20.06.2013
Алена Палейка
13 чэрвеня 2013 г. ва ўтульным старажытным горадзе Німбурк у гімназіі Каменскага адбыўся фінал чэшскага конкурсу сацыяльных праектаў школьнікаў «Ja, občan», што ў перакладзе на нашую гучыць як «Я, грамадзянін». Беларускім педагогам чэшскі вопыт будзе цікавым, бо з новага навучальнага году ў нашай краіне стартуе конкурс сацыяльных праектаў школьнікаў «Мы – грамадзяне Беларусі».
«Я, грамадзянін» гэтага года ў Чэхіі – восьмы па ліку. Арганізатарамі конкурсу выступаюць некалькі грамадскіх і дзяржаўных арганізацый, а нязменнымі каардынатарамі – настаўнікі- энтузіясты Радак Прахазка ды Марцін Матэйка. Галоўная мэта конкурсу: спрыяць усведамленню школьнікамі пачатку вялікіх учынкаў з малых справаў, неабходнасці ўласнага ўдзелу моладзі ў жыцці сваёй школы, роднай вёскі ці горада, раёна, краіны. Патрыятызм пачынаецца з пасаджанага дрэва ці адрамантаванай лавачкі, дапамогі самотнаму старому суседу ці малым у сваім двары. Далучэнне юных грамадзян да дзейнасці ў супольнасці па вырашэнні мясцовых праблем з’яўляецца для іх першым практычным досведам грамадзянскай дзейнасці. Ідэя была ўзята з амерыканскай ініцыятывы Цэнтра грамадзянскай адукацыі г. Калабас і распаўсюдзілася ў багата якіх краінах свету. Нашы суседзі з Украіны ладзяць сваю супольную акцыю школьнікаў «Громадянин» з 2001 года.
У 2013 г. на чэшскі конкурс заявілася 45 камандаў, а дайшло да фіналу 10. Напярэдадні 13 чэрвеня ў Німбурк з’ехаліся школьныя каманды з кіраўнікамі з розных куткоў Чэхіі: Румбурка, Жацеца, Брно, Падэбрадаў. Адметна, што цікавасць да конкурсу актыўна праяўляе правінцыя, бо сталічных школьнікаў сярод удзельнікаў мы не заўважылі. Яшчэ ўразіла, што праяўляюць сацыяльную ініцыятыву ў большасці дзяўчаты, а хлопцы, відаць, у гэтым ўзросце больш цікавяцца іншымі рэчамі. Дарэчы, пра ўзрост. Нас зацікавіла тое, што сямі- і васьмікласнікі ўдзельнічаюць у конкурсе на роўных з адзінаццаці- і дванаццацікласнікамі. Так-так, у Чэхіі ў гімназіях вучацца да дванаццатага класу. Летнія вакацыі яшчэ не пачаліся, бо ў чэшскіх школах увесь чэрвень яшчэ вучацца.
Пасля ўступнага слова арганізатараў і невялічкага святочнага віншавання ад дзіцячых творчых гуртоў гімназіі пачалася прэзентацыя сацыяльных праектаў камандаў. Якія толькі праблемы не імкнуцца вырашыць школьнікі! Клопат пра самотных старых, абарона гарадскога парку ад смецця і вандалаў, уладкоўванне ў добрыя рукі бяздомных катоў ды сабакаў, збор сродкаў для цяжка хворай дзяўчынкі, супольныя акцыі з дзецьмі з інтэрната, упарадкаванне школьнай тэрыторыі ды іншае. На працягу не больш за 8 хвілін трэба было па пэўным плане расказаць аб сваім праекце і справах, якія каманда зрабіла за гэты год. Акрамя гэтага школьнікі адказвалі на пытанні сябраў іншых камандаў і тлумачылі незразумелае. Было прыемна адчуваць сапраўдны клопат маладых людзей пра агульную справу і бачыць вынікі гэтых справаў на свае вочы. Пасля прэзентацый камандаў-фіналістак усе 10 кіраўнікоў, арганізатары ды госці- назіральнікі накіраваліся на нараду ў пакойчык за сцэнай. Кожны кіраўнік каманды выбіраў 3 найлепшыя, на яго погляд, сацыяльныя праекты, акрамя ўласнага, зразумела ж. Пасля трэба было патлумачыць свой выбар.Нам такое падвядзенне вынікаў падалося вельмі аб’ектыўным, цікава было і параўнаць свой рэйтынг з думкамі калегаў. У выніку вылучылі тры найлепшыя праекты, якія вырашылі адзначыць. Адзін з трох быў праект дванаццацікласнікаў з гімназіі Брно, якія зрабілі на даху ўласнай школы сапраўдную прыгожую тэрасу для адпачынку падчас вялікага парапынку. Дарэчы, адміністрацыя гімназіі актыўна падтрымала ініцыятыву. Другі праект зрабілі васьмікласнікі школы з Румбурка, якія дапамагалі гарадскому прытулку для бяздомных сабакаў і катоў свайго горада. Яны зрабілі персанальны інфармацыйны стэнд па кожным гадаванцы, тры разы на тыдзень гулялі са сваімі падапечнымі, збіралі грошы, няньчылі сем народжаных шчанятаў. У выніку прытулак ледзь не зачыніўся, бо амаль усіх гадаванцаў, дзякуючы гэтай акцыі, разабралі жыхары Румбурка. Васьмікласнікі з гімназіі ў Падэбрадах задумаліся аб тым, дзе малыя дзеці вучацца лаяцца, біцца і, увогуле, дрэнна сябе паводзіць. Ды падрыхтавалі для малодшых школьнікаў займальныя гульні і вясёлыя плакаты, з дапамогай якіх яны праводзілі заняткі з малымі на працягу некалькіх месяцаў. Трэба яшчэ адзначыць, што найлепшыя сацыяльныя праекты былі разлічаныя на працяг. Прыемна ўразіла і тое, што школьнікі самі падрыхтавалі сваіх пераемнікаў. Вось яна – грамадзянская адказнасць у дзеянні.
Падвядзенне вынікаў нас таксама здзівіла. Спачатку на сцэну выйшлі каардынатары конкурсу, якія вельмі карэктна выказалі агульныя заўвагі, пажаданні, словам, адрэфлексавалі ўбачанае. Потым, у тым парадку як выступалі, каманды выходзілі на сцэну і кожны ўдзельнік атрымліваў памятны прыз ад арганізатараў (цудоўныя наборы чэшскай эка-касметыкі). Ніхто не акцэнтаваў увагу на найлепшых праектах, якіх мы палічылі пераможцамі конкурсу. Не давалі першае, другое, трэцяе месца, не ўшаноўвалі настаўнікаў-кіраўнікоў пад гукі фанфараў. Але арганізатары патлумачылі нам, што конкурс гэта не спаборніцтва, таму і не трэба стымуляваць канкурэнцыю. Добрая справа павінна быць добрай сама па сабе,а не таму, што за гэта ўзнагародзяць, і, здаецца, менавіта ў гэтым яе сэнс.
На развітанне агульнае фота на памяць. Наперадзе доўгачаканыя летнія вакацыі для дзяцей і настаўнікаў. У верасні сустрэнемся на беларускім конкурсе сацыяльных праектаў школьнікаў!