Архіў навін
Летнік «Давер нараджае адказнасць-2008»
У ліпені Міжнароднае грамадскае аб’яднанне “Разуменне” ладзіць 15-дзённы летнік “Давер нараджае адказнасць”.
Прыярытэт пры вызначэнні ўдзельнікаў аддаецца падлеткам-трэнерам і валанцёрам, якія найбольш актыўна праявілі сябе ў мінулым годзе. Найбольш пажаданымі ўдзельнікамі стануць таксама дзеці з любых форм прыёмных сем’яў разам з роднымі дзецьмі прыёмных бацькоў.
За больш падрабязнай інфармацыяй звяртайцеся да дырэктаркі МГА “Разуменне” Ірыны Мікалаеўны Дзятко па телефоне (017) 2594883 (з 14 да 17 гадзін у працоўныя дні), а таксама па мабільным тэлефоне +375–29–2528960.
Паводле «Кронікі грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны»
Круглы стол па канцэпцыі грамадзянскай адукацыі
Грамадскае аб’яднаньне “Цэнтр сацыяльных інавацый” і праектная група Агенства гуманітарных тэхналогій запрашаюць да ўдзелу ў круглым стале “Канцэпцыя грамадзянскай адукацыі. Беларусь, пачатак XXI стагоддзя” 29 красавіка.
Прапануецца дыскусія ў наступных накірунках:
– Соцыякультурны кантэкст развіцьця грамадзянскай адукацыі ў Беларусі;
– Канцэпцыя грамадзянскай адукацыі ў Беларусі: навуковыя, педагагічныя і дыдактычныя асьпекты трансляцыі і рэалізацыі.
– Суб’екты грамадзянскай адукацыі: канкурэнцыя альбо супрацоўніцтва.
Магчымыя формы ўдзелу:
* выступ з дакладам 5–7 хвілін;
* удзел у дыскусіі.
Круглы стол ладзіцца па адрасе: пас. Калодзішчы, вул. Мінская, 5 (Інкубатар малога прадпрымальніцтва). Пачатак а 10-ай гадзіне.
Апошні тэрмін рэгістрацыі – 25 красавіка.
Для рэгістрацыі неабходна запоўніць заяўку ўдзельніка на вэб-старонцы www.methodology.by і даслаць ў аргкамітэт. За больш падрабязнай інфармацыяй звяртайцеся на е-mail: civileducation1@gmail.com, факс +375 17 2840709, тэл +375 29 7422040.
Паводле «Кронікі грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны»
Дыскусія на тэму незалежнай культуры ў Беларусі
Дыскусія “Незалежная культура ў сучаснай Беларусі” ладзіцца ў Міжнародным адукацыйным цэнтры (Мінск) 13 красавіка.
Ці можа незалежная культура быць камерцыйнай і наколькі? Ці прыносіць
незалежная творчасьць акрамя “духоўнай ежы” яшчэ і матэрыяльную? Наколькі спрыяюць гэтаму беларускія эканамічныя і сацыяльныя ўмовы? А як выглядае сітуацыя ў іншых краінах? На гэтыя і іншыя пытанні адкажуць прадстаўнікі незалежнай беларускай культуры Артур Клінаў, Святлана Бень (“Серебряная свадьба”), Улад Бубен, Лёня Паўленак (Нагуаль) а таксама нямецкі музычны мэнэджэр Mirko Sennewald.
Мерапрыемства распачнецца ў 14 гадзін у Міжнародным адукацыйным цэнтры (IBB): праспект газеты “Праўда”, 11.
Для ўдзелу ў мерапрыемстве неабходна запоўніць заяўку ўдзельніка і даслаць яе па адрасе: liberalclub2008@gmail.com
Заяўка на ўдзел у дыскусіі:
1.Імя, прозвішча
2.Месца навучаньня/працы
3.Тэлефон, е-mail:
За дадатковай інфармацыяй зьвяртайцеся па тэлефонах: 7228771(МТС) – Ульляна, 2552362.
Паводле «Кронікі грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны»
Аудыёкнігі на беларускай мове
Прэзентацыю серыі аудыёкніг на беларускай мове таварыства “БелТонМедыя” ладзіць ў Гродне 13 красавіка.
Гарадзенцам будуць прадстаўленыя наступныя кнігі: Дж.Оруэл: “1984”, “Ферма”; У.Арлоў: “Адкуль наш род”, “Час чумы”, “150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі”; І.Мележ “Людзі на балоце”; Г.Х.Андэрсэн “Дзікія лебедзі”.
Удзел у прэзентацыі возьме рэжысэр Валер Мазынскі.
Мерапрыемства адбудзецца ў памяшканні Таварыства Беларускай школы.
Пачатак – у 14 гадзін.
Паводле «Кронікі грамадзскага жыцьця Гарадзеншчыны»
Дабрачынная акцыя дапамогі дзецям-інвалідам
Грамадскі дабрачынны канцэрт-акцыя ладзіцца 20 красавіка ў Гродне ў гарадскім доме культуры.
Акцыя накіраваная на дапамогу дзецям з абмежаванымі магчымасцямі і пройдзе пад лозунгам: “Зрабі падарунак таму, хто найбольш яго чакае…”
Для ўдзелу ў акцыі неабходна:
* патэлефанаваць на кантактныя тэлефоны – даведацца, каму і як зможаш дапамагчы;
* набыць падарунак і прынесці яго на канцэрт 20 красавіка;
* можна асабіста ўручыць падарунак альбо перадаць яго арганізатарам;
* можна зрабіць супольны падарунак: ад фірмы, арганізацыі, разам з сябрамі, разам з суседзямі, ад усяго класа.
Кантакты: pngrodno@gmail.com, тэлефоны 585 87 66 (Алена), 786 81 17 (Юлія).
Паводле «Кронікі грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны»
Трэнінг «Змены мясцовыя – супрацоўніцтва інтэрнацыянальнае»
9–15 чэрвеня ў Польшчы адбудзецца трэнінг для дасведчаных па працы з моладзьдзю спецыялістаў, скіраваны на ўзмацненне міжнароднага моладзевага супрацоўніцтва па Праграме «Моладзь у дзеянні".
Апошні тэрмін падачы заявак: 14 красавіка 2008 году.
Падрабязную інфармацыю глядзіце тут альбо на сайце http://www.salto-youth.net/changing/
Паводле рассылкі belngo.info
Прэзентацыя кнігі і сайта Леаніда Маракова
16 красавіка ў Мінску па адрасе пр. Машэрава, 8 (былая – Варвашэні) — тры падзеі. Святкаваньне 50‑годдзя Леаніда Маракова, прэзентацыя сайту www.marakou.by, а таксама прэзентацыя яго новай кнігі апавяданняў «Сшытак забітага кантрабандыста».
Пачатак у 18.00
Паводле Нашай Нівы
Інфармацыйна-метадычны бюлетэнь для настаўнікаў №4 красавік 2008
Кароткі змест бюлетэня:
- Грамадскія арганізацыі дапамагаюць настаўніку
- Асоба ў адукацыі.
Інфармацыйна-метадычны бюлетэнь для настаўнікаў №4 красавік 2008
Кароткі змест бюлетэня:
- Грамадскія арганізацыі дапамагаюць настаўніку
- Асоба ў адукацыі.
Артыкул з Бюлетэня «Настаўнік.інфо» №4 за красавік 2008 г.
Настаўнікі – народ вельмі заняты. Але і вельмі арганізаваны. Таму, у адрозненне ад вучняў, ім хапае часу і на самаадукацыю, і на іншыя карысныя справы. Пры жаданні, само-сабой. А гэты артыкул прызначаны для калегаў, ахвотных зрабіць нешта добрае, сацыяльна-значнае. Для тых, хто шкадуе часу на вечную беларускую песню “Няма грошай, няма здароўя, начальства дастала…” І прысвечаны ён агляду адукацыйных грамадскіх арганізацыяў, якія б маглі дапамагчы нашаму настаўніку самарэалізавацца ды час ашчадзіць. >>>