Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
07.09.2007

10 верасня ў Еўрапейскім гуманітарным універсітэце завяршаецца прыём на завочнае аддзяленне
10 верасня 2007 года ў Еўрапейскім гуманітарным універсітэце (Вільнюс, Літва) завершыцца прыём дакументаў на завочнае аддзяленне бакалаўрскіх праграм. З дапамогай завочных праграм ЕГУ пашырае магчымасці беларускіх грамадзян атрымоўваць у Беларусі як базавую, так і дадатковую еўрапейскую вышэйшую адукацыю. Па завяршэнні навучання студэнты ЕГУ атрымоўваюць дыпломы краіны-чальца Еўрасаюза.
Дадатковую інфармацыю глядзіце на сайце ЕГУ.

07.09.2007

Беларускую кнігу – беларускім дзецям
У межах кампаніі «Беларускую кнігу — беларускім дзецям» распачаты збор беларускамоўных кніг для дзіцячых дамоў Гарадзеншчыны, Случчыны і Салігоршчыны.
Мы звяртаемся да ўсіх неабыякавых людзей, з просьбаю падтрымаць кампанію і ахвяраваць беларускія кнігі для дзяцей‑сіротаў.

06.09.2007

Давайце сустрэнемся і абмяркуем
Грамадcкая працоўная група «Прырода і запаведная справа» запрашае да супрацоўніцтва ўсіх, каго хвалюе лёс Прыроды нашай Радзімы. У верасні-кастрычніку група плануе правесьці шэраг сустрэч, прысвечаных сучаснай сітуацыі з захаваннем біяразнастайнасці і прыроды на асабліва ахоўваемых прыродных тэрыторыях Беларусі. Аб сваім жаданні ўзяць удзел у абмеркаванні просім паведаміць Інэсе Зенінай на e-mail: redco63@yahoo.com .
Паводле Гарадзенскай кронікі

06.09.2007

Сцэнар правядзення Калядаў, складзены кіраўніцай краязнаўчага гуртка
Талькаўскай СШ Наталляй Валянцінаўнай Ільініч , можна спампаваць тут (110 КБ)

06.09.2007

Каляды ў Тальцы
Сцэнар правядзення Калядаў, складзены кіраўніцай краязнаўчага гуртка
Талькаўскай СШ Наталляй Валянцінаўнай Ільініч , можна спампаваць тут (110 КБ)

05.09.2007

Новыя магчымасці для класнага кіраўніка: электронны дзённік
DZENNIK.BY – гэта версія класнага журнала паспяховасці і наведвальнасці ў Інтэрнэце. Праграма аўтаматычна рассылае паведамленні аб адзнаках, заўвагах і водгуках педагогаў бацькам вучняў. Інфармацыя  паступае ў лічаныя секунды на мабільны тэлефон бацькоў (смс), праз электронную пошту ці сайт.
Гэтую праграму распрацавалі маладыя праграмісты, выпускнікі Гарадзенскага ўніверсітэта і прадставілі для карыстання на сайце WWW.DZENNIK.BY .  
Каб далучыцца да паслугі, супрацоўнік школы падае заяўку на падлучэнне да сістэмы DZENNIK.BY (ёсць на сайце). >>>

05.09.2007

Сайт, прысвечаны школьнаму заканадаўству

На старонцы http://belszkola.at.tut.by/zakon.htm вы можаце азнаёміцца з нарматыўнымі дакументамі, датычных школьнага заканадаўства, а таксама задаць пытанні, якія вас цікавяць. Хоць зараз сайт знаходзіцца ў стадыі распрацоўкі, ужо зараз на ім размешчана немала карыснай інфармацыі.

05.09.2007

“Школа маладога журналіста”
Грамадзкае аб’яднанне “Цэнтр “Трэці сэктар” запрашае моладзь да ўдзелу ў праекце “Школа маладога журналіста-11”.

-Калі ТАБЕ ад 16 да 25 год

-ТЫ жывеш у Гародні

-ТАБЕ цікава пісаць артыкулы, браць інтэрв’ю, рыхтаваць рэпартажы для радыё, сустракацца з вядомымі журналістамі і спазнаваць шмат іншага ў гэтай прафесіі, то праект “Школа Маладога Журналіста” ДЛЯ ЦЯБЕ!

05.09.2007

Колькі каштуе вышэйшая адукацыя?
Іна Студзінская даведалася пра кошты беларускай вышэйшай адукацыі і параўнала яе з Чэшскай.
У Чэхіі ёсць прыватная вышэйшая адукацыя, але прыватныя ВНУ з'явіліся там нядаўна – у 2000 годзе. Дзяржаўных вышэйшых навучальных установаў толькі дзве – гэта Паліцэйская Акадэмія і Ўніверсітэт абароны, якія рыхтуюць спецыялістаў адпаведна для паліцыі і войска.
А галоўная частка вышэйшай адукацыі – гэта так званыя грамадскія ўніверсітэты і каледжы.

05.09.2007

Чым амерыканская адукацыя адрозніваецца ад нашай?
Інтэрв'ю Ірыны Віданавай, якая пяць гадоў выкладала гісторыю Беларусі ў Ліцэі пры БДУ, працавала выкладчыкам на кафедры “Гісторыі старажытных часоў і сярэдніх вякоў Беларусі” гістарычнага факультэта БДУ. Два гады вучылася ў ЗША. Цяпер займаецца незалежнымі аналітычнымі праектамі.
Паводле Радыё Свабода
«Прафесар у амерыканскім універсытэце не прыходзіць начытваць людзям веды як дадзенасць.

Старонкі