Архіў навін
Кожны педагог, ствараючы ў сваім уяўленні партрэт сучаснага школьніка, марыць аб матываваных, актыўных, самастойных вучнях, якія адказна і з разуменнем ставяцца да вучобы. Але чаму мы толькі марым? Чытайце далей у часопісе «Пачатковая школа».
Беларускі пісьменнік і сцэнарыст Андрэй Жвалеўскі стварыў іранічны аповед пра школу "Распараджэнне".
Няма сэнсу ўвесь час павялічваць аб’ём вывучанага матэрыялу, калі вучань не ўмее яго сістэматызаваць.
Настаўнік фізікі гарадзенскай сярэдняй школы №26 Сяргей Фадзін упэўнены, што фізіка насамрэч лёгкі прадмет, якога не трэба палохацца. Дзякуючы напісанай ім гульні для Android «4PhPi» сямікласнікі ладзяць падарожжа ў захапляльны свет фізікі ды пазбаўляюцца стрэсавых стэрэатыпаў пра цяжкасць прадмета.
Алена Панкратава - настаўніца беларускай мовы і літаратуры з Оршы. На першы погляд, - звычайная настаўніца, якой дасталіся звычайныя дзеці з не самага багатага і вялікага горада. Аднак, як кажа Алена, працаваць проста дзеля грошай - сумна.
"Прапаную паказаць экспертам PISA не ўменні вучняў вырашаць нестандартныя задачы, а нормы выкананых падпісак на дзяржаўныя СМІ, паспяховыя акцыі па зборы макулатуры і аналізы. А калі іх наш кал не задаволіць, то заўжды можна пакараць настаўнікаў. Мы ж сто разоў так рабілі."



