Міхась Кудзейка. "З актыўнай ацэнкай да актыўнага ўрока"

Кола прыхільнікаў актыўнай ацэнкі пашыраецца, а значыць, становіцца ўсе больш зацікаўленых, матываваных і паспяховых вучняў. У нумары за лістапад 2017 года часопіса «Пачатковая школа» выйшаў артыкул дацэнта БДПУ Міхася Кудзейкі пра педагагічны фестываль «Стратэгіі актыўнай ацэнкі ў практыцы работы педагогаў», які быў зладжаны ў чэрвені 2017 г. на базе Акадэміі паслядыпломнай адукацыі. У ім узялі ўдзел больш за 80 настаўнікаў з розных гарадоў і раёнаў Рэспублікі Беларусь. Сярод удзельнікаў былі педагогі, якія ўжо маюць досвед працы па актыўнай ацэнцы, і пачаткоўцы, якія прайшлі дыстанцыйнае навучанне па засваенні гэтай стратэгіі. У рамках фестывалю праводзіліся майстар-класы педагогаў Беларусі і іх польскіх калегаў, якія шырока выкарыстоўваюць стратэгію актыўнай ацэнцы і пры працы з дзецьмі, і пры навучанні дарослых.
 
Так, кожны педагог, ствараючы ў сваім уяўленні партрэт сучаснага школьніка, марыць аб матываваных, актыўных, самастойных вучнях, якія адказна і з разуменнем ставяцца да вучобы. Але чаму мы толькі марым? Чаму гэта не можа быць рэальнасцю? Адказ просты: такія якасці, як актыўнасць, адказнасць, самастойнасць, не зʼяўляюцца прыроджанымі, яны фармуюцца і развіваюцца ў працэсе выхавання. На жаль, пакуль навучальныя мэты пераважаюць над выхаваўчымі, адводзячы апошнім дэкларатыўнай ролю. У артыкуле распавядаецца, як стварыць педагагічнае асяроддзе, якое садзейнічае праяве гэтых якасцяў на ўзроўні кампетэнтнасці, прыводзяцца прычыны, чаму сучасныя педагогі аддаюць перавагу стратэгіі актыўнай ацэнкі. Якія пяць ідэй, ключавых у гэтай стратэгіі, фарміруюць паспяховую асобу? Як «навучыць вучыцца»? Чытайце поўны тэкст артыкула ў часопісе «Пачатковая школа» «Магчымасці актыўнай ацэнкі ў выхаванні паспяховай асобы» тут.