Архіў навін
«Гісторыя Беларусі" знікне са школьнай праграмы ўжо з наступнага года
Гэта чарговы лагічны крок пасля таго, як прадмет пачалі выкладаць па-руску.
Курс “Гісторыі Беларусі” ў нашых школах выкладацца больш не будзе. У праекце вучэбнага плана на наступны год напісана проста – “гісторыя”. Для новага прадмета рыхтуецца і адмысловы падручнік.
Такую інфармацыю пацвердзіла Еўрарадыё намесніца начальніка упраўлення агульнай сярэдняй адукацыі Мінадукацыі Валянціна Маеўская. Па словах чыноўніцы, цяпер працуе міжведамасная камісія, якая абмяркоўвае пытанне пра аб’яднанне двух прадметаў з новага навучальнага года:
“Адно з пытанняў – гэта зацвярджэнне вучэбнага плана, у якім гэты прадмет будзе называцца “Гісторыя”. Ну, ён будзе складацца з двух частак. І выдзяляецца дзве гадзіны. Адна гадзіна на гісторыю Беларусі, другая – на сусветную гісторыю. І так, як было, так і застаецца. Проста ў вучэбным плане ён будзе называцца “Гісторыя”.
Новы вучэбны план стане дадаткам да дэкрэту аб пераходзе на 11-гадовы тэрмін навучання ў школах. Пра гэта Еўрарадыё расказаў старшыня камісіі па адукацыі, культуры, навуцы і навукова-тэхнічным прагрэсе Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Здановіч. План “задавальняе усіх”. А колькі дакладна гадзінаў будзе адведзена на гісторыю Беларусі ў агульным курсе гісторыі, Здановіч не ведае:
“Я не ведаю, тут проста напісана “гісторыя”, таму тут я не магу растлумачыць ці то будзе гісторыя сярэдніх вякоў... і колькі гадзінаў на гісторыю Беларусі. Проста напісана слова “гісторыя”. У прынцыпе, калі мы ўчора абмяркоўвалі план, то ён задаволіў усіх”.
Чытаце матэрыялы Еўрапейскага радыё і Радыё Свабода
Тамара Мацкевіч
Артыкул змешчаны ў часопісе «Фізіка. Праблемы выкладання» №1. 2007 г., а таксама ў зборніку "Інавацыйныя методыкі ў беларускай школе«
Мая выкладчыцкая дзейнасьць у Беларускім гуманітарным ліцэі пачалася з пошуку такіх адукацыйных тэхналогіяў і метадаў навучання, якія, ні у якой меры не адмаўляючы патрэбы і карыснасці ведаў, дазваляюць пабудаваць працэс навучання так, каб пры гэтым мэтаскіравана развіваліся інтэлектуальныя магчымасці ліцэістаў, фармавалася сістэма ведаў, набываліся грамадзянскія кампетэнцыі, выбудоўвалася сістэма каштоўнасцей. Перагледзеўшы стосы літаратуры, я прыйшла да высновы, што актыўныя формы навучання – гэта тое, што трэба. Калі я распрацоўвала курс фізікі ў стратэгіі актыўнага навучання, мне здавалася, як толькі пачну карыстацца новымі методыкамі, дзецям стане вельмі цікава і лёгка вучыцца. У нас будуць зусім іншыя стасункі: партнэрскія, дабразычлівыя. Мы будзем супрацоўнічаць у навучальным працэсе, знікнуць праблемы з дысцыплінай. Гэта сапраўды так і атрымалася, але… >>>
Новы выпуск «Кутка настаўніка»
У новым нумары бюлетэне можна знайсці інфармацыю пра адукацыю для дарослых (андрагогіку), педагагічныя абмены, матэрыялы для заняткаў па гісторыі і СМК на тэму Другой сусветнай вайны, класнай гадзіне па канстытуцыйных правах і іншыя цікавыя артыкулы.
Спампаваць бюлетэнь (pdf, 878 КБ)
Усе папярэднія нумары размешчаныя на сайце www.centerpost.org.
Праект «Моладзь за здаровы лад жыцця і спорт без допінгу і гвалту»
Міжнароднае грамадскае аб'яднанне «Адукацыя без межаў" пры падтрымцы французскай моладзевай асацыяцыі “Leo Langrange” запрашае прыняць удзел у французска-нямецка-беларускім праекце. Праект складаецца з дзвюх частак: 1. Спартовы лагер у Францыі. Рэгіён Ірсан (Hirson), Францыя. Час правядзення: 21–31 ліпеня 2008 г.
2. Майстар-клас у Беларусі. Мінск, Беларусь.
Летні намётавы лагер-семінар «Круглае возера-2008»
Беларускае моладзевае грамадскае аб'яднанне «Розныя-Роўныя» запрашае прыняць удзел у летнім намётавым лагеры-семінары «Круглае возера-2008». Лагер пройдзе на беразе Плешчаніцкага водасховішча з 12 па 22 ліпеня.
Ягонымі ўдзельнікамі стануць маладыя людзі ва ўзросце ад 18 да 27 год. Цягам дзесяці дзён маладыя людзі з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі, а таксама іх здаровыя аднагодкі змогуць прыняць удзел у мерапрыемствах, а таксама весела адпачыць.
Правілы ўдзелу і дадатковая інфармацыя па тэл.
Валантарыят ва Уроцлаве
Асацыяцыя для дзяцей і моладзі, хворых на цэрэбральны параліч «OSTOJA» запрашае прыняць ўдзел у доўгатэрміновым праекце (верасень 2008 – чэрвень 2009).
Падчас праекту валянтэры навучацца, як працаваць зь людзямі з абмежаванымі магчымасцямі, а таксама розным методыкам працы ў групах і з групай. Уся дзейнасць будзе рэалізоўвацца пад кіраўніцтвам дасведчаных прафесіяналаў.
Для ўдзелу ў праекце неабходна выслаць матывацыйны ліст і CV на адрас каардынатаркі Ганны Гачкоўскай: semperavanti.anna@gmail.com
Паводле adukacyja..info
Рэгіянальная праграма па правах чалавека
Шведскае агенцтва па развіцці супрацоўніцтва (SIDA) запрашае прыняць удзел у рэгіянальнай праграме па правах чалавека. Праграма мае адбыцца ў 2 сэсіі: 1-ая — з 6 па 31 кастычніка 2008 году, 2-ая — з 4 па 8 мая 2009 году ў Швецыі.
Праграма арыентаваная на атрыманне ўдзельнікамі глыбінных ведаў па міжнароднай і рэгіянальнай сістэмах прасоўвання і абароны правоў чалавека; рэгіянальнага і міжнароднага мэханізму маніторынгу і ажыццяўлення на нацыянальным узроўні працэдураў з галіны правоў чалавека. Да ўдзелу ў праграме будуць адабраныя 25 удзельнікаў. Перавага аддаецца чыноўнікам сярэдняга і высокага ўзроўняў, гэтаксама як і прадстаўнікам акадэмічных установаў і НДА, што звязаныя з тэмай правоў чалавека.
Навучанне будзе адбывацца на англійскай мове.
Апошні трэмін падачы заявак: 4 ліпеня 2008 году.
Апісанне праграмы, умоваў, працэдуры падачы заявак, іншых дэталяў глядзіце тут.
Паводле рассылкі belngo.info
Са скрынкі info@nastaunik.info
На пошту nastaunik.info прыйшоў ліст вучня 10 класа, падпісаны як Doctor. Прапануем вашай увазе жывое меркаванне вучня, якому даводзіцца вучыцца ў звычайнай сучаснай школе, што "ўвабірае ўсе лепшую спадчыну савецкай школы".
Конкурс на лепшую публікацыю па СНІД
Конкурс на лепшую публікацыю ў перыядычным друку па праблемах ВІЧ/СНІД, наркаманіі і венерычных захворванняў ладзіцца з мэтай прыцягнення ўвагі грамадства да гэтых праблем, прапаганды сямейных каштоўнасцяў, фармавання здаровага ладу жыцця і стэрэатыпаў бяспечных паводзінаў.
Конкурс ладзіцца ў межах рэалізацыі дзяржаўнай праграмы прафілактыкі ВІЧ-інфекцыі на 2006–2010 гады і праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі “Прафілактыка і лячэнне ВІЧ/СНІДу ў Рэспубліцы Беларусь”.
Да ўдзелу прымаюцца карэспандэнцыі, інтэрв'ю, рэпартажы, артыкулы, нарысы, падборкі матэрыялаў па асвятленні азначаных тэмаў, размешчаныя ў перыядычным друку з 20 красавіка па 1 снежня 2008 года.
Удзельнікамі могуць стаць рэдакцыі газет і часопісаў, прафесійныя журналісты, пазаштатныя аўтары.
Апошні тэрмін падачы матэрыялаў – да 1 снежня.
Матэрыялы прымаюцца па адрасе: 220030, г.Мінск, вул. Ульлянаўская, 3.
За падрабязнай інфармацыяй звяртайцеся па тэлефонах: 227 42 16, 227 18 24.
Паводле «Кронікі грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны»
Школы зялёнага актывіста – 2008
Грамадскае аб’яднанне “Экадом” запрашае моладзь, зацікаўленую ў экалгічнай тэматыцы, да ўдзелу ў трэнінгах Школы зялёнага актывіста, якія ладзяцца 24–25 мая, 31 мая -1 чэрвеня, 7–8 чэрвеня.
Апошні тэрмін падачы заявак – да 15 мая.
Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць па эл. пошце ecodomik@gmail.com альбо на вэб-пляцоўцы па адрасе: http://www.greenbelarus.info
Паводле «Кронікі грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны»



