Архіў навін
Зміцер Лукашук, Еўрарадыё
Настаўніца англійскай мовы гімназіі №1 г. Дзятлава Інэса Зубрыліна прызнаецца, што пасля перамогі ў конкурсе «Лепшы настаўнік 2011 года» ў працы і заробку нічога не змянілася. А зарабляе яна каля двух мільёнаў рублёў. Бо працуе на дзве стаўкі.
Прыйшоўшы дахаты, выкладчыца сядае за камп'ютар і шукае ў інтэрнэце матэрыялы для наступнага ўрока, потым друкуе іх для вучняў, бо падручнікаў не хапае.
Паперу для друкавання настаўніца набывае за свае грошы. Але для Дзятлава 2 мільёны — гэта досыць добры заробак. Дарэчы, за перамогу лепшы настаўнік года атрымала грашыма 1 мільён 400 тысяч і “Жыгулі”. Машыну, праўда, пакуль не зарэгістравала ў ДАІ.
Але больш за ўсё засмучае лепшага настаўніка тое, што павага да іх прафесіі знікае.
Знаёмцеся з сям’ёй Каліноўскіх – звычайнай сям’ёй, якая жыве недзе ў Цэнтральнай Еўропе. Як і многія з нас, старэйшыя і малодшыя Каліноўскія процьму часу праводзяць у інтэрнэце – размаўляюць ў сацыяльных сетках, гуляюць у онлайн-гульні, пампуюць музыку, глядзяць спартыўныя трансляцыі, робяць онлайн-пакупкі, знаёмяцца на сайтах знаёмстваў.Сямейны комікс-серыял «Прыгоды Супер-Піфа» раскажа пра тое, як засцерагчы сябе ў інтэрнэце.
Знаёмцеся з сям’ёй Каліноўскіх – звычайнай сям’ёй, якая жыве недзе ў Цэнтральнай Еўропе. Як і многія з нас, старэйшыя і малодшыя Каліноўскія процьму часу праводзяць у інтэрнэце – размаўляюць ў сацыяльных сетках, гуляюць у онлайн-гульні, пампуюць музыку, глядзяць спартыўныя трансляцыі, робяць онлайн-пакупкі, знаёмяцца на сайтах знаёмстваў.Сямейны комікс-серыял «Прыгоды Супер-Піфа» раскажа пра тое, як засцерагчы сябе ў інтэрнэце. Як абараніць сваю асабістую інфармацыю ад цікаўных вачэй, як зберагчы свае паролі, файлы, паштовыя скрыні ад нядобразычліўцаў, як засцерагчы «онлайн-фінансы» ад зламыснікаў і інш.
Простыя адказы на звычайныя пытанні, з якімі звычайныя людзі сутыкаюцца ў сваім онлайн-жыцці ледзь не штодня.
Агляд адукацыйных навін
- Кіраўнікі беларускіх ВНУ: ці патрэбна іх установам свабода ў праграмах і планах? >>>
- Сталоўка ў школе ёсць, а дзеці – галодныя... >>>
- Дарэвалюцыйны Мінск: самыя вядомыя вучэльні, пансіянаты і гімназіі >>>
- Беларуская мова на аддзяленні «рэгіёназнаўства» Бранскага дзяржаўнага ўніверсітэта >>>
- ТБМ да канца года выдасць па-беларуску Правілы дарожнага руху >>>
Арганізацыя з Польшчы (Amicus) і Беларусі (Таварыства Беларускай Школы) запрашаюць паўдзельнічаць у польска-беларускім семінары «Школа менеджараў культуры», які пройдзе 17–20 лістапада ў Беластоку, Польшча.
Удзельнікі пазнаёмяцца з асновамі распрацоўкі праектаў і напісання заявак на атрыманне іх фінансавання, сустрэнуцца з аўтарамі цікавых праектаў у сферы культуры і знойдуць партнёраў з Польшчы для рэалізацыі ўласных праектных ідэй.
Да ўдзелу запрашаюцца прадстаўнікі грамадскіх і дзяржаўных арганізацый, устаноў, якія працуюць у сферы культуры.
Што для вас еўрапейская беларускасць? Як выглядае еўрапейскі беларус? Якія сімвалы, выказванні, вобразы ў вас асацыююцца з каханнем па-беларуску? Увасобце свае ідэі! Гэта могуць быць як візуальныя выявы літаратурных і гістарычных персанажаў з адпаведнымі слоганамі ды цытатамі, так і прадстаўнікі сучаснай беларускай культуры. Вы можаце напісаць верш і зрабіць з яго відэаролік. Усё ў вашых руках і ў вашай фантазіі! Ідэі фіналістаў трапяць на іміджавыя цішоткі, а пераможца выйграе экскурсію ў еўрапейскую сталіцу!
КОЛАС Уладзімір – лідэр беларускай творчай інтэлігенцыі, кінарэжысёр, педагог. Чалавек з багатай біяграфіяй, доўгім спісам заслугаў і здзяйсненняў. Але галоўная яго заслуга – сотні таленавітых выпускнікоў Нацыянальнага гуманітарнага ліцэю імя Якуба Коласа.
ДРОКІНА Галіна: метадыст, настаўніца геаграфіі і эканомікі гімназіі № 1 г. Маладзечна. Лаўрэат (2-е месца) Усебеларускага конкурса «Крыштальны журавель» 2000 г. У 2007 годзе стала пераможцай у конкурсе Таварыства беларускай школы сярод беларускамоўных настаўнікаў «Беларускі Настаўнік 2007 года Міншчыны».
Прадстаўніцтва СhildFund International (Міжнароднага дзіцячага фонда) абвяшчае конкурс на атрыманне мэтавага фінансавання праектаў, скіраваных на прафілактыку сацыяльнага сіроцтва і інстытуалізацыі дзяцей праз павышэнне эфектыўнасці сістэмы абароны дзяцінства, паляпшэнне доступу да развіццёвых і адукацыйных праграм і паслуг для дзяцей-інвалідаў і іх блізкіх, дзяцей-сірот, а таксама дзяцей, якія знаходзяцца ў сацыяльна-небяспечным становішчы. Максімальны памер фінансавання аднаго праекта – 10 тысяч долараў ЗША.



