Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
18.07.2007

ЕГУ абвясціў другі этап прыёмнай кампаніі ў магістратуру
З 15 па 22 верасня ў Еўрапейскім гуманітарным універсітэце (Вільнюс) пройдзе другі этап прыёму дакументаў на магістарскую праграму «Культурныя даследаванні» (спецыялізацыі: «візуальныя і культурныя даследаванні» і «гендэрныя даследаванні»). на сайце ЕГУ

18.07.2007

Навіны ўступнай кампаніі: Настаўнікі будуць здаваць ЦТ.
За ўдзел у цэнтралізаваным тэставанні будуць браць грошы.

Праводле naviny.by
У капеечку можа ўляцець будучым абітурыентам удзел у цэнтралізаваным тэставанні. Дзяржава прыйшла да высновы, што сістэма тэставання патрабуе  ўдасканалення, а неабходныя для гэтага немалыя сродкі можна  выцягнуць з кашалькоў абітурыентаў і іх бацькоў. За ўдзел у цэнтралізаваным тэставанні будуць браць грошы. Цягнуць намерваюцца нямала. Такса можа скласці парадку 15 долараў з чалавека. Такую лічбу агучыў першы намеснік аддзела Адміністрацыі прэзідэнта Анатоль Рубінаў, які ўзначальвае Дзяржкамісію па кантролі за ходам падрыхтоўкі і правядзення ўступных выпрабаванняў.
 Але для тых, хто плануе паступаць у ВНУ налета, ёсць і добрая навіна. Складанасць тэстаў, верагодна, будзе паніжаная. А тэсты будуць выпрабоўваць на настаўніках – іх прымусяць выступіць ў ролі паддоследных трусікаў.
«Навошта такія тэсты, на якія нельга адказаць?», — задаецца пытаннем Анатоль Рубінаў. У пацверджанне сваіх словаў ён  прывёў дадзеныя статыст ыкі — з 195 тысяч чалавек, якія прайшлі тэставанне сёлета, толькі 18 чалавек змаглі набраць максімальную суму (100) балаў. На нездавальняльную адзнаку, а гэта 15 і меней балаў, было выканана каля 8% ад агульнай колькасці тэстаў. Такім чынам, на стадыі тэставання адсеялася да 25% абітурыентаў.
Артыкулы па тэме:
Намесьнік кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта: «Каму патрэбныя тэсты, якія ніхто ня можа здаць?» 
Летась падчас уступнай кампаніі ў Беларусі было заведзена 14 крымінальных справаў
Міністэрства адукацы прагназуе сярэдні конкурс тры чалавекі на месца
Самы высокі конкурс сярод ВНУ першагй плыні ў Камандна-інжынернам інстытуце МНС


 

18.07.2007

Інавацыйныя методыкі ў беларускай школе. Зборнік артыкулаў настаўнікаў.
Гэты зборнік складаецца з артыкулаў беларускіх настаўнікаў-удзельнікаў праграмы “Настаўнік. Школа. Грамадства”, якія асвоілі і пачалі карыстацца актыўнымі метадамі навучання, адаптавалі гэтыя метады да беларускай рэчаіснасці і атрымалі добрыя вынікі. Ён будзе карысны настаўнікам і ўсім тым, хто зацікаўлены ў паляпшэнні адукацыі ў краіне. Распрацоўкі заняткаў, прыведзеныя ў артыкулах можна выкарыстаць у навучальнай і пазакласнай працы.
Мн.: ГГА «Цэнтар Супольнасьць», 2006. – 144 с.
Зборнік у электроннай версіі  даступны для карыстання ў раздзеле «Выданні" сайта Настаўнік.інфо.
Змест
Спампаваць зборнік PDF, 670 KB

18.07.2007

Гэты зборнік складаецца з артыкулаў беларускіх настаўнікаў-удзельнікаў праграмы “Настаўнік. Школа. Грамадства”, якія асвоілі і пачалі карыстацца актыўнымі метадамі навучання, адаптавалі гэтыя метады да беларускай рэчаіснасці і атрымалі добрыя вынікі. Ён будзе карысны ўсім тым, хто зацікаўлены ў паляпшэнні адукацыі ў краіне. Распрацоўкі заняткаў, прыведзеныя ў артыкулах можна выкарыстаць у навучальнай і пазакласнай працы.
Мн.: ГГА «Цэнтар Супольнасьць», 2006.

17.07.2007

Як сёння выкладаць гісторыю?
У межах перадачы расійскай службы Радыё Свабода адбыўся круглы стол на тэму “Як сёння выкладаць гісторыю”. Удзельніца абмеркавання Ірына Ясіна, расійская журналістка, віцэ-прэзідэнт фонда «Ліберальная місія» аналізавала падручнікі гісторыі ў постсавецкіх краінах. Пра наш падручнік яна сказала “Беларускі падручнік гісторыі падобны на кароткі курс гісторыі ВКП(б)... 90 працэнтаў тэксту – гэта пералічэнне прозвішчаў супрацоўнікаў абкамаў, райкамаў, гаркамаў, з усімі рэгаліямі, з усімі подзвігамі і гэтак далей.

17.07.2007

Праграма стыпэндый Рэйгана-Фассэла, Вашынгтон, ЗША, запрашае прыняць удзел аплікантаў з краін Цэнтральна-Ўсходняй Еўропы і Еўразіі на атрыманне стыпэндыі ў 2008–2009 гг.
Заснаваная ў 2001 годзе праграма прыцягвае дэмакратычных актывістаў, навукоўцаў, журналістаў з усяго свету для таго, каб яны маглі паглыбіць сваё разуменне дэмакратыі і ўзмацніць свае здольнасці па прасоўванні дэмакратычных пераменаў.

17.07.2007

Хельсінскі Фонд па Правах Чалавека ў Варшаве абвяшчае конкурс на ўдзел у праграме «ВЫШЭЙШЫ СПЕЦЫЯЛІЗАВАНЫ МІЖНАРОДНЫ ТРЭНІНГ ПА АБАРОНЕ ПРАВОЎ ЧАЛАВЕКА»
(2007 – 2008 навучальны год)
Запланаваныя тэрміны правядзення сесій:
• 22 лістапада – 1 снежня 2007 г. – першая сесія;
• 7 – 16 лютага 2008 г. – другая сесія;
• 11 – 24 мая 2008 г. – трэцяя сесія;
• 8 – 21 верасня 2008 г.

17.07.2007

Мастацкі летнік «Бескіды»
1 – 12 жніўня ў Карпатах, у горным рэгіёне Сколеўскія Бескіды, адбудзецца мастацкі летнік «Бескіды». Месца правядзення летніка – Сколеўскі раён, Львоўская вобласць, Украіна. Арганізатары – Упраўленне па справах сям'і, моладзі і спорту Львоўскай гарадской рады і львоўская гарадская грамадская арганізацыя «Підкова». У летніку запрашаюцца ўзяць удзел творчыя асобы. Мэта летніка – далучэнне бардаў, літаратараў, паэтаў, мастакоў, актыўнай моладзі Украіны і іншых краінаў да творчага супрацоўніцтва.

13.07.2007

САВЕТ ПАЎНОЧНЫХ КРАІНАЎ (THE NORDIC COUNCIL OF MINISTERS) ПРАДСТАЎЛЯЕ СТЫПЕНДЫІ ДЛЯ БЕЛАРУСКІХ СТУДЭНТАЎ.
Праграма разлічана на тое, каб даць новыя магчымасці для атрымання адукацыі на Украіне, а ў некаторых выпадках, і ў іншых суседніх да Беларусі дзяржавах.

12.07.2007

12 ЛIПЕНЯ СТАРТУЕ ДРУГI ЭТАП ПРЫЁМНАЙ КАМПАНII ў ВНУ
Сёння распачнецца прыём дакументаў ва ўсiх ВНУ, якiя трапiлi ў другi паток. Усяго ў дзяржаўныя вышэйшыя навучальныя ўстановы плануецца прыняць сёлета 75,3 тысячы чалавек, у тым лiку 42,5 тысячы чалавек на дзённую i 32,8 тысячы чалавек на завочную форму навучання. пра навіны уступнай кампаніі і вынікі ЦТ чытайце тут.

Старонкі