Архіў навін
Класікі і сучаснікі ў школе: Дапаможнік для настаўнікаў
Дапаможнік Алеся Бельскага (Мінск, 2005) створаны ў адпаведнасці з дзеючымі праграмамі па беларускай літаратуры. Ён прысвечаны творчасці беларускіх пісьменнікаў. Значная ўвага адведзена аглядавым тэмам па беларускай паэзіі ў курсе літарватуры, паколькі гэтага матэрыялу бракуе і настаўнікам, і студэнтам, і вучням. Прапанаваныя матэрыялы дапамогуць у шматаспектным вывучэнні творчасці таго ці іншага пісьменніка, гісторыі беларускай літаратуры і сучаснага перыяду яе развіцця. Адрасавана беларускаму настаўніцтву, вучням старэйшых класаў, студэнтам вышэйшых навучальных устаноў. Разам з тым выданне разлічана на самае шырокае кола чытачоў.
Белсат ТВ
Рабіць гэта яны мусяць бясплатна. Дадатковы абавязак прыдумалі мясцовыя ўлады.
Такім чынам, цяпер настаўнікі адказваюць не толькі за веды і выхаванне вучняў, але і за аплату камунальных паслугаў іхнымі бацькамі. Упраўленне ЖКГ Оршы склала спіс неплацельшчыкаў, які накіравала ў аддзел адукацыі. Адтуль адміністрацыя школаў атрымала заданне і адрасы, па якіх павінны прыйсці класныя кіраўнікі або сацыяльныя педагогі.
9 снежня – прэм’ера мюзікла-прытчы «АПОКРЫФ».
Прэм’ерны твор сучаснага беларускага кампазітара Ларысы Сімаковіч «АПОКРЫФ» створаны паводле прытчы Максіма Багдановіча. Не забяспечаны ні выпрабаваннем часу, ні пастановачнай «абкаткай», ні стандартам гучнага чарговага расійскага імя, адмысловы беларускі «прадукт» з беларускімі калектывамі і выканаўцамі — 9 снежня на сцэне Вялікай залы Белдзяржфілармоніі.
Жучок і Паласацік вучацца і вучаць: Ілюстраваныя казкі Аляксея Якімовіча дапамогуць вучням сярэдняй школы засвоіць матэрыял па беларускай мове. Тэкст, Тэма і Жучок • Тэст • Спрэчка • Мама і тапкі.
Барыс Пракопчык, Звязда
Спарон, дырха, кабылянец, змурачка...
Што азначаюць гэтыя словы? Можна даведацца з руска-беларускага тлумачальнага слоўніка медыцынскіх тэрмінаў — першага выдання такога тыпу ў беларускім мовазнаўстве. Кніга змяшчае больш за тры тысячы тэрмінаў і тлумачэнняў да іх, прычым каля дзвюх тысяч, уласнабеларускіх. Гутарка з аўтарам слоўніка, старшым выкладчыкам кафедры рускай і беларускай моў Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта Віктарам Варанцом.
29 лістапада
У Мінску адбудзецца інфармацыйны дзень па прэзентацыі праграмы «TEMPUS» у Беларусі.
TEMPUS – праграма, фінансаваная Еўразвязам ды скіраваная на падтрымку працэсаў мадэрнізацыі вышэйшай адукацыі ў краінах-партнёрах з Усходняй Еўропы, Цэнтральнай Азіі, Заходніх Балканаў. TEMPUS з’яўляецца часткаю еўрапейскіх палітычных праграмаў добрасуседства.
Інфармацыйны дзень адбудзецца 29 лістапада на адрасе: г. Мінск, вул.Маскоўская 15, Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы. Рэгістрацыя ўдзельнікаў пачынаецца ў 10.30.
Артыкул Настаўніцкай газеты, прысвечаны настаўніцы беларускай мовы і літаратуры Галіне Сухавай, а таксама яе метадычным распрацоўкам.
Апошні тэрмін падачы заявак – 16 лістапада 2011 г.
19–20 лістапада 2011 г. Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне «Беларуская Асацыяцыя клубаў ЮНЕСКА» разам з «Цэнтрам ініцыятывы ЮНЕСКА» (Польшча), а таксама c Foundation for European studies запрашае паўдзельнічаць у Фестывалі НДА «NeGlectingObstacles» (Пераадольваючы перашкоды).
Вашы знаёмыя ездзяць у валанцёрскія летнікі, наведваюць семінары і варштаты, навучаюцца за мяжой, яны ўвесь час у курсе апошніх падзей, у іх шмат сяброў. Хто яны? Яны моладзь НДА, валанцёры трэцяга сектару! Фестываль НДА «NeGlectingObstacles» адкрые Вам бязмежны свет магчымасцяў!
Матэрыял распрацавала Людміла Міхайлаўна Чарнякова (настаўніца музыкі ДУА «Гімназія г. Хойнікі»).