Архіў навін
Апошні тэрмін падачы заявак – 10 лістапада 2011 г.
У Гродна пачынаецца пілотны курс для людзей, якія плануюць распачаць уласны бізнес.
Узяўшы ўдзел у курсе, вы даведаецеся пра тое, што трэба зрабіць, каб распачаць уласную справу, як ацаніць рынак і знайсці сваё месца на ім, як напісаць добры бізнес-план і дзе шукаць патрэбную для заснавання і вядзення камерцыйнай дзейнасці інфармацыю.
Асветніцкі курс па асновах прадпрымальніцтва ладзіцца ў межах ствараемага сёлета гарадзенскім грамадскім аб’яднаннем «Цэнтр «Трэці сектар» і яго мясцовымі партнёрамі Цэнтра дадатковай адукацыі дарослых.
Апошні тэрмін падачы заявак – 2 лістапада 2011 г.
Канферэнцыя ставіць сваёй мэтай абмеркаванне і прасоўванне ідэй і падыходаў грамадзянскай адукацыі, актуальных у дачыненні да сённяшняй грамадскай сітуацыі ў Беларусі. Апрача змястоўных пытанняў, удзельнікі канферэнцыі абмяркуюць праблемы, звязаныя з дзейнасцю ў сферы адукацыі і асветы, а таксама пытанні ўдзелу ўсіх зацікаўленых бакоў у дзейнасці па грамадзянскай адукацыі.
На канферэнцыю запрошаны дакладчыкі з боку экспертнай супольнасці і супольнасці няўрадавых арганізацый Беларусі. Арганізатары спадзяюцца, што канферэнцыя стане важнай і прадуктыўнай падзеяй для працэсу развіцця грамадзянскай супольнасці РБ.
Канферэнцыя адбудзецца ў Мінску 4–5 лістапада 2011 г. па адрасе: пр. Праўды 11. Іншагароднія ўдзельнікі атрымаюць магчымасць пражывання і кампенсацыі транспартных выдаткаў.
Агляд адукацыйных навін
- Мінкультуры прафінансуе тэатральныя пастаноўкі паводле твораў беларускіх аўтараў >>>
- Арлоў прыбраў бы са школьнай праграмы «А хто там ідзе?» Янкі Купалы >>>
- Як павінен працаваць персанал школьнага медпункта >>>
- Скончыўшы Ліцэй пры БДУ, я быў найлепшай думкі пра беларускіх педагогаў... >>>
- У Гродне кадэты-школьнікі прынялі прысягу (фота) >>>
- Колішні прарэктар: «У калідорах БДУ людзі баяцца размаўляць адкрыта» >>>
- У «Нафтана» больш няма грошай на дзіцячыя сады? (дакумент) >>>
Апошні тэрмін падачы заявак – 8 лістапада 2011 г.
Далучайся да грамадзянскай кампаніі «БЕЗ ВІЗЫ!» Тут ты болей даведаешся аб візавым рэжыме і шляхах яго адмены, сустрэнеш аднадумцаў і сяброў, набудзеш карысны досвед працы ў грамадскіх арганізацыях, зможаш спалучаць падарожжы і актыўную грамадскую дзейнасць.
Праграма навучання ўключае: навучанне ў рамках двух аднадзённых трэнінгаў у Беларусі (папярэдне снежань 2011 – студзень 2012); удзел у семінары для валанцёраў у Літве (вясна 2012).
Апошні тэрмін падачы заявак – 25 лістапада 2011 г.
Да ўдзелу запрашаюцца студэнты з выдатнымі здольнасцямі і дасягненнямі з Беларусі, Казахстана, Кыргыстана, Македоніі, Малдовы, Палестыны, Сербіі, Туркменістана і Украіны для навучання на працягу аднаго года ў аспірантуры Кембрыджскага універсітэта па прадметах, якія адпавядаць патрэбамх краін:
- ахова навакольнага асароддзя;
- адукацыя; экалагічная навука;
- экалогія, грамадства, развіццё;
- экалагічная палітыка;
- гендэрныя пытанні;
- ахова здароў’я;
- грамадскае права.
30 кастрычніка: 12.00 – 14.00
Спецыфіка развіцця адукацыі па-беларуску па-ранейшаму палягае на тым, што з года ў год задаюцца ўсё тыя ж «старыя пытанні пра галоўнае», лічаць арганізатары прэзентацыі з «Ліберальнага клубу».
Аб чым сведчыць статыстыка беларускай адукацыі? Наколькі статыстыка адлюстроўвае штодзённыя рэаліі вучняў і выкладчыкаў? Што і хто з’яўляецца «слабым звяном» ншай сістэмы адукацыі? Чаму сістэма адукацыі знаходзіцца ў стане сталых «рэформ-недарэворм-перарэформ»? Пра што гаворыць эканамічны аналіз беларускай сістэмы адукацыі?
Гэтыя і іншыя пытанні закрануць падчас прэзентацыі эксперты “Ліберальнага клуба” Мікіта Бяляеў, Антон Балточка, Васіль Корф, Аляксандр Апейкін.
Таццяна Шамякіна. Міфалогія і беларуская літаратура: Нарысы і эсэ. Мінск: «Мастацкая літаратура», 2008.
Кніга створана на аснове факультатыўнага школьнага курса «Міфалогія і літаратура», але з разлікам не толькі на школьнікаў, а і на больш шырокае кола чытачоў – студэнтаў, настаўнікаў, усіх, хто цікавіцца станаўленнем беларускай літаратурнай традыцыі ў яе анталагічна-міфалагічных вытоках.
Міфалогія і беларуская літаратура: Нарысы і эсэ
Таццяна Шамякіна. Міфалогія і беларуская літаратура: Нарысы і эсэ.
Мінск: «Мастацкая літаратура», 2008. Выдавецкая серыя «Бібліятэка школьніка».
Кніга створана на аснове факультатыўнага школьнага курса «Міфалогія і літаратура», але з разлікам не толькі на школьнікаў, а і на больш шырокае кола чытачоў – студэнтаў, настаўнікаў, усіх, хто цікавіцца станаўленнем беларускай літаратурнай традыцыі ў яе анталагічна-міфалагічных вытоках.
Упершыню канцэптуальна і шматпланава даследуецца праяўленне ў беларускай класічнай літаратуры міфапаэтычнага мыслення як структураўтваральнай і тропаўтваральнай парадыгмы мастацкіх твораў. Метад аўтара своеасаблівы: сімбіёз навуковасці і мастацкай інтэрпрэтацыі, што робіць кнігу не столькі вучэбным дапаможнікам, колькі культуралагічным эсэ з выкарыстаннем надзвычай багатага матэрыялу ў галіне філалогіі.