Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
27.10.2007

Кірмаш вышэйшых навучальных устаноў Германіі

9 – 10 лістапада 2007 г. ў Кіеве адбудзецца інфармацыйна-прэзентацыйны кірмаш вышэйшых навучальных устаноў Нямеччыны. Акрамя магчымасці сустрэцца з прадстаўнікамі ВНУ Нямеччыны каля выставачных стэндаў, удзельнікі змогуць падрабязна даведацца аб пражыванні і навучанні ў Нямеччыне. Прафесары і навукоўцы, кіраўнікі аддзелаў працы з замежнымі студэнтамі ВНУ Нямеччыны распавядуць пра міжнародныя, нямецка- і англамоўныя навучальныя праграмы.

27.10.2007

Вучыся дома – атрымлівай дыплом у Еўропе

26.10.2007

Амерыканская праграма стыпэндый Маскі
Дзярждэпартамент ЗША аб'явіў конкурс на ўдзел у праграме стыпендый Эдмунда Маскі на 2008 год. Праграма заснавана ў 1992 годзе Кангрэсам ЗША з мэтай садзеяння развіццю эканомікі і дэмакратыі ў краінах Еўразіі.
Усе ўдзельнікі праграмы пройдуць курс вочнага навучання тэрмінам да двух гадоў, распрацуюць і рэалізуюць праект, звязаны з выбранай спецыяльнасцю і скіраваны на падтрымку мясцовай супольнасці. Іх таксама чакае прафесійная стажыроўка ў летнія месяцы пасля заканчэння першага акадэмічнага года вучобы.

25.10.2007

Мікалай Бусел – беларускі інтэлектуал і мовазнаўца – амаль усё жыццё выкладае замежныя мовы ў вясковай школе в. Дуброва Светлагорскага раёну. Але ведае дзядзьку Міколу, і, дзякуючы яму, вёску Дуброва, увесь беларускі інтэлектуальны свет. Пільна сочыць за ягонымі публікацыямі, артыкуламі, лістамі, трапнымі і смелымі каментарамі...
Дзядзька Мікола – настаўнік-Асоба, настаўнік-нонканфарміст, якіх усё менш і менш у нашых школах.

25.10.2007

Ангельская мова для пачаткоўца НДА-шніка

25.10.2007

Дзень інфармацыі аб праграме «Еўрапейцы за мір»

Запрашаем Вас прыняць удзел у Дні інфармацыі аб праграме “Europeans for Peace” фонду «Памяць, адказнасць і будучыня», які адбудзецца ў суботу, 1 снежня 2007 г., у Мінскім Міжнародным
Адукацыйным Цэнтры (пр-т газеты «Правда», 11).

Праграма “Europeans for Peace” аказвае падтрымку міжнародным абменам паміж школамі і моладзевымі арганізацыямі з Германіі і Цэнтральнай, Усходняй, Паўднёваўсходняй Еўропы і Ізраілю. Дадзеная праграма звернутая да моладзі ад 14 гадоў да 21 гадоў.

25.10.2007

Унікальны сайт пра Купалу і Коласа
Праект пад назвай «Класікi сусветнай літаратуры Янка Купала i Якуб Колас. Да 125‑годдзя з дня нараджэння» быў створаны летам 2007 г. на сайце Дзяржаўнай архіўнай службы пры ўдзеле Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Беларусі. Сярод размешчаных матэрыялаў ёсць 84 аўтографы Янкі Купалы і Якуба Коласа, частка тэкстаў падаецца на рускай, польскай і лацінскай мовах.

25.10.2007

Праект пад назвай «Класікi сусветнай літаратуры Янка Купала i Якуб Колас. Да 125-годдзя з дня нараджэння» быў створаны летам 2007 г. на сайце Дзяржаўнай архіўнай службы пры ўдзеле Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Беларусі. На рэсурсе змешчаныя рэдкія тэкставыя, фота і фонадакументы, файлы з аўтографамі й галасамі класікаў.

24.10.2007

Методыка cамаправеркі на ўроках фізікі і 10-бальная сістэма ацэнкі ведаў

Методыка, распрацаваная настаўнікам вышэйшай катэгорыі А. Г. Сядзякам, выкарыстоўваецца аўтарам ўжо на працягу 5 год і прыдатна для паўрочнага кантролю ведаў вучняў 9-х -12-х класаў на ўроках фізікі.


Спампаваць (doc, 73 КБ)

24.10.2007



Методыка, распрацаваная настаўнікам вышэйшай катэгорыі А. Г. Сядзякам, выкарыстоўваецца аўтарам ўжо на працягу 5 год і прыдатна для паўрочнага кантролю ведаў вучняў 9-х -12-х класаў на ўроках фізікі.


Спампаваць (doc, 73 КБ)

Старонкі