Архіў навін
Апошні тэрмін падачы заданняў адборачнага тура – 21 кастрычніка
Ініцыятыўная група Клубу еўрапейскіх настаўнікаў і ГА «Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры» пры падтрымцы Асацыяцыі па міжнародных пытаннях (АМО) (Чэхія) і ПАГА «Рух «За Свабоду» запрашаюць усiх настаўнікаў, зацiкаўленых у актуалiзацыi ведаў аб культурна-гістарычных сувязях Беларусі і Еўропы, паўдзельнічаць у Восьмым рэспублiканскiм конкурсе школьных каманд «Што я ведаю пра Еўропу?».
Конкурс 2011 года будзе прысвечаны 20-годдзю Вышаградскай групы. Конкурсныя заданні арыентаваныя на вучняў 8–11 класаў, каманда складаецца з 5 вучняў і кіраўніка. Падрыхтоўка да конкурсу і выкананне заданняў адборачнага тура і фінала можа быць выкарыстана настаўнікамі для паглыблення ведаў па гісторыі Беларусі і Еўропы, а таксама ў якасці пазакласнай выхаваўчай працы для настаўнікаў, зацікаўленых у выхаванні любові, гонару і патрыятычных пачуццяў да сваей краіны.
Заключны этап адбываецца ў актавай зале Акадэміі паслядыпломнай адукацыі.
У фінал конкурсу выйшлі 6 педагогаў Беларусі:
- Алена Гарбар, біёлаг з Гомельшчыны,
- Інэса Зубрыліна, настаўніца англійскай мовы з Дзятлава,
- Ігар Маслаў – намеснік дырэктара і настаўнік фізікі СШ №3 г Гродна,
- Алена Цілюпа – біёлаг з Крычава,
- Дзмірый Шыц – фізік, дырэктар СШ№18 з Полацка,
- Іван Якіменка – матэматык з Барысаўшчыны.
Агляд адукацыйных навін
- Уладзіміру Коласу – 60! >>>
- Бацькоўскі форум: Адкрытасць і празрыстасць у сістэме адукацыі >>>
- Кітайскую мову ў Беларусі вывучаюць 260 школьнікаў >>>
- Кніга брытанскага прафесара пра сучасную айчынную літаратуру выйшла па-беларуску >>>
- Студэнты захапілі цэнтральны тэлеканал Грэцыі >>>
3,4 кастрычніка
Беларускі камітэт ICOMOS і Інстытут Польскі ў Мінску запрашаюць на цыкл лекцый, прысвечаных праблемам аховы і кансервацыі помнікаў. Лекцыі будуць чытаць запрошаныя спецыялісты з Польшчы.
Асноўная мэта сустрэчаў – данесці да зацікаўленых асобаў у Беларусі польскі вопыт па кансервацыі архітэктурных, прыродных і археалагічных помнікаў. Уваход на ўсе лекцыі адкрыты.
Бацькі вучняў 23 мінскай гімназіі зрабілі дзецям беларускія дзённічкі сваімі сіламі. Надрукавалі крыху з запасам, каб пры патрэбе падзяліцца.
Нашыя дзеткі
У 2 класе дзённікі не абавязковыя. Але ў школах, для лепшай арганізацыі навучальнага працэсу, настойліва раюць набыць гэтак званыя «дзённічкі» – прадукцыю Віцебскай абласной друкарні і Мінскай фабрыкі каляровага друку. Сутнасць праблемы ў тым, што гэтых самых дзённічкаў па-беларуску НЯМА! Яны ж «не абавязковыя»!
Бацькі вучняў 2 класа 23 мінскай гімназіі зрабілі дзецям беларускія дзённічкі сваімі сіламі. Надрукавалі крыху з запасам, каб пры патрэбе падзяліцца.
Радзевіч А.У., старшы выкладчык кафедры педагогікі і псіхалогіі
дашкольнай і пачатковай адукацыі
ДУА «Мінскі абласны інстытут развіцця адукацыі»
У сучаснай школе набірае сілу кампетэнтнасны падыход. Вызначана цэлая сістэма кампетэнцый, якія ўяўляюць сабой арыенціры ў працы настаўніка і навучэнцаў. Адной з ключавых кампетэнцый (І. А. Зімняя, А. В. Хутарскі) вызначана кампетэнцыя мэтапастаноўкі. Рашэнне праблемы мэтапастаноўкі пачынаецца з ўмення педагога фармуляваць мэты канкрэтнага ўрока.
Аб’яўляецца набор усіх жадаючых (дашкольнікі, малодшыя школьнікі, падлеткі, дарослыя) у групы па навучанні спартыўным бальным танцам Заняткі будуць празодзіць у Мннску, зав. Браневы, 15, СШ № 10 (раён пл. Перамогі) .
Заняткі 2 разы на тыдзень. Плата 39000 руб. у месяц. Навучанне на беларускай і рускай мовах.
Кантактныя тэлефоны: velcom 636–43–08, mts 66–11–712
На партале Adu.by з'явіліся тэксты да аўдыёзапісаў да падручніка «Английский язык. 9 класс» (I, II раздзелы) аўтараў Л.М. Лапіцкай і інш.
Спампаваць тут
Агляд адукацыйных навін
- 16-гадовага прэзідэнцкага лаўрэата Рамана Пратасевіча выгналі з Ліцэя БНТУ за ўдзел у дэманстрацыі >>>
- Дырэктарка Ліцэя БНТУ адмовілася каментаваць адлічэнне Рамана Пратасевіча >>>
- Ужо былога навучэнеца Ліцэя БНТУ Рамана Пратасеню бацькі выгналі з дому >>>
- Адміністрацыя БДУ: няма адмысловага дакумента аб адказнасці студэнта за ўдзел у дэманстрацыях >>>
- Кіеўская студэнтка адхвастала міністра адукацыі Украіны букетам па твары >>>
- У Глыбокім настаўнікаў і дзяржслужачых прымусілі капаць бульбу ў выходны дзень >>>
- Пасля публікацыі ў «Нашай Ніве» шасцікласнікаў перасталі выводзіць на бульбу >>>