Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
03.10.2008

Падаруй кнігу дзіцячаму дому па-беларуску

Бліжэйшым часам інфармацыйная кампанія ў межах акцыі “Беларускую кнігу – дзецям” распачнецца ў 18 гарадах Беларусі і адпаведна ў Брэсцкай, Гомельскай, Гродненскай і Мінскай абласцях.

Арганізатары заяўляюць, што ў некалькіх выдавецтвах выказалі жаданне ахвяраваць беларускамоўныя дзіцячыя кніжкі, былі адасланыя лісты-звароты да некаторых грамадскіх арганізацыяў і яшчэ раз заклікаюць падтрымаць кампанію ўсіх неабыякавых.

Паводле vialejka.org



02.10.2008

Праграма малых грантаў “Be the Change!” для моладзевых праектаў

Peace Child International – адна з самых вялікіх сетак моладзевых арганізацыяў свету, якая мае кансультатыўны статус ПРААН, ажыццяўляе праграму малых грантаў “Be The Change!”. Праграма скіраваная на дапамогу моладзі ва ўсіх кутках свету з тым, каб яна актыўна была заангажаваная ў грамадскія справы, асабліва па пытаннях міру, правоў чалавека і навакольнага асяроддзя. Праграма арыентаваная на аказанне фінансавай падтрымкі моладзевым ініцыятывам, якія працуюць дзеля развіцця мясцовай супольнасці.


Прыняць удзел у спаборы могуць маладыя людзі ва ўзросце да 25 год.

Апошні тэрмін падачы заявак: 31 кастрычніка 2008 году.

Падрабязнасці і форму заяўкі глядзіце па адрасе http://www.peacechild.org/btc

Паводле рассылкі belngo.info

02.10.2008


Міжнародны конкурс «Сучасны ўрок. Інавацыйныя тэхналогіі навучання і выхавання»
Арганізатарамі конкурсу з'яўляюцца Фонд «Адукацыя для дэмакратыі" (Польшча), Лабараторыя Грамадзянскай Адукацыі «Пошук» (Украіна) і арганізацыі,якія уваходныя ў Міжнародную Сетку “EDITNET”.
Мэта конкурсу: стварэнне новых адукацыйных і дыдактычных матэрыялаў развіццёвай педагогікі і іх папулярызацыя, а таксама стварэнне ўмоў для доступу да іх шырокаму колу педагогаў.
Конкурс «Сучасны ўрок. Інавацыйныя тэхналогіі навучання і выхаванні" праводзіцца па двух кірунках:
- " Конкурс метадычных распрацовак заняткаў з выкарыстаннем інавацыйных тэхналогій навучання на занятках па школьных прадметах;
- " Конкурс метадычных распрацовак выхаваўчых заняткаў на тэму «Аб'яднаная Еўропа: гісторыя, рэаліі і перспектывы»
Тэрміны правядзення конкурсу: з 1 верасня па 30 лістапада 2008 года.
Метадычныя распрацоўкі могуць быць прадстаўленыя да 30 лістапада і накіраваныя ў электроннай форме на электронную пошту: chabox@yandex.ru. Прадстаўленыя працы будуць размешчаныя ў Інтэрнэце на старонцы “EDITNET” www.editnet.org
ПАЛАЖЭННЕ, УМОВЫ, ФОРМА ЗАЯЎКІ

01.10.2008

СПАБОР ТВОРЧЫХ ПРАЦАЎ, ПРЫСВЕЧАНЫХ ГАРАДЗЕНШЧЫНЕ
Гарадзенская арганізацыя Таварыства беларускай школы сумесна з Таварыствам беларускай мовы абвяшчае моладзевы спабор творчых працаў і рэфэратаў “Мая малая Радзіма і Еўропа”
На спабор прымаюцца пісьмовыя працы аб’ёмам да 5 старонак камп'ютэрнага, альбо 10 рукапіснага тэксту, пажадана, на беларускай мове. Да ўдзелу запрашаюцца навучэнцы старэйшых класаў, удзельнікі краязнаўчых і гістарычных гурткоў Гродна і Гродзенскай вобласці.
Мэта спабору: – пашырэнне ведаў аб гісторыі сваёй мясцовасці; – знаёмства з гістарычнымі асобамі, якія ў свой час жылі ў гэтай мясцовасці, са знакамітымі мясцінамі, якія прывабліваюць турыстаў (альбо маглі б прывабіць); – выхаванне пачуцця гонару за свой рэгіён; – выхаванне ўмення плянавання сваёй працы і супрацоўніцтва ў групе, здольнасці арыентавацца ў бягучым жыцці “малой Радзімы”; – усведамленьне прыналежнасьці нацыянальнай спадчыны Беларусі да агульнай гісторыі Еўропы.
У склад журы запрошаныя вядомыя гісторыкі, выкладчыкі ВНУ, краязнаўцы. Апошні тэрмін падачы творчых працаў: 25 кастрычніка.
Працы дасылайце на адрасы: 230023 Гродна, вул. Дзяржынскага, 32 “Таварыства беларускай мовы” з пазнакай “Спабор”, 230029 Гродна, вул. Будзёнага, 48А, пакой 44 “Таварыства беларускай школы” з пазнакай “Спабор”, альбо ў электронным выглядзе: konkurs@euro-dom.org
За больш падрабязнай інфармацыяй звяртайцеся па тэлефоне ў Гродна 74–44–28, МТС 780–41–03 (Святлана).
Паводле «Кронікі грамадскага жыцця Гарадзеншчыны»




30.09.2008


Тэксты папулярных беларускіх песняў, якія ахвотна выконваюцца моладдзю ў летніках і на вечарынах, дасланыя настаўнікам гісторыі і геаграфіі Кансталінскай базавай школы Браслаўскага раёна Віктарам Бунтам.
Песні сабраныя ў асобнай кнізе, выдадзенай Браслаўскім краязнаўчым таварыствам імя Ота Хедэмана (Браслаў, 2003. – 58 ст.).

Адзіным файлам (doc, 134 КБ) можна спампаваць наступныя тэксты песень:



Чытаць спіс/

30.09.2008


Спявайце разам!
Тэксты папулярных беларускіх песняў, якія ахвотна выконваюцца моладдзю ў летніках і на вечарынах, дасланыя настаўнікам гісторыі і геаграфіі Кансталінскай базавай школы Браслаўскага раёна Віктарам Бунтам.
Песні сабраныя ў асобнай кнізе, выдадзенай Браслаўскім краязнаўчым таварыствам імя Ота Хедэмана (Браслаў, 2003. – 58 ст.).

Адзіным файлам (doc, 134 КБ) можна спампаваць наступныя тэксты песень:



Чытаць спіс/

26.09.2008

Дзелавыя метады для дзелавога стылю

Вучань школы апавядае пра ўвядзенне «цывільнага» стылю адзення.

«Завуч,дзяжурныя па школе і іх класуха.Глядзяць яны нас нас і як пачынаюць араць. «Вы бачыце як апрануты нашыя дзяжурныя. Так павінны апранацца вы. Дзяжурныя будуць хадзіць і фатаграфаваць тых хто не ходзіць па дзелавому і потым іх фатаздымкі будуць выкладаць у стэнгазеце.Калі будзе 2 публікацыі выклік на Пэдсавет»



Чытаць цалкам/


26.09.2008

Адукацыйны візіт у Брусель

З мэтай стварэння больш эфектыўных камунікацыйных каналаў з інстытуцыямі Еўрапейскага саюза, а таксама для лепшага разумення функцыянавання Еўрапейскай камісіі, Рады ЕС і Еўрапейскага парламента прадстаўнікамі беларускай грамадзянскай супольнасці і спецыялістамі ў розных галінах, “Офіс за дэмакратычную Беларусь” (Брусель) і Фонд Развіцця Прававых Тэхналогій (Украіна) арганізуюць шэраг адукацыйных візітаў у Брусель.



Чытаць цалкам/


25.09.2008


Займальны артыкул Леаніда Лаўрэша аб гісторыі беларускай астранамічнай навукі ў часы Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай.


Спампаваць тут (doc, 224 КБ)

Паводле сайта pawet.net



25.09.2008


Астраномія ў Віленскім універсітэце

Займальны артыкул Леаніда Лаўрэша аб гісторыі беларускай астранамічнай навукі ў часы Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай.


Спампаваць тут (doc, 224 КБ)

Паводле сайта pawet.net



Старонкі