Архіў навін
Стыпендыі для навучання ў Еўрапейскім каледжы
Еўрапейскі Каледж прапаноўвае для выпускнікоў універсітэтаў з Беларусі стыпендыі для паслядыпломнай адукацыі ва ўніверсітэцкіх мястэчках у Брюгге (Бельгія) альбо Натолін (Варшава).
Стыпендыя кампенсуе акадэмічныя выдаткі, пражыванне, харчаванне і праезд.
Умовы паступлення можна ўдакладніць на вэб-сайце Каледжа: http://www.coleurope.eu/
Кандыдаты мусяць зарэгістравацца на сайце: http://www.coleurope.eu/template.asp?pagename=admisapform
Мовы навучання – англійская і французская. Кандыдаты мусяць мець сертыфікат ведання моваў на ўзроўні B2: http://www.coe.int/T/DG4/Portfolio/?L=E&M=/main_pages/levels.html
Дадатковая інфармацыя – па спасылцы: http://www.coleurope.eu/template.asp?pagename=admisscholar_ENPR
Апошні тэрмін падачы заявак: 15 красавіка.
Паводле adukacyja.info
Міжнародная студэнцкая алімпіяда па кіраванні банкам
Алімпіяда Banks Battle – гэта першае ў СНД адукацыйнае спаборніцтва, дзе тваёй камандзе трэба будзе кіраваць камерцыйным банкам ва ўмовах, максімальна набліжаных да рэальных.
Цябе чакаюць:
– бескампрамісная бітва банкаў за фінансавую перавагу;
– увага вядучых працадаўцаў фінансавага сектара;
– шырокая база ведаў аб фінансах, эканоміцы і банкаўскай справе;
– знаёмства з лепшымі студэнтамі СНД.
У якасці канкурэнтаў на віртуальнай банкаўскім рынку выступяць лепшыя студэнцкія каманды з чатырох краін СНД. Унікальнасць алімпіяды заключаецца ў тым, што яна будуецца на базе інавацыйнай адукацыйнай тэхналогіі – бізнес-сімуляцыя, якая дазваляе ў рэальным часе мадэляваць ключавыя працэсы банкаўскай дзейнасці і справядліва ацэньваць якасць кіравання віртуальным банкам.
Трэнінг па праграме «Моладзь у дзеянні"
Трэнінг для моладзевых лідэраў і асобаў, якія працуюць з моладдзю, адбудзецца 22–28 лістапада ў Польшчы.
Галоўная мэта трэнінгу – палепшыць уменні ўдзельнікаў у рэалізацыі праектаў у межах праграмы «Моладзь у дзеянні". Да ўдзелу запрашаюцца прадстаўнікі арганізацыяў, якія мелі досвед працы ў галіне міжнародных моладзевых праектаў (не абавязкова па праграме «Моладзь у дзеянні") і маюць жаданне рэалізоўваць праекты ў межах акцыяў «навучанне і стварэнне сеткі людзей, якія працуюць з моладдзю і ў моладзевых арганізацыях» і «супраца з суседнімі з Еўрапейскім Саюзам краінамі". Беларускім удзельнікам арганізатары пакрываюць кошты падарожжа, пражывання і харчавання.
Працоўная мова – англійская.
Падаць заяўку на ўдзел можна праз онлайн-форму. Апошні тэрмін – 12 верасня 2010 г.
Паводле n-europe.eu
Чароўны свет. Дзіцячая паэзія вачыма дзяцеў і моладзі
Конкурс ілюстрацый для паэтычных твораў нямецкіх, польскіх, беларускіх і ізраільскіх аўтараў
МЭТА КОНКУРСА:
Прыцягненне ўвагі дзяцей і моладзі да беларускай, ізральскай, нямецкай і польскай літаратуры і мастацтва, падтрымка маладых талантаў.
УМОВЫ ЎДЗЕЛУ:
Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца ўсе жадаючыя ва ўзросце ад 12 да 20 гадоў. Работы будуць ацэньвацца па дзвюх намінацыях: 12–15 гадоў і 16–20 гадоў.
Удзельнікам конкурса прапаноўваецца зрабіць ілюстрацыі да наступных твораў беларускіх, ізраільскіх, нямецкіх і польскіх аўтараў: Рыгор Барадулін «Павуцінне» і «Падманка», Ян Бжэхва «Клей» і «На Гарызонцкіх выспах», Аўраам Шлёнскі «Вярблюд Гамліэль» і «Я і Талі ў Дагарынагаміі», а таксама да двух вершаў з народнай нямецкай паэзіі «Блытаніна» і «Пра краіну Шларафландыю». Тэксты твораў прыкладаюцца.
Адзін ўдзельнік можа ілюстраваць не больш за 4 творы па свайму выбару. Сумарная колькасць прац ад аднаго ўдзельніка – не больш за 10.
Міжнародны конкурс эсэ для моладзі
Цэнтр міжнароднага прыватнага прадпрымальніцтва абвесціў чарговы Міжнародны конкурс эсэ для моладзі з мэтай даць маладым людзям магчымасць падзяліцца сваімі ідэямі пра тое, як стварыць умовы для ўмацаваньня дэмакратыі і прыватнага сэктару ў сваіх краінах.
Да ўдзелу запрашаюцца студэнты і маладыя прафесіяналы ва ўзросце 18–30 год.
Тэмы эсэ:
• Дэмакратыя, якая спрыяе разьвіцьцю.
• Прадпрымальніцтва і грамадства.
• Удзел жанчын у прадпрымальніцтве.
Даўжыня эсэ: 2000–3000 словаў.
Пераможцы (1–3 месцы) будуць узнагароджаныя грашовым прызам.
Апошні тэрмін падачы заявак: 18 чэрвеня 2010 г.
Больш падрабязную інфармацыю глядзіце на сайце: www.cipe.org/essay
Паводле рассылкі belngo.info
Рэсурсная праграма навучальных гурткоў пачынае новы набор у Школу адукатараў.
Гэта серыя навучальных мерапрыемстваў для тых, хто жадае быць лідэрам навучальных гурткоў па разнайстайных тэмах (такіх, як, напрыклад, культура Беларусі, правы чалавека, экалогія, сям'я, кар’ера, пытаньні гендэру, а таксама рэалізоўваць свае праекты на гэтыя тэмы).
Семінары прызначаныя на красавік і паралельна пройдуць у розных гарадах Беларусі:
17 красавіка – Гомель,
24 красавіка – Горадня, Магілёў, Берасьце, Віцебск ды Менск.
Ахвотныя прыняць удзел у сэмінарах могуць зьвяртацца да рэгіянальных каардынатараў:
- Марына Малініна, каардынатар па Менскай вобласьці, e-mail: minsk.hurtki@mail.ru
- Ніна Кекух, каардынатар па Гомельскай і Магілёўскай абласьцях, e-mail: gomel.hyrtki@mail.ru
- Тацяна Ларына, каардынатар па Гарадзенскай ды Берасьцейскай абласьцях, e-mail: hrodna.hurtki@tut.by, brest.hurtki@tut.by
- Вольга Лукiна, каардынатар па Віцебску й Віцебскай вобласьці, e-mail: vitebsk.hurtku@mail.ru
Паводле hurtki.info
Артыкулы польскіх настаўнікаў і метадыстаў пра выкарыстанне метада актыўнай ацэнкі пры вывучэнні канкрэтных прадметаў.
Данута Стэрна «Актыўная ацэнка на ўроках матэматыкі" (doc, 65 КБ)
Лаўра Пятроўска «Актыўная ацэнка на занятках гісторыі і “Чалавек і грамадства» (ЧГ) (doc, 52 КБ)
Эва Боргаш «Актыўная ацэнка на ўроках замежнай мовы» (doc, 60 КБ)
Выкарыстанне методыкі актыўнай ацэнкі на ўроках матэматыкі, гісторыі і замежнай мовы
Сістэма актыўнага навучання з выкарыстаннем актыўнай ацэнкі, распрацаваная польскім Цэнтрам грамадзянскай адукацыі і Акадэміяй SUS і ўпадабаная многімі беларускімі настаўнікамі-наватарамі, дазваляе пераўтварыць адзнаку з фармальнага «цэтліка» (за які часам змагаюцца разнастайнымі мудрагелістымі спосабамі) у сапраўдны сродак стымулявання вучняў да навучання і развіцця.
Раней у адпаведным раздзеле сайта мы ўжо размяшчалі артыкулы пра асноўныя элементы гэтага метаду: ключавыя пытанні, «наштобузу», зваротная сувязь і іншыя. Цяпер прапануем вашай увазе артыкулы польскіх настаўнікаў і метадыстаў пра выкарыстанне метада актыўнай ацэнкі пры вывучэнні канкрэтных прадметаў.
Данута Стэрна «Актыўная ацэнка на ўроках матэматыкі" (doc, 65 КБ)
Лаўра Пятроўска «Актыўная ацэнка на занятках гісторыі і “Чалавек і грамадства» (ЧГ) (doc, 52 КБ)
Эва Боргач «Актыўная ацэнка на ўроках замежнай мовы» (doc, 60 КБ)
1 красавіка — дзень гумару і смеху, які падабаецца ўсім школьнікамі і некаторым настаўнікам.
Прапануем Вам жартоўную песню «Я вучыў!". Гэтую песню адмыслова для сайта Настаўнік інфо напісаў Зміцер Сідаровіч у суаўтарстве з Цімохам Авіліным. Выканалі песню Цімох Авілін, Зміцер і Тамаш Сідаровічы.