Архіў навін
Гэтую маляванку зрабілі вучоныя-эколагі Іна Зеніна і Валер Дранчук разам з мастаком Пётрам Арлоўскім. Кніжка вытрымала два перавыданні, мае шмат добрых водгукаў педагогаў-дашкольнікаў і настаўнікаў пачатковых класаў. Яны адзначаюць, што кніга мае выразны прыродаэтычны змест, вучыць дзетак любіць і заўважаць сваё. А зараз вы самастойна зможаце раздрукаваць размалёўкі для сваіх дзетак.
Калі ласка, пампуйце МАЛЯВАНКА
У раздзеле «Дашкольнаму педагогу» плануецца змяшчаць сцэнары дзіцячых святаў, размалёўкі, гульні для маленькіх, а таксама іншыя распрацоўкі для заняткаў з дашкольнікамі.
Не забывайцеся, што якасць нашага сайту залежыць ад вашых матэрыялаў!
Чакаем новых паступленняў на info @nastaunik.eu.
Запрашаем настаўнікаў, педагогаў вышэйшых і сярэдніх спецыяльных установаў, бацькоў, выхавальнікаў, а таксама настаўніцкія клубы, грамадскія агранізацыі і ініцыятыўныя групы, якія працуюць з вучнямі, настаўнікамі і мясцовай супольнасцю, прыняць удзел у конкурсе летніх адукацыйна-інфармацыйных праектаў.
Вітаюцца праекты, накiраваныя на грамадзянскую адукацыю, развіццё крытычнага мыслення дзяцей, моладзі, педагогаў, бацькоў, мясцовага насельніцтва. Перавагу будуць мець праекты, якія пашыраюць дэмакратычныя каштоўнасці, досвед якіх можа быць карысны для калегаў, распаўсюджаны на рэгіянальным і нацыянальным узроўні, а таксама нізкабюджэтныя праекты.
Праекты могуць быць выкананыя ў розных формах: адукацыйныя летнікі, трэнінгі для навучэнцаў, калегаў, мясцовых жыхароў, краязнаўчыя праекты, распрацоўка аўтарскіх інавацыйных методык і г.д.
Для ўдзелу ў конкурсе запоўніце анкету-заяўку і дашліце яе на электронны адрас 2009leta@gmail.com да панядзелка 4 мая 2009 года! Пра вынікі конкурса Вам паведамяць у другой палове мая.
Агульнае палажэнне конкурсу:
– час правядзення праектаў 01.06.2009 – 30.09.2009;
– cправаздача па праекце павінна быць здадзена не пазней за 31 кастрычніка 2009 года;
– у праектах не падтрымліваюцца адміністрацыйныя выдаткі, закупка тэхнікі, аплата валанцёрскай працы;
Распрацоўка тэмы па інфарматыцы «Камп'ютэрныя прэзентацыі"
Сучасныя вучні маюць шмат магчымастей для набыцця разнастойных ведаў, але часта задаюць пытанне «а навошта?», не разумеюць, чаму яны павінны вывучаць менавіта ГЭТА, і менавіта такім чынам. Адсюль узнікаюць непаразуменні, канфлікты, стрэсавыя сітуацыі як для вучняў, так і для выкладчыкаў. Але ёсць пэўныя аб'ектыўныя фактары, карыстаючыся якімі можна зрабіць вучэбны працэс не руцінаю, а творчасцю. Гэта фактары, якія ўлічваюць і асабовыя здольнасьці кожнага, і псіхалагічныя асаблівасці, і патрэбы, і г. д.
Улічыць гэтыя фактары праз выкарыстанне элементаў модульнай, інтэгральнай і лічбава-арыентаванай тэхналогій на ўроках інфарматыкі прапануе настаўніца мінскай школы №17 Людміла Марціна
Спампаваць распрацоўку тэмы «Камп’ютэрныя прэзентацыі» (7 клас) (doc, 59 КБ)
Сучасныя вучні маюць шмат магчымастей для набыцця разнастойных ведаў, але часта задаюць пытанне «а навошта?», не разумеюць, чаму яны павінны вывучаць менавіта ГЭТА, і менавіта такім чынам. Адсюль узнікаюць непаразуменні, канфлікты, стрэсавыя сітуацыі як для вучняў, так і для выкладчыкаў. Але ёсць пэўныя аб'ектыўныя фактары, карыстаючыся якімі можна зрабіць вучэбны працэс не руцінаю, а творчасцю. Гэта фактары, якія ўлічваюць і асабовыя здольнасьці кожнага, і псіхалагічныя асаблівасці, і патрэбы, і г. д.
Улічыць гэтыя фактары праз выкарыстанне элементаў модульнай, інтегральнай і лічбава-арыентаванай тэхналогій на ўроках інфарматыкі прапануе настаўніца мінскай школы №17 Людміла Марціна
Спампаваць распрацоўку тэмы «Камп’ютэрныя прэзентацыі» (7 клас) (doc, 59 КБ)
Шэраг пазакласных мерапрыемстваў, распрацаваных на аснове фальклору Пружаншчыны, нам даслала настаўніца беларускай мовы і літаратуры Ларыса Жаўнярчук
Гульнёвая праграма «Беларускія гаспадынькі» (doc, 53 КБ)
Сцэнар свята “Запрашаем на вячоркі” (doc, 79 КБ)
Сцэнар свята нацыянальнай кухні (doc, 90 КБ)
Сцэнары пазакласных фальклорных мерапрыемстваў
Шэраг пазакласных мерапрыемстваў, распрацаваных на аснове фальклору Пружаншчыны, нам даслала настаўніца беларускай мовы і літаратуры Ларыса Жаўнярчук
Гульнёвая праграма «Беларускія гаспадынькі» (doc, 53 КБ)
Сцэнар свята “Запрашаем на вячоркі” (doc, 79 КБ)
Сцэнар свята нацыянальнай кухні (doc, 90 КБ)
Адной з тэхналогій, якая эфектыўна забяспечвае гуманізацыю адукацыі, з'яўляецца праектнае навучанне. У аснове дадзенай тэхналогіі ляжаць ідэі амерыканскіх вучоных Дзюі, Лая, Гарыдайка. Галоўныя з іх заключаюцца ў тым, што дзіця займаецца толькі той дзейнасцю, якую яно выбірае само свабодна. Сваімі распрацоўкамі ў галіне выкарыстання гэтай тэхналогіі на ўроках беларускай мовы падзялілася настаўніца гімназіі г. Пружаны Ларыса Жаўнярчук
Сваім досведам выхаваўчай працы ў мінскім дзіцячым садку №534 падзялілася выхвальніца Святлана Купрэйчык
Спампаваць матэрыял (doc, 153 КБ)
Выкарыстанне праектнай тэхналогіі на ўроках беларускай мовы
Адной з тэхналогій, якая эфектыўна забяспечвае гуманізацыю адукацыі, з'яўляецца праектнае навучанне. У аснове дадзенай тэхналогіі ляжаць ідэі амерыканскіх навукоўцаў Дзюі, Лая, Гарыдайка. Галоўныя з іх заключаюцца ў тым, што дзіця займаецца толькі той дзейнасцю, якую яно выбірае само свабодна. Сваімі распрацоўкамі ў галіне выкарыстання гэтай тэхналогіі на ўроках беларускай мовы падзялілася настаўніца гімназіі г. Пружаны Ларыса Жаўнярчук
Спампаваць артыкул «Выкарыстанне праектнай тэхналогіі на ўроках» (doc, 85 КБ)
Спампаваць матэрыялы да ўрока на тэму “Знакі прыпынку ў складаназлучаным сказе” (9 клас) (zip, 29 КБ)
Спампаваць матэрыялы да ўрока на тэму “Прыслоўе” (8 клас) (doc, 39 КБ)
Спампаваць матэрыялы да ўрока на тэму “Утварэнне складаных сказаў з рознымі спосабамі сувязі частак” (doc, 60 КБ)