі.


Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца студэнты, магістранты і аспіранты ўсіх гуманітарных спецыяльнасцяў.


Работы прымаюцца на адрас: lawessay2010@gmail.com


Апошні тэрмін падачы працаў: 1 сакавіка 2010 году.


Падрабязная інфармацыя аб конкурсе размешчаная на сайце lawtrend.org


Паводле рассылкі belngo.info




12.12.2009

Адукацыйнае аб’яднанне Еўропы

Наталля Арцёменка
Паводле
pdf-часопісу “Новая Эўропа”

Адмова ад удзелу ў Балонскім працэсе прыводзіць Беларусь да адукацыйнай і прафесійнай самаізаляцыі.
46 дзяржаў падпісалі Балонскую дэкларацыю для стварэння адзінай еўрапейскай прасторы вышэйшай адукацыі. У межах праекта яны дапасоўваюць свае структуры, выпрацоўваюць прынцыпы ўзаемнага прызнання кваліфікацый, каб павысіць якасць адукацыі і павялічыць мабільнасць студэнтаў ды выпускнікоў. У адрозненне ад усіх мяжуючых з ёй краін Беларусь дагэтуль ігнаруе гэтую ініцыятыву.

Працэс адукацыйнай еўраінтэграцыі распачаўся ў 1999 годзе з прыняцця Балонскай дэкларацыі. Тады яе падпісалі міністры, адказныя за вышэйшую адукацыю, з 29 краін, а за чарговыя 10 гадоў да Балонскага працэсу далучыліся яшчэ 17 дзяржаў. Прычым сярод іх не толькі тыя, якія цяпер уваходзяць у Еўрапейскі Саюз, але і, напрыклад, Арменія, Азербайджан, Грузія, Расія або Украіна.

Сёння Балонскі працэс ахоплівае даволі шырокі спектр адукацыйных пытанняў. Засяродзімся на трох асноўных яго прыярытэтах: увядзенні трохузроўневай сістэмы вышэйшай адукацыі, прызнанні кваліфікацый ды перыядаў адукацыі, а таксама гарантыі якасці.




12.12.2009


Новыя выпускі настаўніцкага бюлетэня прысвечаныя метаду актыўнай ацэнкі – збору і крыніцы многіх «дыдактычных радасцяў", як казалі ўдзельнікі летняга метадычнага семінара «Эфектыўныя метады матывацыі і ацэнкі. Азнаямленне з метадам Актыўнай Ацэнкі". Матэрыялы бюлетэня складзеныя паводле кнігі польскай метадысткі Дануты Стэрны «Актыўная ацэнка ў практыцы» і асвятляюць такія элементы методыкі, як зваротная сувязь, узаемная ацэнка і самаацэнка, выкарыстанне «наштобузу» і выніковых сказаў ды іншыя.


Спампаваць «Настаўнік.інфо» №12 (pdf, 513 КБ)




Спампаваць «Настаўнік.інфо» №13 (pdf, 312 КБ)




12.12.2009


Новыя выпускі настаўніцкага бюлетэня прысвечаныя метаду актыўнай ацэнкі – збору і крыніцы многіх «дыдактычных радасцяў", як казалі ўдзельнікі летняга метадычнага семінара «Эфектыўныя метады матывацыі і ацэнкі. Азнаямленне з метадам Актыўнай Ацэнкі". Матэрыялы бюлетэня складзеныя паводле кнігі польскай метадысткі Дануты Стэрны «Актыўная ацэнка ў практыцы» і асвятляюць такія элементы методыкі, як зваротная сувязь, узаемная ацэнка і самаацэнка, выкарыстанне «наштобузу» і выніковых сказаў ды іншыя.


Спампаваць «Настаўнік.інфо» №12 (pdf, 513 КБ)




Спампаваць «Настаўнік.інфо» №13 (pdf, 312 КБ)




12.12.2009

Серыя асветніцкіх лекцый

У суботу 12 снежня пачынаецца цыкл асветніцкіх лекцый па беларускай гісторыі і культуры.


Распачынаюць праграму 2 лекцыі:
16.00 – слайд-лекцыя па культуры Беларусі «Культурная спадчына Беларусі: з мінуўшчыны ў будучыню», якую правядзе краязнаўца, экскрусавод і музыка Аляксей Фралоў.
18.30 – лекцыя-прэзентацыя па беларускай гісторыі «Вытокі Беларусі" гісторыка, культуролага і паэта Алеся Спіцына.


Лекцыі пройдуць па адрасе: вул. Машэрава (былая Варвашэні), 8. Уваход вольны.


У адукацыйную праграму акрамя гісторыі і культуры Беларусі ўвойдуць кароткія курсы паліталогіі, эканомікі, праваабароны, лідэрства ды іншых дысцыплінаў.


Тэл. для кантактаў: +375–29–571–26–11 /+375–29–307–27–13 (Валерыя)


Паводле рассылкі belngo.info



12.12.2009

Медыйныя курсы «Новыя медыі"

Актывісты беларускіх НДА запрашаюцца прыняць удзел у 5-дзённых медыйных курсах, падчас якіх яны атрымаюць новыя веды ў галіне мультымедыйных тэхналогій, навучацца асновам стварэння IT-праектаў, новым анлайн стратэгіям і г.д.


Час правядзення курсаў: 24–29 студзеня 2010 г. 

Месца правядзення: Прага (Чэхія).


Мова курсаў — англійская.


Усе выдаткі кампенсуюцца арганізатарамі мерапрыемства.


Апошні тэрмін падачы заявак: 20 снежня.


Заяўку неабходна запоўніць анлайн: http://forms.tol.cz/form/41/


Больш інфармацыі пра праект на англійскай мове вы можаце прачытаць тут: http://www.tol.cz/look/TOL/article_courses.tpl?IdLanguage=1&IdPublication=23&NrIssue=25&NrSection=10&NrArticle=20901


Паводле рассылкі belngo.info



Старонкі