Архіў навін
Карысныя матэрыялы для настаўнікаў гісторыі, школьнікаў, студэнтаў, краязнаўцаў і ўсіх, хто цікавіцца мясцовай гісторыяй. Тут адміністратар сайту – гісторык Дзмітры Кіенка – распавядае пра ідэю стварэння сайту і матэрыялы, змешчаныя на ім.
Адрас сайту
Агляд адукацыйных навінаў
- На гэтай старонцы зараз і школьнікі могуць ацаніць сваіх настаўнікаў. Акрамя адзнакаў школьнікі могуць выставіць сваім настаўнікам балы па такіх катэгорыях, як «прывабны», «любімы», «вясёлы», «файны». артыкул па-нямецку.
- Чаму не дзейнiчае прэзiдэнцкi Дэкрэт «Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у няўдалых сем’ях».
- Як будуць апранутыя дзецi ў наступным навучальным годзе?
- Газета «Звязда» друкуе матэрыял пра навучальныя гурткі. «Для выкладчыкаў гурток — гэта выдатная магчымасць павысiць квалiфiкацыю, — зазначае Алена, — памятаю, у нас быў гурток па вывучэнню беларускай мовы, лiдары праводзiлi яго на сваёй кафедры разам з супрацоўнiкамi суседняй. Да той пары знаёмства iх было шапачным, а на гуртку яны пазнаёмiлiся блiжэй i сапраўды згуртавалiся.»
- У Івянецкай школе цэлы тыдзень перад 25 сакавіка дырэктар, сацыяльны пэдагог, настаўнікі, завуч нагадвалі дзецям, што ў нядзелю яны мусяць быць дома, не ехаць у Мінск на акцыю, каб «не пакалечыць сабе жыццё».
Заснаваная «Прэмія акадэміка Вацлава Ластоўскага для беларускамоўных выкладчыкаў ВНУ Беларусі»
Асноўныя крытэрыі для намінантаў – беларускасьць, наватарства і прафесіяналізм. З праектам, прадстаўленым арганізацыйна-прэміяльнай радай можна будзе азнаёміцца на сайце https://nastaunik.eu/lastouski 3 красавіка 2007 г.. Даведкі па тэл.029–7520821.
Пра Вацлава Ластоўскага
Месца беларускай нацыянальнай свядомасці ў фармаванні сацыяльна актыўнага беларускага грамадзяніна
Матэрыялы круглага стала на тэму: «Месца беларускай нацыянальнай свядомасці ў фармаванні сацыяльна актыўнага беларускага грамадзяніна», які адбыўся нядаўна ў Гродне, змешчаны на сайце http://adukatar.net. Гэтая тэма была прапанаваная для разгляду ў кантэксце мэтаў грамадзянскай адукацыі ў фармаванні беларускага грамадзяніна.
Прапануем спасылкі сайтаў, дзе можна спампаваць анімацыйныя ролікі для візуалізацыі розных фізічных працэсаў. Падборку зрабіла Тамара Мацкевіч.
Глядзець спасылкі
Матэрыялы круглага стала на тэму: «Месца беларускай нацыянальнай свядомасці ў фармаванні сацыяльна актыўнага беларускага грамадзяніна», які адбыўся нядаўна ў Гродне, змешчаны на сайце http://adukatar.net. Гэтая тэма была прапанаваная для разгляду ў кантэксце мэтаў грамадзянскай адукацыі ў фармаванні беларускага грамадзяніна.
Сцэнар да святкавання Вялікадня.
Дыялогі, гісторыя і цікавыя зьвесткі. “Танец з вербамі” і гульні з яйкамі: “ Біткі”, “Качанне яек”, “На паляўнічы спрыт”. Сцэнарый склалі настаўніца фальклорнага тэатра Ганна Давыдко і намеснік дырэктара па этнашколе Бярнарда Іванова.
Упершыню выканалі вучні 7-га класа ў 2001 годзе.
- 25 сакавіка Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі адзначыць шэрагам канцэртаў па ўсім Мінску. Акцыя БРСМ мае назву «За незалежную Беларусь». Аб 11-й гадзіне на пляцоўцы ля Нацыянальнай бібліятэкі адчыніцца кірмаш, а 12-й тамсама пройдзе канцэрт творчых калектываў і выканаўцаў. Ля аэрапорту «Мінск-1» пройдзе фестываль моладзевай вулічнай культуры. >>>
- Аб'яднаныя дэмакратычныя сілы маюць свой уласны сцэнар святкавання – яны маюць дазвол Мінгарвыканкама на шэсце ад Акадэміі навук да пл. Бангалор.
Праца валанцёрамі з моладдзю ў Лодзі
Польскі фонд FERSO шукае валанцёраў для ўдзелу ў трох праектах. Праекты будуць праходзіць з 15.09.07 па 31.07.08. У кожным з трох праектаў ёсць па два месцы.
Праекты «Малады грамадзянін свету» і «Міжнародная дзіцячая ўсмешка”
Тэмы: экалогія, правы чалавека, культура, інфармаванне моладзі.
Мэты: заняткі з дзецьмі і моладдзю, арганізацыя мерапрыемстваў, паездак, трэнінгаў, заняткаў польскай мовы.
Праект «Дзеці, якія танчаць з светам»
Тэмы: мастацтва, культура, экалогія.
Слоўнічак тынэйджэра.
Кожны беларус, нават выдатнік, трапляючы ў англамоўную краіну, сутыкаецца з шматлікімі ідыомамі, моладзевым слэнгам і г.д. Каб было лягчэй зразумеціь сваіх раўналеткаў, Маша Ляўчук і Эля Бахар з СШ № 5 г. Навагрудку склалі слоўнічак для тынэйджэраў " The English used nowadays)". Зразумела? Got it? – тады Come on! Карыстайцеся.
Спампаваць слоўнік «The English used nowadays)"