Архіў навін
Агляд адукацыйных навін
- Кіраўнікі беларускіх ВНУ: ці патрэбна іх установам свабода ў праграмах і планах? >>>
- Сталоўка ў школе ёсць, а дзеці – галодныя... >>>
- Дарэвалюцыйны Мінск: самыя вядомыя вучэльні, пансіянаты і гімназіі >>>
- Беларуская мова на аддзяленні «рэгіёназнаўства» Бранскага дзяржаўнага ўніверсітэта >>>
- ТБМ да канца года выдасць па-беларуску Правілы дарожнага руху >>>
Арганізацыя з Польшчы (Amicus) і Беларусі (Таварыства Беларускай Школы) запрашаюць паўдзельнічаць у польска-беларускім семінары «Школа менеджараў культуры», які пройдзе 17–20 лістапада ў Беластоку, Польшча.
Удзельнікі пазнаёмяцца з асновамі распрацоўкі праектаў і напісання заявак на атрыманне іх фінансавання, сустрэнуцца з аўтарамі цікавых праектаў у сферы культуры і знойдуць партнёраў з Польшчы для рэалізацыі ўласных праектных ідэй.
Да ўдзелу запрашаюцца прадстаўнікі грамадскіх і дзяржаўных арганізацый, устаноў, якія працуюць у сферы культуры.
КОЛАС Уладзімір – лідэр беларускай творчай інтэлігенцыі, кінарэжысёр, педагог. Чалавек з багатай біяграфіяй, доўгім спісам заслугаў і здзяйсненняў. Але галоўная яго заслуга – сотні таленавітых выпускнікоў Нацыянальнага гуманітарнага ліцэю імя Якуба Коласа.
ДРОКІНА Галіна: метадыст, настаўніца геаграфіі і эканомікі гімназіі № 1 г. Маладзечна. Лаўрэат (2-е месца) Усебеларускага конкурса «Крыштальны журавель» 2000 г. У 2007 годзе стала пераможцай у конкурсе Таварыства беларускай школы сярод беларускамоўных настаўнікаў «Беларускі Настаўнік 2007 года Міншчыны».
Агляд адукацыйных навін
- Брэсцкія настаўнікі не выпускаюць школьнікаў за мяжу >>>
- Дарослая дапамога дзіцячай літаратуры: як пісаць, рэкламаваць і выкладаць літаратуру для дзяцей >>>
- Сярэдняя даплата на навучальнай стыпендыі складзе 163 тыс. рублёў >>>
- Нацыянальны музей народнага мастацтва з’явіцца ў Беларусі >>>
Праграма стыпендыяў і грантаў для выпускнікоў ВНУ імя Эдмунда С. Маскі (Muskie) – гэта праграма Бюро адукацыйных і культурніцкіх справаў Дзяржаўнага Дэпартамента ЗША.
У стыпендыю ўваходзіць: візавая падтрымка (J-1), кошт праезду ў абодва бакі, штомесячная стыпендыя, ільготы пры медычным абслугоўванні, кошт адукацыі, абмежаваная кампенсацыя кошту кнігаў, супрацоўніцтва з выпускнікамі і магчымасць стажыроўкі.
Адукацыйныя кірункі: бізнес-адміністраванне, эканоміка, адукацыя, ахова навакольнага асяроддзя, міжнародныя справы, журналістыка, права, бібліятэказнаўства і інфармацыйная навука, грамадская адміністрацыя, ахова здароўя, грамадска-дзяржаўная палітыка.
Агляд адукацыйных навін
- ГІМНазісты-актывісты >>>
- Дзяўчыну спрабуюць адлічыць з аспірантуры за грамадскую актыўнасць >>>
- Банкіры і будаўнікі «выжылі» ліцэістаў з інтэрната ў Віцебску >>>
- Студэнтам зробяць даплату ў памеры 65% ад стыпендыі >>>
- Студэнтаў будуць размяркоўваць на чацвёртым курсе >>>
Гэты ананімны верш перадалі ў рэдакцыю «Нашай Нівы» настаўнікі адной са школ. «Запавету настаўніка», выкананаму ў добрых традыцыях ананімнага беларускага твора, ужо гадоў з 30, як не больш – чытачы ўдакладняюць, што яшчэ ў далёкія 80-я яго прывозілі з настаўніцкіх курсаў і дэкламавалі ў сяброўскіх кампаніях:
Як памру, то пахавайце
Мяне каля школы.
На педсавеце не карайце
Больш мяне ніколі...