Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
27.10.2011

Апошні тэрмін дадачы дакументаў – 30 лістапада 2011 г.

Youth Cultural Opportunity – чатырохтыднёвая праграма для беларускіх старшакласнікаў на час летніх вакацыяў, якая дае магчымасць пазнаёміцца з культурнымі і нацыянальнымі адметнасцямі ЗША.
Удзельнікі праграмы жывуць у амерыканскіх сем’ях і актыўна ўдзельнічаюць у жыцці горада, знаёмяцца з культурай ЗША і апавядаюць пра культурныя адметнасці Беларусі. Па сканчэнні побыту ў сям’і ўдзельнікі праграмы збіраюцца на 5-дзённым семінары ў Вашынгтоне.
Ад’езд запланаваны на канец чэрвеня 2012 г, вяртанне ў Беларусь – на канец ліпеня 2012 г. 


27.10.2011

29 кастрычніка ў Свіслачы пройдуць мерапрыемствы, прысвечаныя Дню памяці паўстанцаў 1863 года. Збор каля касцёла ў Свіслачы з 11.00 да 11.30.
У праграме Фэста: малебен ў мясцовым касцёле; урачыстае ўскладанне кветак да помнікаў героям паўстання Кастусю Каліноўскаму і Рамуальду Траўгуту; наведванне вёскі Якушоўка, дзе захаваліся парэшткі падмуркаў сядзібы Каліноўскіх, побач з якой у 1997 годзе актывістамі дэмакратычнага руху быў усталяваны памятны крыж; канцэрт.


27.10.2011

Агляд адукацыйных навін

- Дзеці не адчуваюць бар’ераў >>>
- БДУ: Кошты на адукацыю вырастуць. Невядома, наколькі ды калі >>>
- Рэктар БДУ ставіць за мэту ўвайсці ў топ-100 ВНУ свету >>>
- За камфорт у інтэрнатах студэнтам давядзецца даплаціць >>>
- Заўтра: Сяргей Харэўскі запрашае на бясплатную экскурсію па Рыме >>>

26.10.2011

Агляд адукацыйных навін

- Лявон Баршчэўскі: Да класікаў літаратуры могуць залічыць тых, хто ўвогуле не «цягне» >>>
- Навукоўцы знайшлі побач сляды людзей і дыназаўраў >>>
- Мемарыяльная шыльда першаму рэктару БДУ Пічэту адкрылася на гістфаку (фота) >>>
- У Магілёўскай вобласці да 1859 падлеткаў прыстаўленыя адмысловыя БРСМаўцы >>>
- На Віцебшчыне выбіраюць найлепшага студэнтa >>>
- Рэктар з чорнага спіса Еўразвяза стаў сябрам Еўрапейскай акадэміі >>>

25.10.2011

Заяўкі можна дасылаць да 9 лістапада 2011 г.

У рамках Сусветнага тыдня прадпрымальніцтва праводзіцца конкурс прамоўніцкага майстэрства сярод студэнтаў «Ода прадпрымальніку».
Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца маладыя людзі ва ўзросце да 25 гадоў, з выступамі ў падтрымку прадпрымальнікаў, якія спрыяюць развіццю прадпрымальніцкай культуры і падтрымліваюць ідэалогію развіцця прыватнай ініцыятывы. Выступ павіннен гучаць у вуснай форме на рускай або беларускай мове. Працягласць – да 5 хвілін.
1) Першы этап конкурсу – выступ перад журы. Журы выбірае 10 найлепшых удзельнікаў. 2) Другі этап конкурсу – размяшчэнне відэа. Запісы выступаў на сайце Сусветнага тыдня прадпрымальніцтва ў Беларусі. На працягу тыдня канкурсанты будуць ацэньвацца наведнікамі сайта. Пераможцы будуць вызначаныя ў дзвюх намінацыях: Прафесійны прамоўца і Пераможца паводле галасавання гледачоў. 3) Пераможцы змогуць выступіць на заключнай цырымоніі закрыцця Сусветнага тыдня прадпрымальніцтва ў Мінску перад аўдыторыяй у 100 чалавек і атрымаюць каштоўныя прызы.


25.10.2011

Працы можна дасылаць да 10 лістапада 2011 г.

У рамках Сусветнага тыдня прадпрымальніцтва праводзіцца конкурс дзіцячага малюнка «Я – будучы прадпрымальнік».
Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца дзеці ва ўзросце да 10 гадоў. У конкурсе ўдзельнічаюць малюнкі дзяцей, якія адлюстроўваюць іх бачанне асобы прадпрымальніка, яго працы, яго справы; асацыяцыі, якія ўзнікаюць у дзяцей, калі яны чуюць пра сваю справу.
У конкурсе ўдзельнічаюць дзеці дзвюх узроставых падгруп: да 7 гадоў, ад 7 да 10 гадоў.


25.10.2011

Апошні тэрмін падачы заяўкі – 10 лістапада 2011 г.

Моладзевая асацыяцыя «StudAlliance» супольна з Еўрапейскім гуманітарным універсітэтам запрашае да ўдзелу ў новым культурна-адукацыйным праекце «Адкрый для сябе Вільню!» (Discover Vilnius!) вучняў 10–11 класаў беларускіх школ.
Удзельнікам праекта будзе прапанаваная магчымасць наведаць перадкалядную Вільню 16–17 снежня 2011 года. Цягам двухдзённага візіту дзяўчаты і хлопцы з Беларусі атрымаюць унікальную магчымасць пазнаёміцца з гістарычна-культурнай спадчынай Літвы, а таксама наведаць адукацыйныя інстытуцыі Вільні і проста файна прабавіць час!

25.10.2011

Марыя Верціхоўская. Беларуская літаратура: Школьныя творы – кароткі пераказ і аналіз. Мінск: «Тетра Системс», 2007. У кнізе рэалізавана спроба папулярызаваць, зрабіць больш даступнымі для вучнёўскага ўспрымання тыя раздзелы школьнай праграмы па літаратуры, якія выклікаюць у школьнікаў асаблівыя цяжкасці. Гэта найперш датычыцца твораў старажытнай літаратуры, эпохі Адраджэння ды i многіх пазнейшых па часе напісання.

25.10.2011

Беларуская літаратура: Школьныя творы – кароткі пераказ і аналіз

Марыя Верціхоўская. Беларуская літаратура: Школьныя творы – кароткі пераказ і аналіз.
Мінск: «Тетра Системс», 2007.
Адметнасць гэтай кнігі ў тым, што ў ёй рэалізавана спроба папулярызаваць, зрабіць больш даступнымі для вучнёўскага ўспрымання тыя раздзелы школьнай праграмы па літаратуры, якія выклікаюць у школьнікаў асаблівыя цяжкасці. Гэта найперш датычыцца твораў старажытнай літаратуры, эпохі Адраджэння ды i многіх пазнейшых па часе напісання.
Пастаўленая мэта рэалізавана аўтарам кнігі шляхам вылучэння самага істотнага, важнага i канцэптуальнага ў вучэбным матэрыяле. У сучасных падручніках i дапаможніках, на думку аўтара, павінна быць толькі тое, што паўплывае на фарміраванне ў моладзі універсальнага погляду на беларускую духоўную культуру ўвогуле.

25.10.2011

Апошні тэрмін падачы заявак – 8 лістапада 2011 г. 

«Студэнцкая Рада» запрашае юрыстаў ва ўзросце 18 – 31, якія навучаюцца і практыкуюцца, для праходжання практыкі ў галіне правоў студэнтаў.
Цягам практыкі ўдзельнікі будуць працаваць з электроннымі зваротамі студэнтаў па пытаннях адукацыі, паступлення, атрымання ільготаў, моладзевай палітыкі, пераводу ў іншыя ВНУ і г.д.


Старонкі