Склаў Ігар Сасімовіч, sie3.blog.tut.by
ПАВАЖАНЫЯ КАРЫСТАЛЬНІКІ!
Беражыце сваё здароўе і маёмасць у кабінеце!
1. Не ўключайце і не выключайце без указанняў настаўніка сістэмны блок, манітор, іншыя прыстасаванні ПК. Не мяняйце без вострай неабходнасці становішча блокаў ПК. Акуратна займайце рабочае месца.
2. Не пачынайце працаваць з ПК пры наяўнасці прыкмет няспраўнасці ПК. Калі такія прыкметы з’явяцца падчас работы – неадкладна спыніце работу і паведаміце аб гэтым настаўніку.
3. Не датыкайцеся да злучальных правадоў, да тыльных частак ПК. Самастойна не падключайце і не адключайце пры рабоце камп’ютэра яго блокі.
4. Не кладзіце на клавіятуру, манітор староннія прадметы, не забруджвайце паверхні частак ПК.
5. Не працуйце за ПК вільготнымі рукамі, у вільготным адзенні.
Выконвайце гігіенічныя патрабаванні!
1. Захоўвайце падчас работы за ПК правільную асанку: спіна прамая, плечавы пояс не напружаны, кісці рук абапіраюцца аб край стала так, каб пальцы маглі націскаць большасць клавіш.
2. У час перапынкаў выходзьце з кабінета, даючы магчымасць яго праветрыць і падрыхтаваць да заняткаў.
3. Памятайце аб абмежаваннях працягласці неперарыўнай работы з ПК, яка не павінна перавышаць:
5 клас – 15 мінут, 6–7 класы – 20 мінут, 8–9 класы – 25 мінут, 10–11 класы – 40 мінут.
4. Вытрымлівайце аптымальную адлегласць ад вачэй да пярэдняй паверхні манітора (60..70 см). Рэкамендуецца размяшчаць сярэдзіну ЭЛТ-манітора насупраць вачэй ці крыху ніжэй, а ніжні край яго бліжэй, чым верхні. Сачыце за дастатковай яркасцю і кантрастнасцю адлюстравання на маніторы. Калі Вам прапісаны акуляры – абавязкова працуйце за ПК ў іх.
5. Пры з’яўленні прыкмет стомленасці вачэй выканайце некалькі гімнастычных практыкаванняў для зроку. Напрыклад:
1) Лёгкі масаж вачэй чыстымі пальцамі ад пераносся да краёў (5..10 рухаў).
2) Моцна заплюшчыць, затым шырока расплюшчыць вочы. Паўтарыць 3..5 разоў.
3) Невялікі прадмет або палец максімальна наблізіць да вачэй, канцэнтруючы на ім позірк. Затым, аддаляючы прадмет, перавесці позірк удалячынь. Паўтарыць 3..5 разоў.
4) Пры нерухомым твары правесці позіркам па ўяўнай траекторы, нагадваючай гарызантальную васьмёрку максімальнага памеру. Такім чынам “нарысаваць” некалькі “васьмёрак”, рухаючы позірк у адным напрамку, затым – у процілеглым.
БЯСПЕЧНАЙ ВАМ ПРАЦЫ Ў КІТ!
Спампаваць (pdf 353 Kb)